Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Лінгвістычная паэтыка сучаснай літаратурнай казкі

Автор:   •  Февраль 3, 2023  •  Курсовая работа  •  5,211 Слов (21 Страниц)  •  247 Просмотры

Страница 1 из 21

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “Каладзішчанская сярэдняя школа”

Лінгвістычная паэтыка

сучаснай літаратурнай казкі

Выканала

Граковіч Кацярына Дзмітрыеўна

вучаніца 7 “Б” класа

Кіраўнік

Струнеўская Вікторыя Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры

вышэйшай катэгорыі

Калодзішчы, 2021

Змест

Уводзіны                                                                                            3

Глава 1. Суаднясенне паняццяў фальклорная і літаратурная казка

1.1 Фальклорная казка як жанр вуснай народнай творчасці                                                5

1.2 Літаратурная казка як жанр мастацкай літаратуры                                                 7

Глава 2. Сродкі адлюстравання рэчаіснасці ў літаратурнай і фальклорнай казках      

2.1 Спосаб мастацкага абагульнення рэальнасці ў фальклоры і літаратуры                    9

2.2 Прасторава-часавая арганізацыя тэксту фальклорнай і літаратурнай казак                  12

Заключэнне                                                                                             15

Бібліяграфічны спіс                                                                                  16

Уводзіны

Беларуская літаратура - каштоўны куфар нацыянальнай культуры, які звязаны з ёй непарыўнай сувяззю. Літаратура назапасіла ўнутры сябе шмат разнастайных багаццяў і, перш за ўсё, са скарбніцы вуснай народнай творчасці, у якой адно са значных месцаў займае казка. Яна не ведае над сабой улады часу, і кожнае новае пакаленне людзей прымае яе з асаблівай цікавасцю.

Васіль Вітка пісаў: “Казка – чарадзейства. У кроплі расы змяшчаецца сонца, у магічным крышталі аднаго слова – ключ, якім можна адамкнуць скарбніцу мовы і культуры цэлага народа” [5, с.100]. Чытаючы казкі, можна адгарнуць таямнічыя старонкі старажытнай культуры, знайсці адказы на вечныя пытанні пра сутнасць чалавека і яго прызначэнне, зазірнуць у далёкую будучыню.

Аднак на працягу гісторыі развіцця творы фальклору складаліся, перапрацоўваліся і існавалі ў адпаведнасці з асаблівасцямі светапогляду народа на дадзеным этапе яго развіцця, у адпаведнасці з характэрнымі для яго прынцыпамі суадносін ідэалу і рэчаіснасці. Паступова фальклорная казка стала літаратурнай, набыла аўтараў, якія працягвалі звяртацца да традыцыйных фальклорных сюжэтаў ці імкнуліся рэалізаваць уласную арыгінальную аўтарскую задумку.

Таму мастацкі твор можа і павінен вывучацца, з аднаго боку, як працэс увасаблення і станаўлення ідэйна-творчай задумы аўтара і — з іншага — як пэўна-гістарычны факт, як заканамернае звяно ў развіцці славеснага мастацтва народа. Вывучэнне мастацкага твора, яго мовы, зместу павінна абапірацца на глыбокае разуменне грамадскага жыцця адпаведнага перыяду развіцця народа, на рознабаковыя веды культуры, літаратуры і мастацтва гэтай эпохі, на яснае ўяўленне пра стан агульнанароднай гутарковай і літаратурнай мовы і яго стыляў у пэўны час.

Даследваннем беларускай літаратурнай казкі займаліся многія літаратуразнаўцы: Р. М. Кавалёва, Т. В. Лук’янава, Л.Р. Бараг, В.Н. Тапароў, С.В. Шамякіна, Д.П. Зылевіч, В. Тарасевіч, М. Латышкевіч, В.Ф. Падстаўленка.  Аднак большасць даследчыкаў лічаць, што паэтыка літаратурнай казкі як адмысловага літаратурнага жанру мастацкай літаратуры шмат у чым падобна да  па-этымалагічнаму роднаснаму ёй жанру – фальклорнай казкі. І пытанне пра генетычнае сваяцтва дадзеных жанраў і ўласна месца літаратурнай казкі ў іерархіі жанраў мастацкай літаратуры да сённяшняга часу застаецца да канца не вывучаным.

...

Скачать:   txt (66.6 Kb)   pdf (206.4 Kb)   docx (225.7 Kb)  
Продолжить читать еще 20 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club