Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Вывучэнне мнагазначных слоу і амонімау малодшымі школьнікамі

Автор:   •  Ноябрь 21, 2018  •  Курсовая работа  •  6,637 Слов (27 Страниц)  •  903 Просмотры

Страница 1 из 27

курсовая, тема вывучэнне мнагазначных слоу і амонімау малодшымі школьнікамі
1 паняцце пра мнагазначныя словы і амонімы.2 прыемы працы пры вывучэнні мнагазначных слоу і амонімау на уроках мовы у начальных класах

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ                                                                                                              3

ГЛАВА 1 АСАБЛІВАСЦІ ВЫВУЧЭННЯ МНАГАЗНАЧНЫХ СЛОЎ І АМОНІМАЎ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ

1.1.Псіхалагічныя асаблівасці пачатковага этапа адукавання                            5

1.2. Змест і структура навучання беларускай мове

малодшых школьнікаў                                                                                      7

1.3. Вывучэнне мнагазначных слоў і амонімаў малодшымі школьнікамі. Паняцце пра мнагазначныя словы і амонімы                                                     9

ГЛАВА 2 ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ ПРАЦА ПА ВЫВУЧЭННЮ МНАГАЗНАЧНЫХ СЛОЎ І АМОНІМАЎ НА УРОКАХ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ

2.1. Метады і формы работы над мнагазначнымі словамі і амонімамі ў пачатковых класах. Канстатыруючы этап экспрерыменту                              13

                                                                                       

2.2. Методыка працы над мнагазначнымі словамі ў пачатковых класах. Фарміруючы этап эксперыменту                                                                    15

2.3. Методыка правядзення кантрольнага этапу эксперыменту. Аналіз атрыманых вынікаў                                                                                              18

ЗАКЛЮЧЭННЕ                                                                                                     21

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ                                                    23                      

ДАДАТАК                                                                                                      25                                          


УВОДЗІНЫ

Развіццё і ўдасканаленне моўнай адукацыі малодшых школьнікаў у школах Беларусі звязана з пошукам і рэалізацыяй перспектыўных ідэй фарміравання асобы ва ўмовах актыўных пераўтварэнняў у грамадстве. Праверка на трываласць, якую адчувае на сабе школа, паказала, што далейшае яе функцыянаванне цесным чынам звязваецца з культуразгоднасцю і захаваннем асноватворных традыцый, якія склаліся ў сістэме адукацыі і развіваюцца ўжо не адно дзесяцігоддзе.

Павышэнне ролі культуры ў розных сферах жыццядзейнасці патрабуе ад сістэмы адукацыі фарміравання культурнага чалавека з яго высокімі маральнымі якасцямі, багатагым духоўным светам, камунікатыўнай культурай. У гэтай сувязі трэба адзначыць, што беларуская мова як вучэбны прадмет у пачатковых класах займае вядучае становішча ў вырашэнні пастаўленай задачы.

Сучасныя патрабаваннi да навучання беларускай мове заключаюцца ў тым, каб вучнi ўсебакова вывучылi мову на фанетычным, лексiчным i граматычным узроўнях, набылi адпаведныя практычныя ўменнi i навыкi i на гэтай аснове развiлi сваё маўленне ў шырокiм значэннi гэтага слова. Таму не выпадкова, што ў навучальным працэсе найажнейшую ролю набывае вывучэнне лексiкi, бо маўленчае развiццё вучняў залежыць не столькi ад ступенi валодання арфаграфiчнымi i граматычнымi нормамi, колькi ад асэнсавання i ўжывання лексiкi, у якой заключаюцца невычэрпныя магчымасцi для перадачы разнастайных значэнняў, для выражэння самых розных паняццяў, iдэй i думак.

Актуальнасць тэмы. Слова - цэнтральная адзiнка ва ўсiм механiзме мовы. Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў пачатковых класаў адбываецца не толькі шляхам раскрыцця значэння раней невядомага слова, але і праз пранікненне ў сэнсавыя таямніцы вядомага слова, авалоданне яго семантычным багаццем. Першы шлях вывучэння лексікі мае на мэце азнаямленне з асноўнымі паняццямі і адзінкамі лексікі і фразеалогіі. Гэта ўрокі, на якіх вывучаюцца такія тэмы, як лексічнае значэнне слова, адназначныя і мнагазначныя словы, прамое і пераноснае значэнні слова, амонімы, сінонімы, антонімы, слоўнікавае багацце мовы, агульнаўжывальныя, дыялектныя, прафесійныя словы і спецыяльныя тэрміны, запазычаныя, устарэлыя словы, неалагізмы, фразеалагізмы і крылатыя выразы.

...

Скачать:   txt (78.4 Kb)   pdf (536.2 Kb)   docx (104.6 Kb)  
Продолжить читать еще 26 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club