Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Юнацкі свет у апавяданні І.Навуменкі “Сямнаццатай вясной”

Автор:   •  Май 7, 2020  •  Реферат  •  1,785 Слов (8 Страниц)  •  5,479 Просмотры

Страница 1 из 8

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускай філалогіі

Рэферат

“Юнацкі свет у  апавяданні І.Навуменкі “Сямнаццатай вясной”

                                                                                              Выканала:

                                                                                              студэнтка 3 курса

                                                                                              групы СДП-БФ-171

                                                                                              Калянкевіч Вольга

                                                                                              Выкладчык:

                                                                                              Тарасава С.М.

                                                             Гродна, 2020

   У сваёй творчасці Іван Навуменка ўздымаў розныя тэмы, але ў яго было дзве запаветныя, тыя, што праходзяць праз усю творчасць, вызначаюць кірунак намаганняў і пошукаў. Тэмы, якія выпакутаваны самім аўтарам, да якіх ён не мог звяртацца без унутранага хвалявання і ўзрушанасці. Менавіта тут галоўныя здабыткі пісьменніка. Адной з такой тэм стаў мастацкі паказ высокай чалавечай духоўнасці і вялікай грамадзянскай актыўнасці сямнаццацігадовых юнакоў і дзяўчат у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вайна – трагедыя для кожнага чалавека, для кожнага пакалення. Але асабліва несумяшчальныя паняцці «вайна» і «дзяцінства», «вайна» і «юнацтва», «маладосць».

   У апавяданні «Сямнаццатай вясной» раскрываюцца тэмы вайны і міру, кахання і сумлення. Разам яны складаюць тэматычны змест твора. 3 тэматычнага зместу, яго раскрыцця вынікае ідэя твора — ухваленне аўтарам маладога пакалення, якое ў небяспечных абставінах змагаецца супраць ворагаў у часы фашысцкай акупацыі. Змест твора дазваляе аўтару рашаць важныя праблемы ваеннага і даваеннага часу: праблему магчымасші дасягнення асабістага шчасця ў драматычных абставінах вайны, праблему адказнасці чалавека за свае ўчынкі, праблему сэнсу чалавечага жыцця ў імя перамогі дабра над злом, праблему выбару чалавека паміж вернасцю і здрадай і некаторыя іншыя. Усе праблемы разам складаюць праблематыку апавядання.

   У творы паказана, што сямнаццатая вясна юнакоў і дзяўчат аказалася апаленая ваеннымі падзеямі, параненая выбухамі вайны. Героі апавядання — юнакі, якія не толькі светла мараць, думаюць пра подзвігі («Мы ні разу не паддаліся на прыманку маладосці, не пайшлі танцаваць, не знаёміліся з дзяўчатамі»), але і дзейнічаюць у выключна складаных умовах — збіраюць зброю, узрыўчатку, падрываюць мост на чыгунцы. Нягледзячы на агульныя рысы, кожны юнак з адважнай чацвёркі паказаны пісьменнікам як адметная асоба, індывідуальнасць. Мікола Біцюг — «заўсёды выказваў самыя крайнія погляды», быў рэзкі і катэгарычны ў меркаваннях. Калі хлопцы прагульваліся па прывакзальным скверыку і ўбачылі моладзь, якая пад гармонік танцуе, нягледзячы на вайну, на заасфальтаванай пляцоўцы, ён, пазіраючы на ўсё гэта, са злосцю прашаптаў: «Здраднікі. Знайшлі час весяліцца — гранату б сюды». Цішка Дрозд, наадварот, быў жартаўніком, «з вясёлымі агеньчыкамі» ў вачах, любіў, як піша аўтар, «вясёлыя гісторыі», «пасмяяцца». Самы самастойны і разважлівы ў чацвёрцы Сымон Біцюг. Менавіта ён пайшоў у госці да цёткі, а на самай справе — шукаць сувязь з партызанамі. Ён пасля падрыву маста прыходзіць у адрыну да Цімоха (у аперацыі Сымон не ўдзельнічаў, бо хадзіў у разведку), забінтоўвае яго параненую нагу і папярэджвае, што так рызыкоўна, неабачліва нельга дзейнічаць, як дзейнічаюць яны: «Мы, брат, дурні вялікія. Ходзім табуном, самі ж стараемся выдзяляцца, у вочы кідацца. Людзі ў сто разоў разумней за нас робяць». Эпізадычны ў апавяданні вобраз маці Цімоха: яна ідзе да сына ў адрыну ў неспакойную ноч, шэптам угаворвае яго быць асцярожным, шкадаваць сябе і сям’ю. Як і ўсе маці, яна баіцца страціць сына. Як і іншыя маці, яна не крычыць, не сварыцца на яго, а ўгаворвае, нібы замаўляе, быць абачлівым, не рызыкаваць. Запамінаецца вобраз здрадніка паліцыянта Кірыла Сёхмана. Мы даведваемся з твора, што да вайны ён быў кантралёрам, правяраў білеты на ўваходзе ў клуб, «абакраў касіра», за што і быў асуджаны. Стаўшы паліцыянтам, ён акуратна выконваў загады фашыстаў: у палове адзінаццатай гадзіны вечара з’яўляўся ў прывакзальным скверыку, раз-пораз пазіраў на гадзіннік, даючы знаць, што моладзь павінна разыходзіцца. Аўтар піша, што гэта быў чалавек фізічна магутны («здаравенная постаць»), што адчуваў ён сябе ў мястэчку гаспадаром становішча, «вельмі значнай асобай», «быў важны, надзьмуты».

...

Скачать:   txt (15.3 Kb)   pdf (87.5 Kb)   docx (12.8 Kb)  
Продолжить читать еще 7 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club