Цэласны аналіз літаратурнага твора Джэйн Осцін “Пыха і перадузятасць”. Метады даследавання мастацкай літаратуры
Автор: ddttr • Март 26, 2023 • Анализ книги • 1,808 Слов (8 Страниц) • 288 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства
Цэласны аналіз літаратурнага твора Джэйн Осцін “Пыха і перадузятасць”. Метады даследавання мастацкай літаратуры
Кантрольная работа
студэнткі 2 курса спецыяльнасці
«Беларуская філалогія»
Баравой Алесі Дзмітрыеўны
Выкладчык: Шамякіна С.В.
Мінск, 2021
Уводзіны
Раман – паняцце, якое ахоплівае даволі шырокі пласт літаратуры. Тут мае месца неверагодная разнапланавасць твораў, кожны з якіх, пры гэтым, трэба лічыць раманам. Праблема жанру, у першую чаргу, заключаецца ў яго трансфармацыі з цягам часу. Кожная новая гістарычная эпоха мае не аднаго выбітнага мастака слова, кожны з якіх ў той ці іншай ступені паўплываў на развіццё як літаратуры ў цэлым, так і асобных яе жанраў. Так ў літаратуры з'явіліся рыцарскія, гістарычныя, сатырычныя, фантастычныя, прыгодніцкія і іншыя віды раманаў.
Для Англіі XIX ст. жанр рамана набывае статус рэалістычнага. Гэта стагоддзе можна з вялікай доляй упэўненасці можна назваць “залатым” для брытанскай літаратуры: у гэты час выходзілі шэдэўры з-пад пяра Чарльза Дзікенза, Оскара Уайлда, Вальтэра Скота, Шарлоты Бронтэ, Артура Конан Дойла і іншых выбітных пісьменнікаў, чые творы ўзбагацілі сусветную культуру і моцна паўплывалі на яе.
“Pride & Prejudice”, а ў перакладзе не беларускую “Пыха і перадузятасць”, – самы знакаміты раман англійскай пісьменніцы-рэалісткі Джэйн Осцін. Надрукаваны ў 1813, твор мае даволі цікавую гісторыю стварэння працягласцю ў 15 гадоў і не менш цікавыя мастацкія асаблівасці, на якіх і хацелася б спыніцца ў гэтай працы.
Тэматыка
Галоўнай тэмай твора можна лічыць каханне і ўзаемаадносіны людзей з розных сацыяльных груп. Такую тэму можна з упэўненасцю назваць вечнай, але нельга таксама абмінуць той факт, што яна з’яўляецца вельмі актуальнай для Англіі XIX ст, калі і быў выдадзены раман.
У цэнтры падзей знаходзіцца галоўная гераіня – Элізабэт Бэнэт. Адна з пяці дачок сям’і Бэнэт, Элізабэт выдзяляецца сярод астатніх вострым розумам і непадобнасцю мыслення. Яна гэта адчувае, бо бачыць і разумее, якімі нізкімі прынцыпамі кіруюцца ў жыцці яе маці і сёстры і наколькі гэта адрозніваецца з яе жыццёвымі ўстаноўкамі.
Не менш важнай дзеючай асобай твора з’яўляецца Містэр Дарсі. Яму ўласцівы такія якасці, як ганарлівасць, перадузятасць, замкнёнасць, веданне ўласнай выключнасці, свайго асобага статусу.
Зразумела, што з першага погляду ў герояў ўзнікае ўзаемная нянавісць, галоўныя прычыны якой выносяцца пісьменніцай ў назву рамана і героям даводзіцца прайсці доўгі і складаны шлях пазбаўлення ад сваіх заганаў і ілжывых прынцыпаў для таго, каб быць разам і будаваць шчаслівую будучыню.
Тэматыка рамана, на мой погляд, больш скланяецца да сацыяльнай, чым да тэматыкі кахання. Джэйн Осцін паказвае сваім раманам не проста гісторыю кахання, а падымае заганы грамадства, паказвае яго ўдзеянне на жыццё асобна ўзятых персанажаў, а таксама апісвае паступовую трансфармацыю вобразаў герояў, змену іх жыццёвых арыенціраў, што і даказвае сацыяльнасць тэматыкі твора.
Ідэйны змест
Ідэя Рамана Джэйн Осцін “Пыха і перадузятасць” заключаецца ў тым, што любыя людскія заганы,такія, як перадузятыя адносіны і ганарлівасць, перастаюць мець значэнне тады, калі справа датычыцца кахання. Менавіта яно, вялікае і неверагодна шчырае пачуццё, перамагае дзве асноўныя бяды галоўных герояў – пыху і перадузятасць, штурхае іх на ўнутраныя змяненні, глыбокі самааналіз, перагляд жыццёвых арыенціраў і пераасэнсаванне жыцця ў цэлым. Усё гэта Элізабэт Бэнэт і містэр Дарсі робяць толькі з адной мэтай – быць шчаслівымі, быць разам.
...