Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да нацыянальнай культуры сродкамі беларускага фальклору

Автор:   •  Март 9, 2019  •  Творческая работа  •  1,695 Слов (7 Страниц)  •  1,706 Просмотры

Страница 1 из 7

Справаздача па прэзентацыі “Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да нацыянальнай культуры сродкамі беларускага фальклору”

СЛАЙД 1….

У Дзяржаўнай установе адукацыі  “Аброўскі дзіцячы сад” я працую з 1997 года. Агульны стаж рабаты ва ўстанове – 17 гадоў. У 2007 годзе я паступіла ў БДПУ імя Максіма Танка, які скончыла ў 2012 годзе. Маю вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці – “Пачатковае навучанне. Беларуская мова і літаратура”. Выхавальнікам дашкольнай адукацыі працую 5 гадоў.

СЛАЙД 2….

У лютым 2015 года атрымала сертыфікат  карыстальніка інфармацыйных тэхналогій у адукацыі ў катэгорыі “Навучальна-выхаваўчая работа”.

У кастрычніку 2017 года прайшла курсы павышэння кваліфікацыі па тэме “Арганізацыя і змест дзейнасці  выхавальніка ва ўстанове  дашкольнай адукацыі”.

СЛАЙД 3… Мае дасягненні:

Прымаю актыўны ўдзел у розных конкурсах і мерапрыемствах.

У2016 годзе – удзельнічала ў раённым конкурсе  “Бяспечнае дзяцінства”, за актыўны ўдзел атрымала падзяку.

Кожны год удзельнічаю ў добраўпарадкаванні тэрыторыі; шмат падзелак і вырабаў зроблена маімі рукамі:

2017 год – пераможцы раённага конкурсу па добраўпарадкаванні сярод устаноў адукацыі;

 У гэтым жа годзе - за лепшае навагодняе афармленне ўстановы ўзнагароджаны граматай Івацэвіцкага райвыканкама;

Вось такі вугалок быў аформлены з маім удзелам на конкурс “Бяспечнае дзяцінства”, - такія вось буслы зробленыя мной, упрыгожваюць нашу тэрыторыю, а вось так урпыгожваем тэрыторыю зімой.

СЛАЙД 4…

Для таго каб жыць асэнсавана і з пачуццём асабістай годнасці, кожнаму з нас патрэбна ведаць свае вытокі, захоўваць памяць пра мінулае свайго народа, шанаваць традыцыі, любіць Радзіму. Выхоўваць гэтыя пачуцці трэба з ранняга дзяцінства. Менавіта ад нас, дарослых, залежыць, ці будуць дзеці размаўляць на роднай мове, ці ўзнікне ў іх цікавасць да гісторыі роднай краіны, ці прывабіць іх незвычайны свет беларусага фальклору, ці абудзяцца ў іх светлыя пачуцці прыхільнасці да тых мясцінаў, дзе яны нарадзіліся і выраслі.

Сёння вельмі актуальным з'яўляецца вырашэнне праблемы выхавання ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальнай годнасці, патрыятызму і грамадзянскасці. Менавіта зараз, ва ўмовах духоўнага крызісу, падзення нораваў, узрастае падтрыманне цікавасці да народнай творчасці, фальклору і да беларускіх народных рухавых гульняў.

Мяне зацікавіла праблема далучэння дзяцей да беларускіх культурных традыцый, якая можа стаць базісам патрыятычнага выхавання дашкольнікаў, фарміравання нацыянальнай свядомасці. Зыходзячы з гэтага тэма вопыту гучыць наступным чынам “Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да нацыянальнай культуры сродкамібеларускага фальклору”.

Перад намі стаяла  

Мэта: стварэнне неабходных ўмоў для фарміравання ў выхаванцаў патрэбы ў далучэнні да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі беларускага фальклору; развіццё  мастацкіх здольнасцей дзяцей; вучыць разумець народнае мастацтва; выхаванне ў дзяцей сродкамі беларускага фальклору любові да сваёй спадчыны, да нацыянальных традыцый; абуджэнне ў дзяцей пачуцця прыналежнасці да вялікага беларускага народа.

Для вырашэння пастаўленнай мэты перад намі стаялі наступныя

Задачы:

  • пазнаёміць з рознымі відамі беларускага дзіцячага фальклору;
  • фарміраваць вакальныя навыкі дзяцей і народную манеру спеваў сродкамі вусна-паэтычнай творчасці, вучыць разумець яе;
  • раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднай мовы, уключаючы сродкі беларускага дзіцячага фальклору;
  • дапамагчы ўсвядоміць асноўныя рысыбеларускіх народных гульняў;
  • сфарміраваць жаданне выкарыстоўваць іх у самастойнай гульнявой дзейнасці, тым самым далучаць да беларускай нацыянальнай культуры;
  • далучаць дашкольнікаў да нацыянальнай культуры праз выкарыстанне сродкаў беларускага дзіцячага фальклору.
  • СЛАЙД 5…

Падбіраючы для працы з дзецьмі найбольш эфектыўныя формы, метады і сродкі, трэба ўлічваць, што працэс далучэння дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры доўгі і складаны. Таму праца над дадзенай тэмайпрацягвалася тры гады і праходзіла ў тры этапы, кожны з якіх мае сваю мэту, змест і прагназуемы вынік. Першы этап — падрыхтоўчы (арганізацыйны).

...

Скачать:   txt (23 Kb)   pdf (312.2 Kb)   docx (38.7 Kb)  
Продолжить читать еще 6 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club