Дэкаратыўнае аздабленне саматканых і вышываных вырабаў пачатку і сярэдзіны XX стагоддзя
Автор: 375292627025 • Ноябрь 17, 2018 • Доклад • 2,010 Слов (9 Страниц) • 598 Просмотры
Тэма:” Дэкаратыўнае аздабленне саматканых і вышываных вырабаў пачатку і сярэдзіны XX стагоддзя”
Мэты работы:
- Даследаваць традыцыйныя ўпрыгожванні, сімволіку ў саматканных вырабах;
- Паказаць пераемнасць традыцый у саматканых і вышываных вырабах пачатку і сярэдзіны XX стагоддзя;
Задача
- Захоўваць паважлівыя адносіны да ўзораў народнага мастацтва, духоўнай спадчыны беларусаў
План:
I Уводзіны:
- Прырода і народныя рамёствы
- Ткацтва як адзін самых пашырных відаў народнага мастацтва
II Асноўная частка
- Колеры і сімволіка саматканых вырабаў пачатку XX стагоддзя
- Саматканыя і вышываныя вырабы сярэдзіны XX стагоддзя
- Агульнае і адрознае ў вырабах народных майстрых
III Заключная частка
- Вывады
Мой край, мой рай бульбяна-жытны!
Зеленадолы,залаты!
Як спеў матулі – старажытны,
Як песні любай- малады!
Якіх ты меў на зайздрасць свету
І цесляроў, і маляроў,
І летапісцаў, і паэтаў,
І музыкантаў- дудароў!
Ніл Гілевіч
Нездарма эпіграфам да сваёй працы я ўзяла радкі славутага беларускага паэта Ніла Гілевіча. Сапраўды,наш народ заўсёды выступаў сапраўдным творцам і носьбітам самабытных традыцый, якія ён беражліва захоўваў і клапатліва развіваў, перадаючы як дар у спадчыну сваім нашчадкам. У адной са старадаўніх беларускіх песнях спяваюць:
Я каўнер вышывала свайму большаму брату,
У каўнярочку вышыла я яснае сонейка,
У рукавочку вышыла я ясён месячык….
Мы сёння з упэўненасцю можам сказаць,што народнае мастацтва было цесна знітавана з прыродай. Прырода давала чалавеку усё: ежу,жытло,цяпло,адзенне,лекі і …. прыгажосць. Блакіт неба,ранішняя і вечаровая зара,вясёлка пасля навальніцы,зялёная трава,палявыя кветкі,зоры, сонца- усё гэта давала нашым продкам натхненне для творчасці. У прыродзе не было нічога лішняга і несуразнага, крыклівага і занадта стракатага.Мастак- прырода вызначалася дасканалым густам.У яе,напэўна,бралі свае ўрокі і народныя ткачыхі.
Ткацтва з’яўляецца адным з самых пашыраных відаў народнага мастацтва. Яшчэ ў пачатку дваццатага стагоддзя ўменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянскай дзяўчыны,і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны,што выходзіла замуж,павінны былі складаць тканыя вырабы: адзенне,пасцель,ручнікі,абрусы,посцілкі. З ткацтвам звязана шмат народных абрадаў,часта згадваецца яно і ў народных песнях.
Не глядзі,Ясеньку,каб была росла,
Сам глядзі, у людзей пытай,
Ці ўмее ткаць кросны.
Раілі хлопцу, як выбіраць нявесту.
Так прадметам майго даследавання сталі такія “пасажныя” рэчы маёй прабабулі Юдзянок Анастасіі Міхайлаўны, 1909 года нараджэння,жыхаркі вёскі Выгада Сененскага раёна Віцебскай вобласці,якія зараз захоўваюцца ў школьным музейным пакоі”Беларуская хатка.” Гэтыя рэчы былі вытканы з 1922 па 1930 гады дваццатага стагоддзя. Сярод гэтых рэчаў у першую чаргу прыцягваюць сваю ўвагу саматканыя ручнікі. Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці.Мы бачым падоўжаны кавалак ільняной узорыстай тканіны там, дзе святкуюцца радзіны і вяселле,сустракаем яго і на праводзінах у апошнюю дарогу. Без традыцыйнага ручніка-набожніка не абыходзіцца зараз ніводная выстава народнага мастацтва, бо менавіта ручнік увасабляе нацыянальныя рысы арнаментальнага мастацтва,высокае майстэрства ткацтва,вышыўкі і вязання.
...