Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Водгук на верш Яўгеніі Янішчыц “Пралескі”

Автор:   •  Январь 3, 2022  •  Сочинение  •  588 Слов (3 Страниц)  •  2,274 Просмотры

Страница 1 из 3

Водгук на верш Яўгеніі Янішчыц “Пралескі”

Кожны з нас прыпасае радзімы куток,

Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны.

 Пімен Панчанка

Тэма малой радзімы класічная для беларускай літаратуры, таму што ў кожнага пісьменніка ёсць той куточак, які жыве ў яго сэрцы, пра які ён заўсёды помніць, асабліва тады, калі знаходзіцца ўдалечыні. Шмат мастакоў слова ў сваіх творах звярталіся да тэмы малой радзімы : апавяданне Якуба Коласа “Крыніца”, верш Г. Шкода “Куточак мой, да скону дарагі…”, верш Уладзіміра Карызны “Над ракой, за жоўтымі ігрушамі…”.

Скразной тэмай твораў Яўгеніі Янішчыц з'яўляецца Палессе, родная вёска, аднавяскоўцы. Невыпадкова Г. Бураўкін назваў паэтэсу «палескай ластаўкай». Каларыт родных палескіх мясцін адбіўся ў многіх вершах Я. Янішчыц, напрыклад, у вершы “Пралескі”, які ўвайшоў у зборнік “Ясельда”(1978 г.).

Верш “Пралескі” адносіцца да грамадзянскай лірыкі. Твор напісаны трохстопным ямбам з элементамі перыхію і перакрыжаванай рыфмай. Па месцы націску ў словах сустракаюцца і мужчынская (душы – гладышы), і жаночая (палескі - пралескі) рыфмы. Па характары канцавога гука над закрытай ( свежым- беласнежным) пераважае адкрытая ( дарога - падлога) рыфма. Што датычыцца дакладнасці сугуччаў бачна, што ў вершы сустракаюцца і дакладныя( пусціць- гасціць), і недакладныя(сумёты – звароты) рыфмы.

На працягу ўсяго верша мы сустракаем словы, якія ў лірычнага героя асацыіруюцца з яго радзімай. Умоўна твор можна падзяліць на дзве сэнсавыя часткі: у першай расказваецца пра асацыяцыі, а ў другой – пра адносіны аўтара да малой радзімы.

У першай страфе словамі-асацыяцыямі з’яўляюцца словы “пралескі” і “гладыш”. Слова “гладыш” паказвае, што малая радзіма лірычнага героя – вёска, таму што такі посуд не характэрны для гарадскога жыцця. Словы “светла” і “захмаран” з’яўляюцца кантэкстуальнымі антонімамі, якія паказваюць, што, нягледзячы на дрэннае надвор’е, заўсёды “светла на душы”, калі ты ў родным месцы.

У другой страфе словы-асацыяцыі з радзімай - гэта словы “раўчук” і “матчына рука”. Калі аналізаваць слова “раўчук” у адносінах да паэтэсы, то маецца на ўвазе менавіта рака Ясельда, якая працякала недалёка ад яе роднай вёскі Рудкі і якая ўзгадваецца ў многіх творах Яўгеніі Іосіфаўны: паэма “Ясельда”, верш “Бунтуе рошчына ў дзяжы…”. Эпітэт “парыжэлыя сумёты” паказвае, што гэтыя сумёты ўжо даўно ніхто не кранаў, не ляпіў з іх снежкі, таму яны і парыжэлі з часам. Калі мы ўспамінаем родную мясціну, то заўсёды перад вачыма паўстае бацькоўскі дом, менавіта маці з яе самымі лепшымі і пяшчотнымі рукамі. Ніхто не любіць нас больш чым маці, ніхто не радуецца нашаму наведванню так, як маці. Эпітэт “светлы дзень” адлюстроўвае думкі маці про той дзень, калі яе дзіця вернецца дадому.

...

Скачать:   txt (7.3 Kb)   pdf (45.7 Kb)   docx (9.4 Kb)  
Продолжить читать еще 2 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club