Гісторыя – настаўніца жыцьця
Автор: Uladz • Март 15, 2019 • Эссе • 647 Слов (3 Страниц) • 771 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЭРСЫТЭТ
ГЕАГРАФІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
“ГІСТОРЫЯ - НАСТАЎНІЦА ЖЫЦЬЦЯ”
Эсэ
г. Менск
2018
Гісторыя – настаўніца жыцьця?
Гісторыя – гэта зьвесткі і накоплены вопыт усяго чалавецтва. Нягледзячы на асаблівасьці нашага часу, на тое, што формы захаваньня інфармацыі няспынна зьмяняюцца, адзін шлях усё ж такі непадуладны гэтаму – чалавечая гісторыя. Не проста так нашы продкі засьцерагалі нас ад самага страшнага – забыцьця гісторыі, бо калі страціш памяць пра самае страшнае, яно абавязкова паўтарыцца. Веданьне гісторыі – найважнейшая з ведаў у жыцьці кожнага чалавека, дзякуючы якому мы маем унікальную магчымасьць вучыцца на памылках мінулага, сачыць за ходам гісторыі чалавецтва з боку, поглядам назіральніка і адбіраць толькі станоўчыя і карысныя моманты, тым самым пазьбягаючы магчымасьці паўтарэньня гістарычных памылак.
Гісторыя ўнівэрсальна, яна накоплівае чалавечы вопыт і ўменьні, таму і з’яўляецца амаль што ў кожнай культуры вялікай каштоўнасьцю. Ссылацца на былое, каб пабудаваць сьветлую будучыню – стагоддзямі правераны спосаб разьвіцьця. Таксама за ўвесь час прысутнасьці чалавека на зямлі замацаваліся своеасаблівыя законы грамадзтва і цыклічнасьць гісторыі, што дазваляе навукоўцам прадугледзець многія падзеі. Асноўны матыў трапяткіх адносін да гісторыі – гэта немагчымасьць жыць без яе, без аналізу вопыту і рэфлексіі. Відавочным з’яўляецца тое, што гісторыя і толькі яна сумяшчае ў сябе поўную натуру чалавека, з яе лепшымі і горшымі рысамі. Ці можна параўнаць гісторыю з настаўніцай нашага жыцьця і навокал са звычайнай настаўніцай? Настаўнік – гэта багатая скарбніца ведаў, настаўнік заўсёды стараецца паднесьці нешта цікавае і карыснае – інфармацыю, яка хутчэй за ўсё спатрэбіцца ў будучыні. Так і гісторыя на працягу стагодзьдзяў вывучала і працягвае вывучаць лёс людзей, якія жылі і жывуць на нашай плянэце. Гісторыя стараецца паднесьці зьвесткі з рэальнага жыцьця людзей і падзей, якія адбываліся з імі.
Я лiчу, што не пагадзіцца з гэтым сьцьвярджэньнем нельга, бо ўсё ж такі гісторыя існуе як настаўніца, ці здарма захавалася столькі рукапісаў, аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, каб толькі назіраць за намі і ніколі не дараваць памылкі? Гісторыя, хутчэй, – даволі строгая настаўніца, якая і сапраўды не надта даруе памылкі, чым нейкі назіральнік, які толькі сочыць за намі. Іменна гісторыя дае нам нейкія ўрокі, вучыць нас, расказвае, які ўчынак людзей у мінулым быў карысны для нас, ды якія не. Кожнае пакаленьне, як і кожны чалавек, вучыцца на сваім уласным вопыце, гісторыя ж мінулых часоў павінна вучыць усіх нас. Ведаць мінулае – значыць, шмат у чым зразумець сучаснасьць і прадбачыць будучыню. Тады быў іншы сьвет, іншае жыцьцё, іншыя норавы. Іх – то мы і спрабуем зразумець каб добра ведаць гісторыю, разумець яе, вельмі многае залежыць ад настаўніка, ад уменьня так нас зацікавіць, каб мы заўсёды з цікавасьцю ішлі на гэтыя ўрокі.
...