Карцэвічы, або сем запаведзяў маіх аднавяскоўцаў
Автор: 23Natka • Февраль 16, 2019 • Творческая работа • 1,612 Слов (7 Страниц) • 386 Просмотры
Карцэвічы, або сем запаведзяў маіх аднавяскоўцаў
КВЭСТ
Мэта: актывізацыя пазнавальнай дзейнасці праз актыўнае наведванне музея навучэнцамі установы адукацыі, фарміраванне ў дзяцей і падлеткаў каштоўнасных адносін да навакольнага свету, здольнасці беражліва ставіцца да культурнай спадчыны.
Задачы:
навучаць дзяцей ўменню ўспрымаць прадметны свет культуры;
павышаць матывацыюда пазнавальнай дзейнасці;
вучыць крытычна думаць, вырашаць складаныя праблемы на аснове аналізу абставінаў і адпаведнай інфармацыі;
фарміраваць навык пошуку неабходнай інфармацыі;
спрыяць развіццю ўмення аналізаваць сітуацыі;
развіваць інтэлектуальныя здольнасцідзяцей, творчую ініцыятыву;
развіваць камунікатыўныя ўменні і навыкі;
выхоўваць эстэтычныя і маральныя ідэалы, патрыятызм і музейную культуру;
выхоўваць цікавасць да гісторыі малой Радзімы.
Вядучы 1: Дзень добры!
Вядучы 2: Вітаем вас!
Вядучы 1: Мы вельмі рады сустракаць вас на нашай Карцэвіцкай зямлі у нашым гісторыка-краязнаўчым музеі.
Вядучы 2: У Год малой Радзімы запрашаем вас адкрыць для сябе старонку славы нашых родных Карцэвіч. Бо, падаецца мне, што жывуць у Карцэвічах людзі не толькт па Божых, а яшчэ па адных, нідзе не запісаных запаведзях, што складаліся вякамі.
Вядучы 1: Тэлеграфы, тэлефоны, радыёкропкі ... усё гэта вынаходніцтвы, якія перадавалі розныя важныя паведамленні. Але як перадаць паведамленне праз пакаленні? З мінулага ў нашы дні. У нашым квэсце на Вашу каманду будзе ўскладзена асаблівая місія - аднавіць страчаную сувязь і перадаць асаблівае пасланне.
Вядучы 2: Вы гатовы да сур'ёзнага задання? Ці не баіцеся ўдзельнічаць у сакрэтнай аперацыі? Тады запрашаем прыняць удзел у музейным квэсце «Сем запаведзяў маіх аднавяскоўцаў». Калі вы правільна выканаеце ўсе заданні і збярэце ўсе запавядзі, то вы знойдзеце нумар тэлефона, па якім вам патрэбна будзе патэлефанаваць загадчыку музея і атрымаць свое падарункі.(Лічбы № тэлефона по адной запісаны на кожнай запаведзі. У канцы дзеці павінны раскласці запаведзі па парадку і даведацца № тэлефона, па якім патрэбна патэлефанаваць.)
Вядучы 1: Гадоў чатырыста, а то і болей таму прыйшлі сюды аднекуль людзі. Мясцінка ім спадабалася: ціхая рачулка багатая на рыбу, лес поўны дзічыны, а высокая гара захінае ад халодных паўночных вятроў. Вось і вырашылі заснаваць тут сабе жытло. Былі яны дужыя, настойлівыя і працавітыя, таму адважыліся на самую цяжкую сялянскую працу “лес на пахань зрабіць”. І зрабілі! Праўда, доўгі час на тым полі было шмат карчоў. Поле сталі называць Карчовым полем, а паселішча – Карчэвічы, пасля Карцэвічы.
І цяпер , прамаўляючы найменне сваёй вёскі, думаю аб працавітасці як асноўнай рысе сваіх аднавяскоўцаў, здатных з дапамогай канаплянай вяроўкі, дубовага дручка і несамавітага коніка адолець нават корч стогадовага дрэва.
Пісьмо.
У канверце ляжаць прыказка. І запіска.
[pic 1][pic 2]
“Злучыце прыказку і прачытайце яе правільна.На адваротнай старане з падказкай ад вядучых вы даведаецеся месца, дзе схавана наступная запаведзь ”
ЗАПАВЕДЗЬ ПЕРШАЯ: ЖЫЦЬ З НЯЛЁГКАЙ ПРАЦЫ НА ЗЯМЛІ
__________________________________________________________________
Вядучы 2: Карцэвічы- звычайная беларуская вёска, адна з многіх на нашай зямлі. Не самая вялікая, але і не з малых, блізкая да Нясвіжа. Хочаш патрапіць сюды - выязджай на паўднёвы бок горада, праедзь па знакамітым Радзівілаўскім парку Альба, пасля кіламетры чатыры палявой дарогай - і Карцэвічы перад табою як на далоні.
З правага боку вывіваецца Уша, атуленая вербалозам і старасвецкім алешнікам, з левага – шырокай цёмна-зялёнай стужкай цягнецца лес.
Не прэтэндуючы на арыгінальнасць думкі, згадзіцеся, што распавядаць пра родную вёску – гэта найперш весці гаворку пра яе знакамітых жыхароў.(аповед экскурсавода пра мясцовага мастака Вініцкага і іншых знакамітых людзей))
Пісьмо.
У канверце ляжыць паззл карціны Вініцкага. І запіска.
“Збярыце паззл. Знайдзіце карціну на выставе і за карцінай знайдзіце і забярыце настурную запаведзь”
...