Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Архiтэктурныя помнiкi Беларусi

Автор:   •  Апрель 24, 2022  •  Эссе  •  489 Слов (2 Страниц)  •  204 Просмотры

Страница 1 из 2

АРХІТЭКТУРНЫЯ ПОМНІКІ БЕЛАРУСІ

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...

        Верш Уладзіміра Караткевіча “Беларуская песня” стаў сапраўдным гімнам беларускай архітэктуры. Многія з помнікаў старажытнага дойдідства будаваліся з мэтаў абароны ад ворагаў, якіх у нашых продкаў было нямала. Варта прыгадаць Камянецкую вежу, разбураныя муры Наваградка, на якіх так часта летуценіў Адам Міцкевіч.

        Аднак, як бы пагаджаючыся са словамі “На Беларусі Бог жыве”, большасць помнікаў старажытнасці звязаны з рэлігіяй. Кожны з гэтых помнікаў даўно стаў сімвалам таго месца, дзе пабудаваны. Так сімвалам Полацка ўжо цэлае тысячагоддзе з’яўляецца Сафійскі сабор. Калі я бываю ў Полацку і гляджу на беласценную Сафію, якая быццам бы імкнецца ўвышыню, то прыгадваю словы Рыгора Барадуліна:

Не кажуць у Полацку:  - Сафійскі сабор.

Тут яго называюць ласкава: - Сафійка...

        Сімвалам Гроденскай вобласці, на маю думку, можна лічыць Сынковіцкую царкву. Мне давялося пабываць у ёй, і мяне вельмі ўразілі тоўстыя муры і байніцы. Відаць, царква будавалася не толькі для богаслужэнняў, але і для абароны.

        У свядомасці многіх беларусаў старажытная Гародня звязана з Каложскай царквой, магчыма, самым незвычайным помнікам старажытнага дойлідства, пабудаваным з рознакаляровай цэглы:

Уся адзіная, ўся са святла,

З небам, з Нёмнам, з зямлёю злітая,

З сэрцам нашым – Каложа ўзрасла.

                                У. Караткевіч

        Калі разглядаць шматлікія буклеты, якія знаёмяць турыстаў са сталіцай Беларусі – горадам Мінскам, то амаль заўсёды на вокладцы можна ўбачыць Чырвоны касцёл, або касцёл святых Сымона і Алены, пабудаваны на пачатку мінулага стагоддзя багатым мінчанінам у памяць аб сваіх рана памерлых дзецях. Што толькі не было ў будынку касцёла ў савецкі час: і склад, і музей, і нават Дом кіно. І толькі напрыканцы стагоддзя касцёл зноў адчыніў свае дзверы для вернікаў.

...

Скачать:   txt (5.2 Kb)   pdf (57.4 Kb)   docx (8.9 Kb)  
Продолжить читать еще 1 страницу »
Доступно только на Essays.club