Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Артур Вольскі. «Роднае слова»

Автор:   •  Сентябрь 8, 2022  •  Лекция  •  893 Слов (4 Страниц)  •  1,001 Просмотры

Страница 1 из 4

Урок 26. Тэма: Артур Вольскі. «Роднае слова»

Задачы: пазнаёміць з асобай Артура Вольскага: з некаторымі фактамі жыцця і творчасці пісьменніка;

фарміраваць уяўленні вучняў пра гукавыя адметнасці беларускай мовы і праблемы з яе выкарыстаннем;

узбагачаць слоўнікавы запас лексікай з        літаратурнай казкі;

развіваць чытацкія ўменні арыентавацца ў змесце і знаходзіць адказы на пытанні па тэксце, уяўляць персанажаў, характарызаваць на аснове іх учынкаў, фармуляваць галоўную думку казкі;

вучыць дзяліць тэкст на сэнсавыя часткі, суадносіць іх з планам і пераказваць твор па плане, прымяняць атрыманыя веды па маўленчым этыкеце ў паўсядзённым жыцці;

выхоўваць пачуццё павагі да роднай мовы і свядомае імкненне гаварыць на ёй у сваім паўсядзённым жыцці.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант урока

2. Праверка дамашняга задання

Выразнае чытанне апавядання

3. Знаёмства з новым матэрыялам

  • Работа над літаратурнай казкай «Роднае слова».

Першасны сінтэз. 

Гутарка па пытаннях і выкананне заданняў па тэме беларускай мовы з рубрыкі «Узгадайце» на с. 88. Пры цяжкасцях з адказам настаўнік прапануе вучням паслухаць урыўкі з раней вывучаных на памяць вершаў.

А)        Каб свет чароўнай прыгажосці

Нас ні на момант не пакінуў,

Шануйце мову не як госцю,

А як матулю, гаспадыню.

        (Міхась Пазнякоў «Родная мова», II клас з беларускай мовай навучання.)

Б) Не проста ў словы я гуляю —

На мове роднай размаўляю.

У час світальны, вечаровы

Кажу пяшчоты цёплай словы...

(Мікола Мятліцкі «На мове роднай», III кпас.)

Літаратурная віктарына (па творчасці Артура Вольскага, імя якога вучням адразу не аб’яўляецца):

-  3 якіх твораў гэтыя ўрыўкі?

-  Хто з’яўляецца іх аўтарам?

А) Мой брат — хлапец геройскі,

I за яго я рад:

У  беларускім войску

Пайшоў служыць мой брат.

                                         (Артур Вольскі «Хачу служыць», III клас.)

Б) Раз, два, тры, чатыры.

Коцю грамаце вучылі.

Ды вурчыць ён сам сабе:

Што мне A І што мне Бэ?

іх я нават не пад’ем.

Бо ўсё смачнае — на эМ.

                           (Артур Вольскі «Коцева грамата», II клас з беларускай мовай навучання.)

В)) «Бой» усчаўся на двары.

Але страху — ані знаку.

Нашы хлопцы-ваяры

Смела рушылі ў атаку.

        (Артур Вольскі «Снежны бой», 3 клас з беларускай мовай навучання.)

Г) Маліны даспелыя просяцца ў жмені,

грыбы — у кашы, бы ў загоне алені.

Вітаюць нас птушкі і дрэвы гасцінна...

Ну дзе яшчэ знойдзеш такія мясціны?

Усім на зямлі я давесці бяруся:

няма прыгажэй ад маёй Беларусі! (Артур Вольскі «Няма прыгажэй», II клас.)

Д) Лепш парадую вавёрку

і грыбоў пакіну горку

на пянёчку ля сасны,

каб хапіла да вясны...

     (Артур Вольскі «Грыбы»,  3 клас з рускай мовай навучання.)

Е) «...бачу — ляціць мне насустрач белы пуховы камяк і вішчыць на ўсю вуліцу Жульчыным голасам. Яна! Жулька! А тая з радасці як скочыць з ходу мне проста на грудзі. I лізь сваім гарачым ружовым язычком проста ў нос. Падхапіў я яе на рукі, прыціснуў да шчакі». (Артур Вольскі «Безбілетная падарожніца», клас з рускай мовай навучання.)

...

Скачать:   txt (9.8 Kb)   pdf (131.8 Kb)   docx (769.2 Kb)  
Продолжить читать еще 3 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club