Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Акт Люблінскай ўніі: гісторыка-прававая характарыстыка

Автор:   •  Июль 18, 2022  •  Контрольная работа  •  1,422 Слов (6 Страниц)  •  194 Просмотры

Страница 1 из 6



Кафедра тэорыі і гісторыі права




КІРУЕМАЯ САМАСТОЙНАЯ РАБОТА

Па дысцыпліне: Гісторыя гасударства і права Беларусі

на тэму:  Акт Люблінскай ўніі: гісторыка-прававая характарыстыка








                                                                  

  Кандыдат гістарычных навук,

  Дацэнт                                                                                        

                                                                     











МІНСК 2021

ЗМЕСТ

Уступ………………………………………………………………………..3

Перадумовы заключэння Люблінскай Уніі………………………………4

Умовы Люблінскай Уніі…………………………………………………...6

Вынікі Люблінскай Уніі…………………………………………………...7

       

УСТУП

Люблінская ўнія— нацыянальны саюз Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, які заклал пачатак  Рэчы Паспалітай — унітарнай федэратыўнай дзяржавы.

Была створана дзяржава пад дэвізам “Калі з намі Бог, то хто супраць нас?” якая іграла значную ролю на сусветнай арэне на працягу наступных 200 гадоў.

Акт ўніі быў заключаны 28 чэрвеня 1569 года і 1 ліпеня гэтага года зацверджаны асобна дэпутатамі польскага і літоўскага соймаў на агульным сойме, скліканым у Любліне. Ўнію ратыфікавалі 4 ліпеня кароль Польшчы і Жыгімонт II-вялікі князь літоўскі, апошні з ягелонцаў.

Ўнія не толькі ўмацавала ўладу манарха, але і ўзмацніла ўплыў шляхты, павялічыла яе колькасць. Абсалютная манархія, характэрная для XVI стагоддзя так і не склалася.

ПЕРАДУМОВЫ ЗАКЛЮЧЭННЯ ЛЮБЛІНСКАЙ ЎНІІ

Заключэнне дзяржаўнай уніі паміж дзвюма суседнімі краінамі – Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам было падзеяй, якая прадвызначыла далейшы лёс не толькі народаў, якія насялялі гэтыя тэрыторыі, але і шмат іншых. Гэта падзея мела значны ўплыў на стан спраў ва ўсёй Еўропе, бо яна падразумевала склад новай краіны – Рэчы Паспалітай – адной з самых вялікіх і магутных. У складзе насельнікаў гэтага шматэтнічнага аб’яднання аказаўся і беларускі народ.[1,c.133]

 На працягу XIV–XV стст. Польшча неаднаразова рабіла спробы заключыць з  Вялікім Княствам Літоўскім ўнію з мэтай яго інкарпарацыі ў склад Польскага Каралеўства. Аднак усе гэтыя намаганні правалівалія. Але, дзякуючы некаторым падзеям, ВКЛ было вымушана пайсці на гэты саюз.

Галоўнай прычынай Люблінскай ўніі стала цяжкае знешне і унутрапалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў час Лівонскай вайны.У гэтай сітуацыі ВКЛ патрабавалася дапамога з боку іншых дзяржаў. Але  Польскае каралеўства пагаджалася аказаць ваенную дапамогу толькі пры ўмове падпісання дзяржаўнай уніі. На працягу доўгага часу шляхта ВКЛ імкнулася мець роўныя палітычныя правы з магнатамі, прымаць актыўны ўдзел у кіраванні краінай. У ВКЛ палітыку мелі права вызначаць толькі прадстаўнікі магнацкіх родаў, а ў Польскім каралеўстве шляхта мела шляхецкія вольнасці. Напрыклад, у 1530-я гг. краінай кіравалі тры чалавекі: віленскі ваявода Альбрэхт Гаштольд, віленскі кашталян Юры Радзівіл, жамойцкі стараста Ян Радзівіл. Магнаты кантралявалі дзейнасць паноў-рады ВКЛ, вальных соймаў і нават уплывалі на пастановы павятовых шляхецкіх соймікаў. Таму ідэю аб'яднання з Польшчай падтрымала шматлікая шляхта Вялікага Княства Літоўскага.[1,c.134]

Польшча да часу аб'яднання знаходзілася ў лепшым становішчы, чым Княства, што дазваляла Кароне ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку. Аднак палітычная моц, якая захоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім, і адсутнасць моцнага цэнтралізаванага ўладу ў Польшы не дазволілі Польшы ўключыць у свой склад беларуска-літоўскую дзяржаву.

Люблінскі акт быў пэўным кампрамісам паміж памкненнямі двух бакоў, якія ішлі на унію. Рэч Паспалітая была ўтворана як канфедэратыўная дзяржава з адзіным каралём, агульным Соймам, адной Радай, агульнай грашовай сістэмай. Але ў ВКЛ поўнасцю захоўваліся ранейшыя адміністрацыйны апарат, асобныя ад Польшчы заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул і пячатка, а таксама войскі. Самым магутным усплёскам дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ было прыняцце Статута 1588 г., які скасаваў многія палажэнні Люблінскай уніі.

...

Скачать:   txt (16.5 Kb)   pdf (111.7 Kb)   docx (14.6 Kb)  
Продолжить читать еще 5 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club