Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Паскевіч Ірына Іванаўна

Автор:   •  Сентябрь 2, 2018  •  Реферат  •  637 Слов (3 Страниц)  •  754 Просмотры

Страница 1 из 3

Паскевіч Ірына Іванаўна - графіня Эрыванская, княгіня Варшаўская, нявестка генерал-фельдмаршала І.Ф. Паскевіча, апошняя ўладальніца Гомельскім маёнткам. Дачка сапраўднага тайнага саветніка, члена Дзяржаўнага савета графа Івана Іларыёнавіча Варанцова-Дашкова і Аляксандры Кірылаўны народжанай Нарышкінай. Бацька Іван Іларыёнавіч Варанцоў - пляменнік Кацярыны Раманаўны Дашковой. У 1807 г. указам імператара Аляксандра I яму было дазволена далучыць да свайго прозвішча прозвішча Дашкова і называцца надалей  графам Варанцовым-Дашкова.

Ірына нарадзілася ў 1835 г. Атрымала добрую хатняюю адукацыю, ведала некалькі замежных моў. У доме шмат увагі надавалася рускай і замежнай літаратуры, часта правадзіліся вечара, дзе збіраліся вядомыя рускія пісьменнікі і паэты. Відавочна, гэта і стала адной з прычын, якія з ранняга дзяцінства прышчапілі Ірыне цікавасць да літаратуры. Усё гэта дало магчымасць у далейшым заявіць пра сябе як пра перакладчыка твораў рускіх пісьменнікаў. Адным з найбольш вядомых і значных стаў пераклад на французскую мову рамана Л.Талстога "Вайна і мир».

У 1852 г. Ірына выйшла замуж за Фёдара Іванавіча Паскевіча (1823-1903) .Федару Іванавічу Паскевічу пасля смерці бацькі ў 1856 году па спадчыне дастауся Гомельски маёнтак (палова нашага горада і больш за 90 маёнткаў, фальваркаў, хутароў і дач).

Маёнтак Паскевіча ў Гомелі лічыуся адным з самых раскошных і багатых у краі. Тройчы сюды прыязджаў сам Мікалай I. У знак асаблівай глыбокай павагі да фельдмаршалу імператар загадаў правесці ў 1850 годзе праз Гомель Пецярбургска-Кіеўскае шашы. Неўзабаве праз маёнтак прайшла і першая ў Расіі тэлеграфная лінія Пецярбург - Севастопаль. А ў палацы, які налічвае 64 пакоя, усё ззяла пышнасцю і багаццем. Яго гаспадары вялі пільны ўлік фамільных каштоўнасцяў. Мяркуючы па  захаванай "Вопісы наяўнасці Гомельскага замка святлейшага князя Варшаўскага графа Фёдара Іванавіча Паскевіча-Эрыванскай" там было "3214 прадметаў высокамастацкай працы". Унікальныя калекцыі мастацкага шкла, фарфору, дываноў і габеленаў, карціны.

Княгіня была вядомая і як калекцыянер фарфору, жывапісу, карункавых і ювелірных вырабаў. Займалася мастацкай вышыўкай - яе работы адзначаліся дыпломамі на выставах у Пецярбургу. У Гомельскім абласным краязнаўчым музеі захавалася чароўная вышыўка шоўкам па шоўку "Від сельскага возера", якая прыпісваецца Ірыне Іванаўне.

З дапамогай княгіні ў Гомелі пабудавалі вадаправод, радзільню, вочную лякарню, гінекалагічную бальніцу, дзіцячы музычны салон. У часы Першай сусветнай вайны Ірына Паскевіч дапамагала арганізаваць у горадзе лазарэты, дзе актыўна працавала сама. У свой час нават імператар Мікалай II з удзячнасцю наведаў пабудаваны ёю шпіталь.

...

Скачать:   txt (8.3 Kb)   pdf (121.4 Kb)   docx (12.3 Kb)  
Продолжить читать еще 2 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club