Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Барацьба за Смаленкс. вайна вкл з Маскоускай дзяржавай 1512-1522 гг

Автор:   •  Май 1, 2022  •  Реферат  •  9,187 Слов (37 Страниц)  •  242 Просмотры

Страница 1 из 37

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў

БАРАЦЬБА ЗА СМАЛЕНСК. ВАЙНА ВКЛ З МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВАЙ 1512-1522 ГГ.

Рэферат

Чэрніка Аляксея Дзмітрыевіча

студэнта 1 групы 1 курса,

спецыяльнасць «гісторыя»

Выкладчык:

кандыдат гістарычных навук,

дацэнт Ю. Л. Казакоў

Мінск, 2022

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ        3

РАЗДЗЕЛ І. ПЕРАДУМОВЫ, ПРЫЧЫНЫ ВАЙНЫ. ПЕРШЫ         ЭТАП ВАЙНЫ (1512-1514 ГГ.)        5

РАЗДЗЕЛ ІІ. БІТВА ПАД ОРШАЙ        12

РАЗДЗЕЛ ІІІ. ДРУГІ ЭТАП ВАЙНЫ (1515-1520 ГГ.). ПЕРАМІР’Е 1522 Г.        19

ЗАКЛЮЧЭННЕ        25

СПІС ЛІТАРАТУРЫ        26


УВОДЗІНЫ

Веданне гісторыі роднай краіны заўсёды было і застаецца вельмі важнай і неабходнай для грамадства з’явай. Даволі відавочна, што лепш усяго аналізаваць і даследваць гісторыю свайго народа і гісторыю пэўнай тэрыторыі могуць тыя навукоўцы, якія належаць да гэтай этнічнай супольнасці і маюць прамое стаўленне да гэтай тэрыторыі і этнасу.

Таму невыпадкова, што вялікую цікавасць да гісторыі беларускага края пачалі праяўляць выкладчікі і студэнты Віленскага ўніверсітэта, многія якія паходзілі з тэрыторыі сучаснай Беларусі. Канешне, першай працай па гісторыі ВКЛ была яшчэ «Хроніка польская, літоўская, жмудская і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага ў XVI ст. Але, Стрыйкоўскі быў палякам, і таму негледзячы на яго даволі высокую прафесійнасць, і тое, што ён каля 10 год жыў у ВКЛ, але ўся роўна гэта погляд звонку.

Таму, ужо працу Тэадора Нарбута «Гісторыя літоўскага народа» можна лічыць першай працай і даследваннем гісторыі ВКЛ асобна ад Польшчы. Таксама важныя сведчанні ёсць і ў працы М. В. Без-Карніловіча «Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений, к ней же относящихся».

Але, канешне, вялікі выбух і яшчэ большая цікавасць да гісторыі Беларусі, нашых продкаў і іх жыцця праявілася ў пачатку XX ст. у сувязі з уздымам нацыянальнага беларускага руха. Пачынаючы ад працы Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» 1910 г., і працягваючы працамі У. М. Ігнатоўскага, У. І. Пічэты, М. В. Доўнар-Запольскага і іншых. Але з 30-х гадоў пачаліся рэпрэсіі супраць нацыянальных рухаў у СССР, у тым ліку і Беларусі. Гісторыя Беларусі набыла рысы марксіцка-ленінскай ідэалогіі і моцны ўплыў з боку Расеі. Канешне, праводзіліся новыя даследванні, знаходзіліся новыя факты і г.д., але усе канцэпцыі павінны былі класціся ў фарватар марксісцка-ленінскай ідэалогіі, што вельмі абмяжоўвала развіццё гістарычнай навукі ў Беларусі. Але з канца 80-х-пачатка 90-х гадоў, калі перастаў панаваць марксіцка-ленінскі погляд у гісторыі і Беларусь атрымала незалежнасць, таксама адбыўся выбух гістарычных даследванняў і вялікая цікавасць да іх з боку грамадства. Адбываліся перавыданні прац У. М. Ігнатоўскага, М. В. Доўнар-Запольскага, В. Ю. Ластоўскага, так і з’яўлення новых прац М. І. Ермаловіча, Г. М. Сагановіча, А. К. Краўцэвіча, агульных прац, такія як «Гісторыя Беларусі» у 6 т., «Нарысы гісторыі Беларусі» у 2 ч. і іншыя. Потым, у XXI ст. гэтыя працы працягваюцца і з’яўляюцца новыя аўтары і даследчыкі. Таксама з’явілася і больш навукова-папулярных і мастацкіх выданняў. Яны не такія дакладныя, як науковые, маюць дапушчэнні і недакладнасці, але яны дапамагаюць азнаёміць шырокія колы грамадства з асноўнымі фактамі і падзеямі з гісторыі Беларусі.

...

Скачать:   txt (109.5 Kb)   pdf (267.4 Kb)   docx (42.4 Kb)  
Продолжить читать еще 36 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club