Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Развіццё беларускага маўленняі культура маўленчых зносін

Автор:   •  Август 14, 2019  •  Творческая работа  •  1,049 Слов (5 Страниц)  •  1,673 Просмотры

Страница 1 из 5

СВАЁЙ ЗЯМЛЁЙ Я ВЕЛЬМІ ГАНАРУСЯ

Комплексны занятак па адукацыйнай вобласці “Развіццё беларускага маўленняі культура маўленчых зносін”  і адукацыйнай вобласці “Мастацтва” (аплікацыя) для дзяцей старэйшай групы (5-6 лет)

Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні дзяцей аб сабе, як частцы беларускага грамадства і носьбіце яго культуры, пачуццё нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў; фарміраваць уяўленні аб тым, што для кожнага чалавека малая Радзіма – гэта месца, дзе нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства; развіваць навыкі беларускага маўлення, уменне ўспрымаць на слых чытаемы тэкст; выклікаць цікавасць да беларускай  мовы,  сумеснай аплікацыйнай дзейнасці; выхоўваць патрыятычныя і эстэтычныя пачуцці, любоў да малой Радзімы.

Абсталяванне: кошык з заданнямі, лялька- беларусачка, мальберт, карціны,  мяч, ватман, пэндзлікі, клей, сурвэткі, загатоўкі для калектыўнай працы (сілуэты архітэктурных пабудоў), мульцімедыйная ўстаноўка, аўдыязапісы музычных твораў.

ХОД ЗАНЯТКУ:

В.-  (чытае верш) Зямля мая завецца Беларуссю,

                             Сваёй зямлёй я вельмі ганаруся.

                              Прырода ў маім краі прыгажосцю

                              Падзівіць самага цікаўнейшага госця.( А.Куляшоў)

-На якой мове зараз прагучаў верш ?

(адказы дзяцей)

-Так, беларуская мова -  гэта цудоўная мова нашых бабуль, матуль. Чаму наша мова называецца беларускай? У якой краіне мы з вамі жывём ?

(адказы дзяцей)

В.-Так, а калі мы нарадзіліся і жывём у Беларусі, то хто мы ? (беларусы)

Хлопчык: Беларусам я радзіўся,

                 Беларусам буду жыць,

                 Беларускую зямельку

                 Буду шчыра я любіць.(Алесь Мілюць)

В.- Прыгожую назву мае наша Радіма, светлае ў яе імя – Белая Русь, Беларусь. Гавораць, што такую назву яна атрымала ад мноства снегу, што выпадае зімой у нашай старонцы, ад перавагі белага колеру ў аддзенні насельніцтва, ад таго, што людзі, якія тут жывуць светлавокія, статныя, прыгожыя. Шмат на Беларусі розных гарадоў, весак, мястэчак. А ці ведаеце вы сталіцу нашай Беларусі ?

(адказы дзяцей)

В.- А яшчэ адкажыце,як называецца наш аграгарадок ?

(адказы дзяцей)

В.-А як вы думаеце, чаму наш аграгарадок называецца Пагранічны? (адказы дзяцей)

В.- Так, дзеці,вы правільна сказалі. Але называцца так ён пачаў зусім нядаўна. Першапачатковая назва нашага пасёлка была станцыя Бераставіца. Адкуль пайшла гэта назва? Вы хочаце даведацца? Дык уважліва паслухайце:

  “У старажытнасці тут былі такія лясы, што ні праехаць, ні прайсці па іх. Крыкне чалавек раніцай – рэха цэлы дзень гудзе па барах, гаях, пушчах. Увечары толькі вяртаецца.

  Праз тыя дзікія лясы працякала паўнаводная рака. Па ёй можна было праплыць, сігануць, “свіснуць” с краю ў край. Можа, таму яе назвалі Свіслач. Яна працякае па ўсім Бераставіцкім раёне.

І вось аднойчы плылі па той рацэ юнак Бераст і прыгажуня Тавіца. Яны моцна пакахалі адзін аднаго і шукалі месца, каб збудаваць сабе жыллё. Доўга плылі па шырокай рацэ, потым павярнулі ўправа, як бы ў свіслацкі рукаў, вузкі і ціхі. Заначавалі пад зорным небам. Тут маладая сям’я і засталася жыць. А калі ад іх пайшлі дзеці і пабудавалі побач свае хаты, то паселішча назвалі ад спалучэння бацькоўскіх імёнаў Бераст і Тавіца – Бераставіца.

У Бераста і Тавіцы ўтварылася магутнае радаводнае дрэва. Іх радня засяліла десяткі вёсак на Бераставіччыне.”

В.-Деці, вам спадабалася гэта легенда? (адказы дзяцей). Цяпер вы зразумелі, адкуль пайшла назва Бераставіцы?

В.- Пра нашу Бераставіцу складзены такі прыгожы верш:

 Бератавіччына мая, Бераставіца!

 Да болю дарагі радзімы край.

 Дзіўлюся і ніяк не надзівіцца

 На твой зямны і непаўторны рай.  (Мікола Барэль)

 /прагляд на мульцімедыйнай устаноўцы фотаздымкаў Бераставіцы/

/ дадатак да канспекта/

Фізкультхвілінка

...

Скачать:   txt (12.1 Kb)   pdf (152.2 Kb)   docx (15.4 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club