Нетрадыцыйныя формы культурна-адукацыйнай дзейнасці музея як складаючыя сацыякультурнай дзейнасці
Автор: ivanna_bombeshko • Сентябрь 22, 2021 • Курсовая работа • 15,879 Слов (64 Страниц) • 300 Просмотры
УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ
І МАСТАЦТВАЎ”
Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства
НЕТРАДЫЦЫЙНЫЯ ФОРМЫ КУЛЬТУРНА-АДУКАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ДЗЯРЖАЎНЫХ МУЗЕЯЎ г. МІНСКА:
СТАНАЎЛЕННЕ І ПЕРСПЕКТЫВЫ
Дыпломная работа
Студэнткі 550 групы
Аляксейчык В. А.
Навуковы кіраўнік:
доктар гістарычных навук, прафесар
Бяспалая М. А.
Дапусціць да абароны:
загадчык кафедры гісторыі Беларусі
і музеязнаўства,
доктар гістарычных навук, прафесар
Бяспалая М. А.
“____”____________2012 г.
Мінск 2012
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ 5
РАЗДЗЕЛ 1 Культурна-адукацыйная дзейнасць музеяў на сучасным этапе развіцця музейнай справы 6
1.1 Гістарыяграфія і метадалогія пытання 6
1.2 Месца музея ў сучасным сацыякультурным асяроддзі 11
1.3 Культурна-адукацыйная дзейнасць – сутнасць і
этапы станаўлення 18
1.4 Класіфікацыя форм культурна-адукацыйнай дзейнасці музея 23
РАЗДЗЕЛ 2 Нетрадыцыйныя формы культурна-адукацыйнай дзейнасці музея як складаючыя сацыякультурнай дзейнасці 28
2.1 Фарміраванне нетрадыцыйных форм культурна-
адукацыйнай дзейнасці музея 28
2.2 Тэатралізацыя ў музеі 34
2.3 Музейнае свята як нетрадыцыйная форма
культурна-адукацыйнай дзейнасці музея 41
2.4 Гульня ў прасторы музея 48
ЗАКЛЮЧЭННЕ 55
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 57
ДАДАТАК А 66
ДАДАТАК Б 69
УВОДЗІНЫ
Перамены, якія адбываюцца сёння ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, не маглі не адбіцца на сацыяльным становішчы, функцыях, змесце дзейнасці музеяў. Працэсы трансфармацыі светапогляду і светаўспрыняцця людзей, пераацэнкі каштоўнасцей, звязаныя са зменамі ў палітычным жыцці беларускага грамадства ў 1990-х гг., адлюстраваліся на адносінах да культурнай спадчыны і форм яе трансляцыі. Сучасны музей імкнецца пашырыць свае функцыі, максімальна рэалізаваць накірункі дзейнасці, актыўна рэагаваць на запатрабаванні грамадства з мэтай захавання статуса інстытута фарміравання гістарычнай памяці і забеспячэння пераемнасці культурна-гістарычнага развіцця, транслятара ведаў, каштоўнасцей і культурных сэнсаў, закладзеных у музейных прадметах.
Пранікненне ў музейную сферу тэорыі камунікацыі прывяло да пераарыентацыі ўсёй дзейнасці музеяў з навукова-даследчага накірунку, які дамінаваў у перыяд інфарматыўнай адукацыйнай мадэлі, на развіццё разнастайных форм узаемадзеяння з наведвальнікамі. Эвалюцыя форм культурна-адукацыйнай дзейнасці музея сведчыць аб тым, што ён становіцца цэнтрам творчага, актыўнага спазнання гісторыка-культурнай спадчыны, даследчай практыкі наведвальнікаў. Важнай складаючай музейнай камунікацыі з'яўляецца стварэнне ў музеі ўмоў для разумення і ўспрыняцця мінулага, функцыянавання дыялогу розных культур.
...