Лінгвістычная паэтыка сучаснай літаратурнай казкі
Автор: Viktorija1974 • Февраль 3, 2023 • Курсовая работа • 5,211 Слов (21 Страниц) • 248 Просмотры
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “Каладзішчанская сярэдняя школа”
Лінгвістычная паэтыка
сучаснай літаратурнай казкі
Выканала
Граковіч Кацярына Дзмітрыеўна
вучаніца 7 “Б” класа
Кіраўнік
Струнеўская Вікторыя Мікалаеўна,
настаўнік беларускай мовы
і літаратуры
вышэйшай катэгорыі
Калодзішчы, 2021
Змест
Уводзіны 3
Глава 1. Суаднясенне паняццяў фальклорная і літаратурная казка
1.1 Фальклорная казка як жанр вуснай народнай творчасці 5
1.2 Літаратурная казка як жанр мастацкай літаратуры 7
Глава 2. Сродкі адлюстравання рэчаіснасці ў літаратурнай і фальклорнай казках
2.1 Спосаб мастацкага абагульнення рэальнасці ў фальклоры і літаратуры 9
2.2 Прасторава-часавая арганізацыя тэксту фальклорнай і літаратурнай казак 12
Заключэнне 15
Бібліяграфічны спіс 16
Уводзіны
Беларуская літаратура - каштоўны куфар нацыянальнай культуры, які звязаны з ёй непарыўнай сувяззю. Літаратура назапасіла ўнутры сябе шмат разнастайных багаццяў і, перш за ўсё, са скарбніцы вуснай народнай творчасці, у якой адно са значных месцаў займае казка. Яна не ведае над сабой улады часу, і кожнае новае пакаленне людзей прымае яе з асаблівай цікавасцю.
Васіль Вітка пісаў: “Казка – чарадзейства. У кроплі расы змяшчаецца сонца, у магічным крышталі аднаго слова – ключ, якім можна адамкнуць скарбніцу мовы і культуры цэлага народа” [5, с.100]. Чытаючы казкі, можна адгарнуць таямнічыя старонкі старажытнай культуры, знайсці адказы на вечныя пытанні пра сутнасць чалавека і яго прызначэнне, зазірнуць у далёкую будучыню.
Аднак на працягу гісторыі развіцця творы фальклору складаліся, перапрацоўваліся і існавалі ў адпаведнасці з асаблівасцямі светапогляду народа на дадзеным этапе яго развіцця, у адпаведнасці з характэрнымі для яго прынцыпамі суадносін ідэалу і рэчаіснасці. Паступова фальклорная казка стала літаратурнай, набыла аўтараў, якія працягвалі звяртацца да традыцыйных фальклорных сюжэтаў ці імкнуліся рэалізаваць уласную арыгінальную аўтарскую задумку.
Таму мастацкі твор можа і павінен вывучацца, з аднаго боку, як працэс увасаблення і станаўлення ідэйна-творчай задумы аўтара і — з іншага — як пэўна-гістарычны факт, як заканамернае звяно ў развіцці славеснага мастацтва народа. Вывучэнне мастацкага твора, яго мовы, зместу павінна абапірацца на глыбокае разуменне грамадскага жыцця адпаведнага перыяду развіцця народа, на рознабаковыя веды культуры, літаратуры і мастацтва гэтай эпохі, на яснае ўяўленне пра стан агульнанароднай гутарковай і літаратурнай мовы і яго стыляў у пэўны час.
Даследваннем беларускай літаратурнай казкі займаліся многія літаратуразнаўцы: Р. М. Кавалёва, Т. В. Лук’янава, Л.Р. Бараг, В.Н. Тапароў, С.В. Шамякіна, Д.П. Зылевіч, В. Тарасевіч, М. Латышкевіч, В.Ф. Падстаўленка. Аднак большасць даследчыкаў лічаць, што паэтыка літаратурнай казкі як адмысловага літаратурнага жанру мастацкай літаратуры шмат у чым падобна да па-этымалагічнаму роднаснаму ёй жанру – фальклорнай казкі. І пытанне пра генетычнае сваяцтва дадзеных жанраў і ўласна месца літаратурнай казкі ў іерархіі жанраў мастацкай літаратуры да сённяшняга часу застаецца да канца не вывучаным.
...