Сядзібна-паркавы комплекс Макшыцкіх
Автор: rishi '-' • Октябрь 18, 2022 • Доклад • 357 Слов (2 Страниц) • 168 Просмотры
Сядзібна-паркавы комплекс Макшыцкіх. Сядзіба ў пас. Высокае Аршанскага раёна пабудавана Макшыцкімі на мяжы XIX–XX стст. Ядро сядзібнага ансамбля спланавана па сіметрычна-восевай схеме, у цэнтры якой знаходзіцца дом. Перад ім першапачаткова быў запраектаваны прамавугольны двор, фланкіраваны двума флігелямі. Адзін з іх (1912) захаваўся ў якасці жылога дома і сёння знаходзіцца ў добрым стане. Сама сядзіба складалася з аднапавярховага драўлянага дома і пазнейшай двухпавярховай цаглянай прыбудовы. Гэта характэрная рыса сядзібнага будаўніцтва на беларускіх землях, калі камбінавалі драўляныя і каменныя аб’ёмы для памяншэння затрат на будоўлю. Аднапавярховы жылы дом не захаваўся да нашых дзён, аб ім нагадваюць толькі падмуркі з глыбокімі скляпамі. Прамавугольная ў плане каменная прыбудова сёння і асацыіруецца з сядзібай. Яна вылучаецца ў цэнтры паўднёвага фасада пяцікутным эркерам са спічастымі аконнымі праёмамі. Яе цокаль рассечаны лучковымі вокнамі. Першы паверх аздоблены рустам, другі – руставанымі вуглаватымі лапаткамі і аздабленнем аконных праёмаў у выглядзе прафіляваных ліштваў з трохвугольнымі франтонамі і аконнымі панэлямі [1, с. 137]. Захаваўся балкон на чыгунных літых кансолях, які звернуты да поймы р. Аршыцы. Пасля 1917 г. маёнтак перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. Менавіта ў гэтым будынку ў 1928 г. праходзіў І з’езд Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, на якім прысутнічалі, у прыватнасці, Кнорын і Галадзед – вядомыя партыйныя дзеячы [1, с. 137]. У савецкія гады ў сядзібе знаходзілася школа, пасля будынак не выкарыстоўваўся і перайшоў у 750 прыватную ўласнасць. Сёння будынак закінуты, засмечаны. Пашкоджаны дах, страчана большая частка драўляных элементаў. У некалькіх месцах абвалены драўляныя перакрыцці паміж паверхамі. Сядзібны дом уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей Дзяржаўны спіс) пастановай Савета Міністраў № 1351 ад 21. 09. 2010 г., а вось добра захаваўшыся флігель 1912 г. – не [2]. Пад’езд да сядзібы магчымы толькі на легкавым аўтамабілі, паркоўка і якая-небудзь турыстычная інфраструктура адсутнічаюць. Неад’емная частка шляхецкай сядзібы – гэта парк. Нават небагатыя шляхцічы імкнуліся арганізаваць вакол свайго дома ўтульную прастору. Парк у пас. Высокае яшчэ ў 1964 г. быў узяты пад ахову дзяржавай як помнік прыроды. Займае плошчу 4,7 га. Прыкладны ўзрост паркавых насаджэнняў налічвае 100 гадоў. Паркавая тэрыторыя спалучаецца з невялікім возерам і ручаём. Парк сфарміраваны дрэвамі разнастайных парод: ліпа драбналістая, клён, бяроза барадаўчатая, таполя белая, елка, лістоўніца сібірская, піхта, алешына чорная і інш. [3]
...