Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Самае каштоўнае на зямлі – жыццё чалавека

Автор:   •  Ноябрь 2, 2019  •  Сочинение  •  630 Слов (3 Страниц)  •  799 Просмотры

Страница 1 из 3

Самае каштоўнае на зямлі – жыццё чалавека

Таму з радасцю трэба этап свой прайсці,

                                 Каб яскрава гарэла паходня,

                                                  Бо каштоўней жыцця не існуе ў жыцці,

                                             Рай сапраўдны хай песціць сягоння.

Анатолій Балуценка

16 верасня 1976 года ў Ерэване ўпаў у ваду тралейбус. Дзевяноста два пасажыры апынуліся зажыва пахаванымі на дзесяціметровай глыбіні. Усе яны былі асуджаны на смерць, каб не адна акалічнасць: менавіта ў гэты час праводзіў трэніровачную прабежку шматразовы чэмпіён свету па падводным плаванні Шаварш Карапяцян. Ніхто ў свеце фізічна не змог зрабіць тое, што тады зрабіў Шаварш. Нырнуў у закаламучаную тралейбусам ваду, разбіў нагамі шкло і пачаў выцягваць пацярпелых. Больш за дваццаць хвілін у ледзяной вадзе. Дваццаць выратаваных жыццяў…

Потым, на пытанне – што было самым страшным? – Шаварш адказаў: «Я дакладна ведаў, што, нягледзячы на ўсю маю падрыхтоўку, мяне хопіць на пэўную колькасць пагружэнняў. На дне нічога не было бачна, таму я навобмацак хапаў чалавека ў ахапак і плыў з ім наверх. Аднаго разу я вынырнуў і ўбачыў, што ў маіх руках … скураная падушка ад сядзення. Я глядзеў на яе і разумеў, што кошт майё памылкі – нечае жыццё».

Шаварш не думаў пра сябе, пра наступствы (а яны былі)! Самым каштоўным для яго было жыццё чалавека!!!

А што з’яўляецца самым каштоўным для маіх аднагодкаў? Нехта адказаў, што самым важным з’яўляюцца матэрыяльныя набыткі: каштоўнасці, кватэра, машына. Для кагосьці важней за ўсё апынуліся слава, грошы. Хтосьці адзначыў прэстыжную работу ў будучым. Нехта лічыць, што здароўе. Для адзінак самым каштоўным з’яўляецца каханне.

А жыццё чалавека? Што самае важнае тут і зараз? Грошы? Слава? Прэстыжная работа? Уласная кватэра?  Знешнасць? Каханне? Не! Тут і зараз важна тое, што я дыхаю, што я адчуваю, што па маіх венах бяжыць гарачая кроў! Тут і зараз я жыву! Жыццё –  гэта самае каштоўнае, што дадзена чалавеку Богам! «Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар», –  сцвярджаў Якуб Колас.  Жыццё чалавека – самае дарагое, што ў яго ёсць. Яно непаўторнае, унікальнае!

...

Скачать:   txt (5.9 Kb)   pdf (59 Kb)   docx (9 Kb)  
Продолжить читать еще 2 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club