Развіццё беларускага маўленняі культура маўленчых зносін
Автор: nina1966 • Август 14, 2019 • Творческая работа • 1,049 Слов (5 Страниц) • 1,649 Просмотры
СВАЁЙ ЗЯМЛЁЙ Я ВЕЛЬМІ ГАНАРУСЯ
Комплексны занятак па адукацыйнай вобласці “Развіццё беларускага маўленняі культура маўленчых зносін” і адукацыйнай вобласці “Мастацтва” (аплікацыя) для дзяцей старэйшай групы (5-6 лет)
Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні дзяцей аб сабе, як частцы беларускага грамадства і носьбіце яго культуры, пачуццё нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў; фарміраваць уяўленні аб тым, што для кожнага чалавека малая Радзіма – гэта месца, дзе нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства; развіваць навыкі беларускага маўлення, уменне ўспрымаць на слых чытаемы тэкст; выклікаць цікавасць да беларускай мовы, сумеснай аплікацыйнай дзейнасці; выхоўваць патрыятычныя і эстэтычныя пачуцці, любоў да малой Радзімы.
Абсталяванне: кошык з заданнямі, лялька- беларусачка, мальберт, карціны, мяч, ватман, пэндзлікі, клей, сурвэткі, загатоўкі для калектыўнай працы (сілуэты архітэктурных пабудоў), мульцімедыйная ўстаноўка, аўдыязапісы музычных твораў.
ХОД ЗАНЯТКУ:
В.- (чытае верш) Зямля мая завецца Беларуссю,
Сваёй зямлёй я вельмі ганаруся.
Прырода ў маім краі прыгажосцю
Падзівіць самага цікаўнейшага госця.( А.Куляшоў)
-На якой мове зараз прагучаў верш ?
(адказы дзяцей)
-Так, беларуская мова - гэта цудоўная мова нашых бабуль, матуль. Чаму наша мова называецца беларускай? У якой краіне мы з вамі жывём ?
(адказы дзяцей)
В.-Так, а калі мы нарадзіліся і жывём у Беларусі, то хто мы ? (беларусы)
Хлопчык: Беларусам я радзіўся,
Беларусам буду жыць,
Беларускую зямельку
Буду шчыра я любіць.(Алесь Мілюць)
В.- Прыгожую назву мае наша Радіма, светлае ў яе імя – Белая Русь, Беларусь. Гавораць, што такую назву яна атрымала ад мноства снегу, што выпадае зімой у нашай старонцы, ад перавагі белага колеру ў аддзенні насельніцтва, ад таго, што людзі, якія тут жывуць светлавокія, статныя, прыгожыя. Шмат на Беларусі розных гарадоў, весак, мястэчак. А ці ведаеце вы сталіцу нашай Беларусі ?
(адказы дзяцей)
В.- А яшчэ адкажыце,як называецца наш аграгарадок ?
(адказы дзяцей)
В.-А як вы думаеце, чаму наш аграгарадок называецца Пагранічны? (адказы дзяцей)
В.- Так, дзеці,вы правільна сказалі. Але называцца так ён пачаў зусім нядаўна. Першапачатковая назва нашага пасёлка была станцыя Бераставіца. Адкуль пайшла гэта назва? Вы хочаце даведацца? Дык уважліва паслухайце:
“У старажытнасці тут былі такія лясы, што ні праехаць, ні прайсці па іх. Крыкне чалавек раніцай – рэха цэлы дзень гудзе па барах, гаях, пушчах. Увечары толькі вяртаецца.
Праз тыя дзікія лясы працякала паўнаводная рака. Па ёй можна было праплыць, сігануць, “свіснуць” с краю ў край. Можа, таму яе назвалі Свіслач. Яна працякае па ўсім Бераставіцкім раёне.
І вось аднойчы плылі па той рацэ юнак Бераст і прыгажуня Тавіца. Яны моцна пакахалі адзін аднаго і шукалі месца, каб збудаваць сабе жыллё. Доўга плылі па шырокай рацэ, потым павярнулі ўправа, як бы ў свіслацкі рукаў, вузкі і ціхі. Заначавалі пад зорным небам. Тут маладая сям’я і засталася жыць. А калі ад іх пайшлі дзеці і пабудавалі побач свае хаты, то паселішча назвалі ад спалучэння бацькоўскіх імёнаў Бераст і Тавіца – Бераставіца.
У Бераста і Тавіцы ўтварылася магутнае радаводнае дрэва. Іх радня засяліла десяткі вёсак на Бераставіччыне.”
В.-Деці, вам спадабалася гэта легенда? (адказы дзяцей). Цяпер вы зразумелі, адкуль пайшла назва Бераставіцы?
В.- Пра нашу Бераставіцу складзены такі прыгожы верш:
Бератавіччына мая, Бераставіца!
Да болю дарагі радзімы край.
Дзіўлюся і ніяк не надзівіцца
На твой зямны і непаўторны рай. (Мікола Барэль)
/прагляд на мульцімедыйнай устаноўцы фотаздымкаў Бераставіцы/
/ дадатак да канспекта/
Фізкультхвілінка
...