Першыя дні вайны
Автор: AnastaciaB • Март 28, 2023 • Реферат • 5,962 Слов (24 Страниц) • 133 Просмотры
Змест
Першыя дні вайны 2
Паветраны бой над в. Мервіны 3
Акупацыйны рэжым 5
Цяжкі і страшны час 5
За мяжой чалавечнасці 7
Лёс сіняўскага гета 8
Калі жалі жыта… 8
На катаргу ў Германію 10
Нязломны дух падполля 12
Ішоў на заданне ў Клецк 15
Бласлаўлёныя на подзвіг 16
Партызанскі фронт 18
Вызваленне 19
Заключэнне 22
Спіс літаратуры 23
Першыя дні вайны
22 червеня 1941 г. фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз- пачалася самая спусташальная ў гісторыі чалавецтва вайна, якая для народаў нашай былой шматнацыянальнай краіны, у тым ліку для народа беларускага, стала вызваленчай Вялікай Айчыннай вайною. Праз тэрыторыю Беларусі пралягаў галоўны стратэгічны напрамак фашысцкага “бліцкрыгу”, нацэлены на сталіцу Савецкага Саюза-Маскву. Задачу сакрушальнага ўдару на гэтым напрамку фашысцкае камандаванне ўскладвала на групу армій “Цэнтр”. 50 дывізій і 2 брыгады прі падтрымцы 2-га паветранага флоту павінны былі рассекчы стратэгічны фронт савецкай абароны, акружыць і знішчыць войскі Савецкай Арміі ў Беларусі і развіваць наступленне на Маскву. Карта, якая адлюстроўвае ход ваенных дзеянняў ў пачатковы перыяд вайны, наглядна сведчыць, што Клеччына трапіла пад першы ўдар фашысцкіх войск, наступленне якіх далей развівалася па двух напрамках: адно вастрыё было скіравана на паўночны ўсход, на Мінск, а другі- на ўсход, на Бабруйск і Рагачоў.
Групе армій “Цэнтр” на брэсцкім напрамку процістаяла 4-я армія нашага Заходняга фронту, але стрымаць націск варожых войск яна не магла: супраць нашых дывізій наступалі 4 танковыя і 6 пяхотных дывізій праціўніка. Аднак гэта не азначае, што нашы воіны не аказвалі супраціўленне ворагу. Так, не была занятая ім з ходу і тэрыторыя Клецкага раёна. У асобных баявых эпізодах нашы воіны праявілі тут выключную мужнасць і гераізм, а вораг панёс адчувальныя страты.
Цяпер вядома, што 24-25 чэрвеня 1941 г. у раёне Сіняўкі вялі баявыя дзеянні воіны 28-га стралковага і 14-га механізаванага карпусоў, а таксама іншыя часці 4-й арміі.
25 чэрвеня ля Навінак невялікая група савецкіх байцоў спыніла танкавую калону ворага.
Пазіцыя тут была выгадная для абароны. З вышыні, дзе нашы байцы размясцілі гарматы, добра праглядваліся мясцовасць і шаша, па якой наступалі гітлераўцы. Схіл гары пераходзіў у балота, якое не давала магчымасці аб’ехаць рубеж.
Трапнымі стрэламі артылерысты прымусілі ворага спыніцца. На безыменную вышыню абрушыўся шквал агню. Атакі ворага паўтараліся адна за адной, але савецкія байцы мужна ўтрымлівалі рубеж. І так працягвалася чатыры гадзіны…
Пра гэты бой паведамляе ветэран 55-й стралковай дывізіі М.В.Барысаў: “Перад вайной наша дывізія дыслацыравалася ў Слуцку. 23 чэрвеня нас пагрузілі на аўтамашыны 80-га аўтабатальёна і накіравалі ў бой… Мужна змагаліся мы на Шчары. А потым трымалі абарону пад Навінкамі. Тут нас падтрымліваў 84-ты гаўбічны артполк маёра Варапаева. Нам давялося змагацца з фашісцкімі танкамі, якіх падбілі 12 штук. У баі пад Навінкамі загінуў мой сябра па роце В.В.Стражко з Чарнігаўскай вобласці, а таксама сяржант Хрусталёў, памочнік камандзіра ўзвода Іван Пінчук з Беларусі, камандзір роты старшы лейтэнант камандзіра ўзвода Іван Пінчук з Беларусі, камандзір роты старшы лейтэнант Н.С.Залатароў”.
З пісьма былога малодшага сяржанта першага ўзвода 76-й батарэі 228-га стралковага палка 55-й стралковай дывізіі П.Г.Труханава:
“Позна ўвечары 24 чэрвеня 1941 г. пачалося адступленне нашала палка ад Шчары на ўсход. Праз кіламетраў 20-30 на ўзлессі нам загадалі заняць абарону. З намі яшчэ ехаў разлік 45-міліметровай гарматы з другой часці, было тут і некалькі груп пехацінцаў, якім таксама загадалі заняць абарону.
Наш разлік паставіў 76-міліметровую гармату з правага боку шашы(калі глядзець на захад) за 5-10 метраў ад дарогі. 45-міліметровую гармату байцы размясцілі з другога боку дарогі.
...