Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Карцэвічы, або сем запаведзяў маіх аднавяскоўцаў

Автор:   •  Февраль 16, 2019  •  Творческая работа  •  1,612 Слов (7 Страниц)  •  393 Просмотры

Страница 1 из 7

Карцэвічы, або сем  запаведзяў маіх аднавяскоўцаў

КВЭСТ

Мэта: актывізацыя пазнавальнай дзейнасці праз актыўнае наведванне музея навучэнцамі установы адукацыі, фарміраванне ў дзяцей і падлеткаў каштоўнасных адносін да навакольнага свету, здольнасці беражліва ставіцца да культурнай спадчыны.

Задачы:

навучаць дзяцей ўменню ўспрымаць прадметны свет культуры;

павышаць матывацыюда пазнавальнай дзейнасці;

вучыць крытычна думаць, вырашаць складаныя праблемы на аснове аналізу абставінаў і адпаведнай інфармацыі;

фарміраваць навык пошуку неабходнай інфармацыі;

спрыяць развіццю ўмення аналізаваць сітуацыі;

развіваць інтэлектуальныя здольнасцідзяцей,  творчую ініцыятыву;

развіваць камунікатыўныя ўменні і навыкі;

выхоўваць эстэтычныя і маральныя ідэалы, патрыятызм і музейную культуру;

выхоўваць цікавасць да гісторыі малой Радзімы.

Вядучы 1: Дзень добры!

Вядучы 2: Вітаем вас!

Вядучы 1: Мы вельмі рады сустракаць вас на нашай Карцэвіцкай зямлі у нашым гісторыка-краязнаўчым музеі.

Вядучы 2: У Год малой Радзімы запрашаем вас адкрыць для сябе старонку славы нашых  родных Карцэвіч. Бо, падаецца мне, што жывуць у Карцэвічах людзі не толькт па Божых, а яшчэ па адных, нідзе не запісаных запаведзях, што складаліся вякамі.

Вядучы 1: Тэлеграфы, тэлефоны, радыёкропкі ... усё гэта вынаходніцтвы, якія перадавалі розныя важныя паведамленні. Але як перадаць паведамленне праз пакаленні? З мінулага ў нашы дні. У нашым квэсце на Вашу каманду будзе ўскладзена асаблівая місія - аднавіць страчаную сувязь і перадаць асаблівае пасланне.

Вядучы 2: Вы гатовы да сур'ёзнага задання? Ці не баіцеся ўдзельнічаць у сакрэтнай аперацыі?  Тады запрашаем прыняць удзел у музейным квэсце «Сем  запаведзяў маіх аднавяскоўцаў». Калі вы правільна выканаеце ўсе заданні і збярэце ўсе запавядзі, то вы знойдзеце нумар тэлефона, па якім вам патрэбна будзе патэлефанаваць загадчыку музея і атрымаць свое падарункі.(Лічбы № тэлефона по адной запісаны на кожнай запаведзі. У канцы дзеці павінны раскласці запаведзі па парадку і даведацца № тэлефона, па якім патрэбна патэлефанаваць.)

Вядучы 1: Гадоў чатырыста, а то і болей таму прыйшлі сюды аднекуль людзі. Мясцінка ім спадабалася: ціхая рачулка багатая на рыбу, лес поўны дзічыны, а высокая гара захінае ад халодных паўночных вятроў. Вось і вырашылі  заснаваць тут сабе жытло. Былі  яны дужыя, настойлівыя і працавітыя, таму адважыліся на самую цяжкую сялянскую працу “лес на пахань зрабіць”. І зрабілі! Праўда, доўгі час на тым полі было шмат карчоў. Поле сталі называць Карчовым полем, а паселішча – Карчэвічы, пасля Карцэвічы.

І цяпер , прамаўляючы найменне сваёй вёскі, думаю аб працавітасці як асноўнай рысе сваіх аднавяскоўцаў, здатных з дапамогай канаплянай вяроўкі, дубовага дручка і несамавітага коніка адолець нават корч стогадовага дрэва.

Пісьмо.

У канверце ляжаць прыказка. І запіска.

[pic 1][pic 2]

“Злучыце прыказку і прачытайце яе правільна.На адваротнай старане з падказкай ад вядучых вы даведаецеся месца, дзе схавана наступная  запаведзь ”

ЗАПАВЕДЗЬ ПЕРШАЯ: ЖЫЦЬ З НЯЛЁГКАЙ ПРАЦЫ НА ЗЯМЛІ

__________________________________________________________________

Вядучы 2: Карцэвічы- звычайная беларуская вёска, адна з многіх на нашай зямлі. Не самая вялікая, але і не з малых, блізкая да Нясвіжа. Хочаш патрапіць сюды - выязджай на паўднёвы бок горада, праедзь па знакамітым Радзівілаўскім парку Альба, пасля кіламетры чатыры палявой дарогай - і Карцэвічы перад табою як на далоні.

З правага боку вывіваецца Уша, атуленая вербалозам і старасвецкім алешнікам, з левага – шырокай цёмна-зялёнай стужкай цягнецца лес.

Не прэтэндуючы на арыгінальнасць думкі, згадзіцеся, што распавядаць пра родную вёску – гэта найперш весці гаворку пра яе знакамітых жыхароў.(аповед экскурсавода пра мясцовага мастака Вініцкага і іншых знакамітых людзей))

Пісьмо.

У канверце ляжыць паззл карціны Вініцкага. І запіска.

“Збярыце паззл. Знайдзіце карціну на выставе і за карцінай знайдзіце і забярыце настурную запаведзь”

...

Скачать:   txt (20 Kb)   pdf (343.3 Kb)   docx (185.8 Kb)  
Продолжить читать еще 6 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club