Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Вайна

Автор:   •  Декабрь 13, 2019  •  Эссе  •  414 Слов (2 Страниц)  •  372 Просмотры

Страница 1 из 2

Вайна… Выбухі, грукат кулямётных чэргаў, гул самалётаў, людскія смерці... Толькі адно слова, а колькі чалавечага гора, пакуты ў ім заключана. Ва ўсе часы яно асацыюецца з болем, стратамі і смерцю.

Наш народ заплаціў вялікую цану за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. За мірную і вольную будучыню змагаліся не толькі салдаты, але і старыя людзі, і дзеці. На раўне з мужчынамі ваявалі жанчыны. Кожны імкнуўся ўнесці свой уклад у хутчэйшую перамогу над ворагам. Самае страшнае, што ахвярамі вайны сталі каля трох мільёнаў чалавек. Але наш народ не адступіў перад ворагам, а знайшоў у сабе сілы супрацьстаяць фашысцкай агрэсіі. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне — бессмяротны подзвіг. Мы, сённяшняе пакаленне, не маем права ў паўсядзённых клопатах, у радасных падзеях сучаснага жыцця забываць тых, хто даў нам магчымасць жыць у свабоднай краіне. Многія ўдзельнікі той вайны страцілі самае дарагое - жыццё, але адстаялі незалежнасць краіны, каб іх нашчадкі маглі спакойна вучыцца, працаваць і жыць.

Калі ўсе канфлікты вырашаць з дапамогай войнаў, нічога добрага дакладна не выйдзе. Наш свет прыйдзе ў заняпад, будуць гінуць тысячы, мільёны людзей, наступіць разруха і беспарадак. Жывучы ў такім становішчы пастаянна, людзі пачнуць забываць, што значыць быць шчаслівымі. А шчасце - гэта не толькі быць здаровым, паспяховым і ўсебакова развітым чалавекам. Шчасце - гэта не ведаць, што такое вайна, пакуты і голад. Шчасце - гэта мірнае неба над галавой і ўсмешкі на тварах родных

Прайшло ўжо семдзесят чатыры гады пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але ў многіх сем’ях і сёння захоўваюцца пажоўклыя лісты, выцвілыя фотаздымкі,

...

Скачать:   txt (4.9 Kb)   pdf (26.9 Kb)   docx (8.4 Kb)  
Продолжить читать еще 1 страницу »
Доступно только на Essays.club