Экскурсійны турызм у Рэспубліцы Беларусь
Автор: Uladzislau Rudakou • Октябрь 4, 2018 • Курсовая работа • 6,356 Слов (26 Страниц) • 493 Просмотры
УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ
І МАСТАЦТВАЎ”
Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства
Экскурсійны турызм у Рэспубліцы Беларусь
Курсавая работа
Мінск 2018
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
РАЗДЗЕЛ 1 Экскурсійны турызм як складовая частка унутранага турызма 5
1.1 Асноўныя паняцці экскурсійнага турызму 5
1.2 Гісторыя развіцця экскурсійнай дзейнасці і спецыялізаваных арганізацый яе кіравання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 10
РАЗДЗЕЛ 2 Структура кіравання унутраным экскурсійным турызмам у Рэспубліцы Беларусь 17
ЗАКЛЮЧЭННЕ 27
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 29
УВОДЗІНЫ
Актуальнасць. Экскурсійны турызм з'яўляецца на сённяшні дзень важным аб'ектам вывучэння, так як ён з'яўляецца істотным комплексам сусветнай гаспадаркі. За апошнія дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя міжнародныя турысцкія сувязі сталі складовай часткай сацыяльна-эканамічных адносін сусветнай супольнасці. У сувязі з гэтым, вялікае значэнне мае працэс вывучэння турызму як навукі.
Актуальнасць дадзенай работы заключаецца ў тым, што з дапамогай данных, атрыманых і прааналізаваных у гэтай працы, можна будзе вызначыць узровень развіцця экскурсійнага турызму ў Беларусі, разабрацца ў прыладзе гэтай турыстычнай галіны ў краіне.
Мэта курсавой работы заключаецца ў тым, каб асвятліць гісторыю і праблематыку арганізацыі экскурсійнага турызму ў Беларусі, ацаніць узровень яго развіцця на сучасным этапе. Для дасягнення дадзенай мэты ў курсавой працы вырашаюцца наступныя задачы:
- Даць азначэнне паняцця экскурсійнага турызму.
- Даследаваць храналогію развіцця экскурсійнага турызму ў Беларусі.
- Даследваць інструмент кіравання гэтай галіной турызму ў краіне.
Аб'ект даследавання - экскурсійны турызм у Беларусі.
Прадмет даследавання - гісторыя і структура экскурсійнага турызму як суб'екта турыстычнай галіны.
Методыка даследавання. У якасці метадаў даследавання выкарыстаны манаграфічны, сістэмна-лагічны, прычынна-следчы, метад аналізу і сінтэзу.
Метадалагічнай асновай даследавання паслужылі працы М.В. Савінай, А.П. Дуровіча, Н.І. Кабушкіна, Т.М. Сяргеевай.
Для атрымання вынікаў, у ходзе даследавання, будуць выкарыстоўвацца метады аналізу і сінтэзу навуковых артыкулаў з Інтэрнэту і дадатковай літаратуры.
Тэарэтычнай значнасцю курсавой работы з'яўляецца абагульненне матэрыялаў і сістэматызацыя данных, якія адносяцца ды экскурсійнага турызму.
Структура. Курсавая работа складаецца з уводзінаў, двух раздзелаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу. Ва ўводзінах вызначаны актуальнасць працы, прадмет, аб'ект і мэта даследавання, пастаўленыя задачы для дасягнення мэты, методыка даследавання і структура.
Першы раздзел уяўляе сабой апісанне экскурсійнага турызму, як складовай часткі ўнутранага турызму. Ён складаецца з двух падраздзелаў: асноўныя паняцці экскурсійнага турызму, гісторыя развіцця экскурсійнай дзейнасці і спецыялізаваных арганізацый яе кіравання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
У другім раздзеле разглядаецца структура кіравання унутраным экскурсійным турызмам у Рэспубліцы Беларусь.
У заключэнні зроблены абагульняючыя высновы, якія былі вырашаны пастаўленымі задачамі.
У бібліяграфічным спісе прыведзена літаратура, выкарыстаная для дасягнення мэты і задач даследавання.
...