Славутасці роднага краю
Автор: Getman312 • Апрель 18, 2022 • Реферат • 2,393 Слов (10 Страниц) • 348 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АХОВЫЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЦЫНСКІ УНІВЕРСІТЭТ»
Кафедра
Рускай і беларускай мовы
РЭФЕРАТ
Славутасці роднага краю
Выканаў:
Студэнт 1 курса 9 групы
Педыятрычнага факультэта
Скуба Герман Генрыхавіч
Праверыў:
Варанец Віктар Іванавіч
Гродно 2021
Змест
УВОДЗІНЫ 2
Касцёл у вёсцы Крамяніца 2
Калінікскі камень у вёсцы Падбалоцце 3
Крынічка ў вёсцы Лебядзі 4
Капліца 5
Магільны склеп пана 5
ЗАКЛЮЧЭННЕ 10
Спісак літаратуры 10
УВОДЗІНЫ
Чалавек – істота цікаўная. Але ў вечных пошуках і далёкіх падарожжах нам уласціва не заўважаць таго, што знаходзіцца побач з намі. Вывучэння гісторыі свайго роднага краю мае вялікую актуальнасць.
Нарадзіўся я ў вёсцы Князева Крамяніцкага сельскага Савета Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Таму я і вырашыў паведаміць вам пра самыя цікавыя славутасці маёй маленькай Радзімы.
Касцёл у вёсцы Крамяніца
[pic 1]
Як сведчаць дакументы касцельнага архіва, будаўніцтва касцёла пачата 31.05. 1619 года. А не ў 1617 годзе, як напісана ў кнізе “Памяць”. У 1617 г. зарадзілася крамяніцкая парафія з прыездам у Крамяніцу кракаўскіх канонікаў латэранскіх па запрашэнню віцебскага кашталяна Мікалая Вольскага з жонкай Барбарай з Войнаў.
Касцёл цагляны, пабелены і атынкаваны. Сцены вельмі тоўстыя, вокны знаходзяцца высока. Будынак выкананы ў традыцыях рэнесансу. Мае прамавугольны выгляд, унутры арыгінальна ўпрыгожаны. Гісторыка-культурную каштоўнасць прадстаўляюць галоўны алтар Святога Крыжа, бакавыя алтары: Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Аўгустына, амбон, уваходныя дзверы і надмагільны помнік Вольскіх. У 1657 годзе касцёл, галоўны і бакавыя алтары былі асвечаны віленскім біскупам Янам Завішам. Сённяшні святар айцец Аляксандр паведаміў аб тым, што дакумент з аўтографам біскупа да цяперашняга часу захоўваецца ў алтары Найсвяцейшай Панны Марыі. Скульптурнае надмагілле фундатараў касцёла — Вольскіх: Міколы ў даспехах і Барбары ў адзенні манашкі датавана 1630 годам.
[pic 2] Надмагілле фундатараў касцёла
На хорах устаноўлены арган (1923 г.). Пад касцёлам знаходзіцца склеп, у якім калісьці хавалі фундатараў касцёла. Цяпер там засталося 12 трунаў. Зараз касцёл Божага Цела і Святога Юрыя.
Калінікскі камень у вёсцы Падбалоцце
[pic 3]
На захад за 1.8 км ад вёскі Падбалоцце на раллі размешчаны геалагічны помнік прыроды” Калінікскі камень”. Даўжыня каменя- 3 м 30 см, шырыня—3 м, вышыня - 3м, вага—каля 42 тон. Валун прынесены са Скандынавіі ледавіком прыкладна 220- 150 тыс. гадоў таму назад. Валун мае клінападобную форму і цікавы склад.
Мы пагутарылі з вясковымі людзьмі. Яны пацвердзілі той факт, што камень на гэтым месцы назіраюць не толькі яны, але і іх продкі, і продкі продкаў. Ён не змяніў сваю форму з цягам часу.
Крынічка ў вёсцы Лебядзі
[pic 4]
Праз тэрыторыю Крамяніцкага сельскага Савета паўз населеных пунктаў Вейшычы, Кандакі, Лебядзі, Марцінавічы праходзіць чыгунка. Яшчэ з даваенных часоў у вёсцы Лебядзі функцыянаваў прыпынак на чыгуначнай станцыі Лебяды. Людзі адзін ад аднаго даведваліся, што каля чыгуначнага палатна—за дваццаць крокаў усяго—знаходзіцца цудоўная крынічка з лячэбнай вадой. Мяне зацікавіла паходжанне гэтай крынічкі, бо яна знаходзіцца якраз за метраў 200 ад бабулінай хаты.
...