Дыялок як кампанент мастацкага тэксту (на матэрыяле рамана І. Навуменкі “Сасна пры дарозе”)
Автор: Евгения Никитенко • Январь 28, 2024 • Статья • 1,108 Слов (5 Страниц) • 172 Просмотры
ДЫЯЛОГ ЯК КАМПАНЕНТ МАСТАЦКАГА ТЭКСТу
(на матэрыяле рамана І. Навуменкі “Сасна пры дарозе”)
Дыялог – найбольш тыповая сфера маўленчай дзейнасці, адна з форм існавання мовы, якая з’яўляецца спосабам непасрэдных зносін паміж людзьмі. Аснова вывучэння дыялогу была закладзена ў працах Л. В. Шчэрбы, М. М. Бахціна, В. В. Вінаградава, П. Сцяцко, Н. Ю. Шведавай і інш.
Дыялог стварае сітуацыю маўленчых зносін паміж двума людзьмі, што дазваляе аналізаваць яго як асноўны кампанент у кампазіцыйна маўленчай структуры мастацкага тэксту. Структура маўленчай сітуацыі, якую стварае дыялог, звычайна ўяўляе наступнае: той, хто гаворыць; той, хто слухае; адносіны паміж імі; танальнасць зносін, мэта, лінгвістычныя і паралінгвістычныя сродкі камунікацыі, спосаб і месца зносін. Дыялог аб’ядноўвае дастаткова складаны матэрыял, з’яўляючыся асобай формай маўленчых зносін і ўвасабляючы мову ў канкрэтных і спецыфічных сродках [3]. Адна з важнейшых функцый дыялогу ў мастацкім творы з’яўляецца адлюстраванне міжасобасных адносінаў. Дыялог у мастацкім тэксце становіцца своеасаблівым увасабленнем рэальнай камунікацыйнай сітуацыі. Камунікацыйная сітуацыя – гэта тыя ўмовы (абставіны, прычыны і г. д.), у якіх ажыццяўляецца дадзенае выказванне (г. зн. яна ўключае ў сябе таго, хто гаворыць ў момант маўлення і ўсю абстаноўку маўлення).
Дыялог мастацкага твора мае пэўную спецыфіку і дваісты характар, бо з аднаго боку, ён грунтуецца на жывым, натуральным маўленні, паколькі дыялагічны фрагмент, сфарміраваны праз спалучэнне маўленчых планаў аўтара і персанажа, дае чытачу магчымасць уявіць рэальную сітуацыю зносін. З другога боку, у дыялог уводзяцца аўтарскія рэмаркі, што арыентуе чытача на пэўныя змены і патрабуе кантролю за зместам выказаных персанажамі рэплік. Акрамя гэтага, пісьменніку ўдаецца захаваць важную ўласцівасць мастацкага тэксту – накіраванасць да чытача і пабуджэнне да асэнсавання выказанай інфармацыі [3]. Дыялагічнае маўленне ў мастацкай прозе ўтварае рамачную арганізацыю тэкста і арганічна ўключаецца ў тэкставае акружэнне, бо пачынае і заканчвае ўласна дыялог. Рамачная арганізацыя сустракаецца даволі часта, калі гутарка ідзе пра формы дыялога, але не з’яўляецца адзіна магчымай, што абумоўлена індывідуальнасцю аўтарскага стылю, якая дазваляе ствараць разнастайныя варыянты афармлення дыялагічных фрагментаў [2].
Структура камунікацыйнай сітуацыі ў мастацкім тэксце ўключае такія элементы, якія вызначаюць асноўную мэту дыялога: гэта асоба адрасата і адрасанта, узаемаадносіны, сацыяльныя ролі і ролі ў ходзе гутаркі, месца і час зносін удзельнікаў дыялога. У мастацкай літаратуры дыялогі выступаюць як яркі стылістычны прыём, сродак ажыўлення апавядання. У дыялогу звычайна раскрываюцца характары герояў. Ён – сродак стварэння вобраза, прычым гэты вобраз убірае ў сябе падрабязнае апісанне знешняга і ўнутранага выгляду героя [2]. Прывядзем прыклад з рамана Івана Навуменкі “Сасна пры дарозе”:
Вось яго постаць мільгнула на плошчы, акружанай крамамі, ларкамі, кіёскамі, і знікла ў цяні акацый, на алейцы, што вядзе да схаванага ў глыбіні палісадніка драўлянага будынка. На ганку чалавека перапыняюць.
– Таварыш Іван?
– Я.
– Вас чакаюць.
У вузкім, прадаўгаватым пакоі паўзмрок, на стале, з краю, лямпа, вокны завешаны шчыльнай чорнай паперай. На канапе, тварам да святла, напаўляжыць чарнявы таўставаты мужчына, чытае кнігу. Ён адразу ўскаквае, вітаецца:
– Таварыш Шэлег. Добрай ночы. Не затрымалі патрулі?
– Прайшоў.
– Ну і добра. Прысаджвайцеся.
Шэлег – загадчык раённага камунгаса – крыху збянтэжаны. Побач з ім, на канапе, сакратара абласнога камітэта партыі Ермаловіч, чалавек, якога ён толькі аднойчы, мінулай восенню, бачыў тут, на сходзе партыйнага актыву.
– Якая ў вас сям’я? – пытае сакратар, закурваючы, частуючы Шэлега.
– Жонка, двое дзяцей.
– Дзеці вялікія?
– Не вельмі. Сын перайшоў у другі клас, дачцэ – пяць гадоў.
– Хто па прафесіі жонка?
– Настаўніца.
– Добра жывяце? Ну, так сказаць, у сэнсе ўзаемаразумення.
...