Атэiстычны тэрор на Беларускiх землях у першай палове ХХ стагоддзя
Автор: Вадим Приходько • Ноябрь 22, 2019 • Реферат • 863 Слов (4 Страниц) • 437 Просмотры
АТЭІСТЫЧНЫ ТЭРОР НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХХ СТАГОДДЗЯ
Прыбыш М.В.
(Мазыр, УА МДПУ імя І.П. Шамякіна)
Культура і адметныя рысы беларусаў фарміраваліся многія вякі, вялікае месца ў гэтым адыграла рэлігія. Паводзіны, уклад жыцця, асаблівасці светапогляду рэгуліравала дагматыка і асаблівасці веры. Усё гэта стала рушыць і змяняць новае кіраўніцтва, якое нецярпіма адносілася да Бога.
У сувязі з прыходам улады бальшавікоў, якая ўсталявалася на беларускіх землях ў першай палове ХХ ст. рэлігійнае жыццё беларусаў цярпела карэнныя змены. Вера ў Бога і служэнне яму ніяк не маглі ўзаемадзейнічаць з новай ідэалогіяй. Бальшавіцкае кіраўніцтва пачынае “вайну” з царквой, як перажыткам царызму. Яны планамерна і бязлітасна знішчаюць рэлігію як інстытут грамадства і веру ў Бога як натуральны стан людзей. З самага пачатку ўсталявання свайго рэжыму, бальшавікі выключаюць царкву з палітычнага і сацыяльнага жыцця людзей.
Юрыдычнае закрапленне праходзіла паэтапна, спачтку дэкрэт Савнаркаму ад 23 снежня 1918 г. “Аб аддзяленні дзяржавы ад царквы і царквы ад школы”, Канстытуцыя БССР (1919 г.) якая насіла класавы характар і аб’явіла аб пазбаўленні дэмакратычных правоў і свабод тых, хто належыць да класу эксплуатараў, да гэтай катэгорыі адносілася і духавенства. Вярнуць правы можна было толькі шляхам адмаўлення ад веры. Так, у цыркуляры ЦВК БССР ад 26 верасня 1924 г. адрасованым усім Акрвыканкамам пазначалася “по смыслу основных законов БССР, служители культов лишены избирательных прав постольку, поскольку в настоящее время занимаются служению культу и извлекают нетрудовые доходы. Если же служители культов отказываются от своей должности, совершенно порывают связь с церковной иерархией и переходят к производительному труду, то нет препятствий к восстановлению их в правах гражданства БССР”[3]. У Беларусі дэкрэт Савнаркаму быў прыняты пазней 1 жніўня 1920 г. звязана гэта з інтэрвенцыяй палякаў і немцаў на Беларусі, татальны наступ на пазіцыі царквы пачаўся толькі пасля ўмацавання ўлады саветаў на нашай зямлі. Праз некаторы час дэкрэт рэфарміравалі, былі ўнесены такія праўкі: 1) аб забароне вывучэння рэлігіі ў школе; 2) аб забароне пастырскай дзейнасці; 3) аб забароне рэлігійнай агітацыі. На аснове гэтага дэкрэту праводзіліся экспрапрыацыі прадметаў рэлігійнага культа, закрываліся манастыры, ліквідаваліся духоўныя вучэбныя ўстановы.
З 1922 года ў БССР, УССР і РСФСР праводзілася ўсеагульная экспрапрыяцыя царкоўнай маёмасці пад прапановай барацьбы з масавым голадам ва Украіне і Паволжы, многія вучоныя разглядаюць яго штучны характар, выкліканы самімі ж бальшавікамі. Таксама мела месца здыманне царкоўных званоў на патрэбы індустрыялізацыі. Паралельна з гэтым кіраўніцтва ўчыняла маштабныя судзебныя і пазасудзебныя расправы над святарамі, манахамі, царкоўнымі актывістамі. На 1 студзеня 1920 г. у Беларусі налічвалася 399 папоў, 300 рабінаў, 16 ксёндзаў, 11 пастараў, 1 мулла (1 служачы на 9 тыс. чалавек). На 1 студзеня 1939 г. не засталося ні аднаго, з улікам 2 узбуйненняў тэрыторыі Беларусі. За час “Вялікага Сталінскага тэрору (1937-1938гг.)” органы НКУС арыштавалі 400 святароў і манахаў, 5 арцыбіскупаў. З 1920 па 1929 гг. на тэрыторыі Беларусі было зачынена больш за 60% храмаў, шмат з іх было ператворана на турмы, склады, клубы і т.д.. З 1445 праваслаўных храмаў дарэвалюцыйнай Беларусі летам 1938 г., дзейнічала толькі 2 - Мазырскі і Аршанскі [3]. Цікава, што адной з першых задач, у рамках аддзядення царквы ад дзяржавы, праводзілася адбіранне метрычных кніг у касцёлаў і царквей, перадаваўшы гэтыя абавязкі аддзелам ЗАГСаў. Царкоўнікам забаранялася вядзенне метрычных кніг пад пагрозай крымінальнай адказнасці. Адпаведныя нарматыўныя акты былі выдадзеныя органамі НКУС БССР у 1920-я гады. Асаблівай ўвагай рэпрэсіўныя органы БССР надзялялі каталіцкае духавенства, яго добранадзейнасці і лаяльнасці да савецкай улады. Ствараліся спісы ўніяцкіх, каталіцкіх і евангельскіх хрысціян, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі для выяўлення святароў з антысавецкімі поглядамі. Такія спісы былі створаны ў студзені 1923 г. Цэнтральнай (ліквідацыйнай) камісіяй па аддзяленню царквы і напраўлены ўпаўнаважаным ДПУ БССР, лёс тых, хто трапляў у спісы быў вырашаны.
...