Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Автор: karavaianna • Май 17, 2023 • Доклад • 1,850 Слов (8 Страниц) • 252 Просмотры
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Каравай Анна
12 мая 2023 г.
№ 1 Назавіце кодэксы, якія былі прыняты ў Беларускай ССР у 20-30-я гг.
- 29 сакавіка 1923 г. ЦВК БССР прыняў Зямельны кодэкс, які быў уведены ў дзянне з 15 красавіка 1923 г + (новы зямельны кодэкс БССР, які быў уведзены на ўсёй тэрыторыі рэспублікі з 1 красавіка 1925 г.)
- Лясны кодэкс БССР, які ўводзіцца ў дзеянне з 1 жніўня 1924 г.
- Водна-меліярацыйны кодэкс 1927 г
- Папраўча-працоўны кодэкс 1926 г
- Кодэкс законаў аб шлюбе сям’і і апецы 1927 г
- Кодэкс законаў аб працы, прыняты 30 кастрычніка 1922 г. у артыкуле 5 гаварыў, што дзеянне гэтага кодэкса распаўсюджваецца на тэрыторыю іншых савецкіх рэспублік без спецыяльнага на то падцвярджэння. + новы Кодэкс аб працы БССР 1929
- У разглядаемы перыяд на тэрыторыі БССР дзейничаў грамадянскі кодэкс РСФСР 1923 г., які ўводзіўся ў дзеянне на тэрыторыі БССР з 1 сакавіка 1923 г. згодна з пастановай прэзідыўма ЦВК БССР .
- У гэты час дзейнічаў ГПК РСФРС 1923 г. (быў уведзены ў дзенянне на тэрыторыі БССР пастановай прэзідыўма ЦВК БССР з 1 верасня 1923 г.), які скадаўся з 5 частак +(Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 2 лютага 1929 г. былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў ГПК 1923 г. Быў замацаваны абавязак суддзі разглядаць справы ў адпаведнасці з законамі СССР і БССР пастановамі мясцовых органаў улады, якія выдаваліся на аснове закона.)
- Крымінальны кодэкс РСФСР быў уведзены ў дзеянне згодна з пастановай прэзідыўма ЦВК БССР 1 ліпеня 1922 г. + (пачалася распрацоўка новага крымінальгага кодэкса БССР, які быў уведзены ў дзеянне з 15 лістапада 1928 г. )
- На тэрыторыі БССР КПК РСФСР 1922 г. пачаў дзейнічаць згодна з пастановай прэзідыўма ЦВК БССР з 15 ліпеня 1922 г.
- 30 сакавіка 1923 г. ЦВК БССР зацвердзіў і 15 красавіка ўвёў у дзеянне новы КПК БССР
№ 2. У якім годзе ўпершыню была праведзена агульнасаюзная кадыфікацыя нормаў крымінальнага права? Які нарматыўны прававы акт быў прыняты?
31 кастрычніка 1924 г. былі прыняты агульнасаюзныя “Асноўныя пачаткі крымінальнага заканадаўства саюза ССР і саюзных рэспублік”.
У сувязі з гэтым пачалася распрацоўка новага крымінальгага кодэкса БССР, які быў уведзены ў дзеянне з 15 лістапада 1928 г. Аноўнай задачай закон лічыў судова-прававую абарону сацыялістычнай дзяржавы ад грамадска небяспечных учынкаў шляхам прымянення да правапарушэнняў мер сацыяльнага ўздзеяння. Злачынства – усякае грамадска небяспечнае дзяеянне ці бяздзейнасць, накіраваная супрць асноў савецкага ладу ці правапарадку.
№ 3. Назавіце асноўныя напрамкі ў развіцці права Беларускай ССР у 20- 30-я гг.
- Першы напрамак: пастановай прэзідыўма ЦВК БССР на тэрыторыі БССР уводзіліся ў дзеянне заканадўчыя акты РСФСР –ГК, ГПК 1923 г., КК, КПК 1922 г.
- Другі напрамак: Прымаліся ўласныя заканадаўчыя акты. ( 29 сакавіка 1923 г. ЦВК БССР прыняў Зямельны кодэкс, які быў уведены ў дзянне з 15 красавіка 1923 г, СНК прымае лясны кодэкс БССР, які ўводзіцца ў дзеянне з 1 жніўня 1924 г., У гэты час прымаецца водна-меліярацыйны кодэкс 1927 г., папраўча-працоўны кодэкс 1926 г., кодэкс законаў аб шлюбе сям’і і апецы 1927 г. і кодэкс законаў аб працы.)
- Трэці напрамак. У заканадаўчых актах РСФСР гаварылася, што яны дзейнічаюць на тэрыторыі іншых савецкіх ррэспублік, у тым ліку і БССР. (Кодэкс законаў аб працы, прыняты 30 кастрычніка 1922 г. у артыкуле 5 гаварыў, што дзеянне гэтага кодэкса распаўсюджваецца на тэрыторыю іншых савецкіх рэспублік без спецыяльнага на то падцвярджэння.)
- Чацвёрты напрамак. У 1922 г. быў утвораны СССР. У 1924 г. была прынята першая агульнасаюзная канстытуцыя. І з гэтага часу з 1924 г. на тэрыторыі БССР адмяняецца дўеянне заканадаўчых актаў РСФСР. Дзейнічаюць на тэрыторыі БССР з 1924 г. толькі акты БССР і СССР.
№ 4. Змены ў сістэме органаў улады і кіравання па Канстытуцыі Беларускай ССР 1937 г.
Канстытуцыя была прынята 19 лютага 1937 г. ХII Надзвычайным з'ездам Саветаў БССР. Яна цалкам адпавядала Канстытуцыі СССР 1936. Складалася з 11 раздзелаў, 122 артыкулаў. Канстытуцыя паказвала, што БССР - гэта сацыялістычная дзяржава працоўных і сялян, палітычную аснову якой складаюць Саветы дэпутатаў працоўных, эканамічную - сацыялістычная сістэма народнай гаспадаркі, сацыялістычная ўласнасць на прылады і сродкі вытворчасці, якая існавала ў 2 формах: дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай. Дапускалася права асабістай уласнасці грамадзян на іх працоўныя даходы і зберажэнні, на жылы дом і дапаможную хатнюю гаспадарку, права атрымання ў спадчыну асабістай уласнасці.
...