Параўнанне як сродак вобразнасці ў аповесці Васіля Быкава "Знак бяды"
Автор: Masterbit79 • Август 17, 2019 • Курсовая работа • 10,772 Слов (44 Страниц) • 807 Просмотры
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
імя Максіма Танка”
Кафедра беларускага мовазнаўства
Курсавая праца па беларускай мове
[pic 1]
Выканала:
студэнтка ІV курса 19 групы
завочнага аддзялення
факультэта беларускай
і рускай філалогіі
________________________
Праверыў:
________________________
Мінск 2011
Змест
Уводзіны ………………………………………………...…………………… 3
Раздзел І. Параўнанне як вобразны сродак ……………………………….. 7
- Параўнальныя канструкцыі ……………………………………………… 7
- Дзве разнавіднасці вобразных параўнальных зваротаў ………….…….. 9
- Параўнанне. Адрозненне параўнання ад метафары …………………….12
- Параўнальныя звароты. Адрозненне параўнальных зваротаў ад параўнальных сказаў ……………………………………………………...14
Раздзел ІІ. Аналіз параўнанняў у аповесці Васіля Быкава “Знак бяды” ...19
- Класіфікацыя вобразных параўнанняў………………………………...... 19
- Характарыстыка вобразных параўнанняў паводле паказу жыцця і побыту герояў, іх душэўнага стану, партрэту, моўнай характарыстыкі, пейзажных малюнкаў ………………………………………………….….28
Заключэнне .……………………………………………………………….... 31
Спіс выкарыстанай літаратуры ……………………..………………………33
Уводзіны
Проза Быкава нагадвае моцна сціснутую стальную спружыну – хутка распрамляючыся, яна нясе такі зарад працяглай энергіі, што здаецца, разам з яго героямі вы пражылі жыццё, забыўшы аб кароткім часе знаёмства з імі.
Ю.Бондараў
Пра творы Васіля Быкава напісана і пішацца шмат. Ні адна яго аповесць не прайшла не заўважанай крытыкай. Творчасць Васіля Быкава – адна з крыніц, што ўзбагацілі сучасную беларускую літаратуру, яна неаддзельная ад яе агульных тэндэнцый, ад асаблівасцей літаратурнага працэсу, патрэб грамадства.
Сусветна вядомы беларускі пісьменнік Васіль Уладзіміравіч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі на Ушаччыне ў сялянскай сям’і, якая добра ведала цану кавалку хлеба, бо ён не заўсёды быў на стале. Беднасць на мяжы выжывання адчулася адразу пасля вымушанага ўступлення бацькоў у калгас. Малога хлапчука ратавалі жыццёвая ўчэпістасць, навакольная прырода, якая так многа можа гаварыць уражліваму дзіцячаму сэрцу, ды яшчэ кнігі. Будучы пісьменнік з дзяцінства захапляўся літаратурай. “Літаратура змалку стала такім важным духоўным фактарам, − зазначае Васіль Быкаў, − што з ім не магла раўняцца нават прырода, якая звычайна вельмі шмат значыць у фарміраванні характару вясковага жыхара”. Яшчэ ў пачатковай школе “чытаў без разбору ўсё, што трапляла пад руку. Час без кнігі здаваўся пустым і нецікавым… Майн Рыд, Жуль Верн, Джэк Лондан, а таксама Гайдар, Горкі, А.Талстой – вось уладары маіх тагачасных дум, тыя, хто запаліў у душы агеньчык надзеі і паклікаў да іншага і светлага”, − піша ён у аўтабіяграфіі.
Закончыўшы дзевяць класаў у Кубліцкай сярэдняй школе, юнак паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе правучыўся нядоўга з-за фінансавых праблем. Скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча. У 1942 годзе будучы пісьменнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены. “У мяне быў шынель, у якім я закончыў вайну, увесь прапалены, у некалькіх месцах прастрэлены асколкамі. Па сутнасці, гэта чыстая выпадковасць, што тыя кулі і асколкі мяне не кранулі”, − успамінаў Быкаў, разважаючы пра непрадсказальнасць чалавечага лёсу на вайне.
...