Беларусь паміж Усходам і Захадам
Автор: Yana Pukach • Ноябрь 18, 2020 • Доклад • 844 Слов (4 Страниц) • 644 Просмотры
Пукач Яна Сергеевна, ДФУ-1.
Беларусь паміж Усходам і Захадам
Нацыянальная самасвядомасць - усведамленне людзьмі сваёй прыналежнасці да пэўнай сацыяльна-этнічнай супольнасці і яе становішча ў сістэме грамадскіх адносін. У нацыянальнай беларускай ідэі ўвасабляецца гістарычнае імкненне беларускага народа да свабоды, самастойнасці і дабрабыту, захавання і развіцця беларускай навукі, беларускай мовы і беларускай дзяржавы, гуманістычных перспектыў і грамадзянскай адказнасці за будучыню краіны.
Тэму нацыянальнай самасвядомасці падняў у сваім расказе “Адвечным шляхам” Ігнат Абдзіраловіч. З першых радкоў аўтар спрабуе вызначыць роль і месца Беларусі у час, калі яна знаходзілася паміж Усходам і Захадам. Абдзіраловіч звяртае ўвагу чытача на тое, што беларусы, украінцы і балканскіе славяне не цалкам далучыліся як к Усходу, так і к Захаду. Яшчэ адной асаблівасцю беларусаў з'яўляцца негатыуная роля ў яго гісторыі інтэлігенцыі. Вельмі дакладна аўтар змог вызнацыць тое становішча, у якім знаходзілася краіна і яе народ, які на працягу стагоддзяў апыняўся пад уплывам сваіх суседзяў, напрыклад Расіі ці Польшчы. Беларускія землі часта з'яўляліся полем бою. Джяржавы, у склад якіх уваходзіла наша Радзіма, аказвалі ўплыў на культуру і, што не мала важна, на нацыянальны дух.
Да важных праблем аўтар адносіць пвтанне рэлігіі, кажучы пра светапогляд беларусаў. Ён характарызуе яко як рознагалоссе двух хрысціянскіх рэлігій: праваслаўя і каталіцтва. Гэта прывяло як да падзелу беларусаў па рэлігійнай частцы, так і да падзелу беларускай свядомасці і нацыянальнага адзінства.
У выніку адбыўся падзел на культурныя і цывілізацыйныя тыпы ў рамках адной культуры. Аўтар спрабуе адказаць на пытанне: “Якія былі прычыны такой раздвоенасці менавіта ў самой гісторыі краіны?”
Да сеняшнега дня беларускі народ ня ставіць апору ні ўсходняй, ні заходняй хвалі і яны вольна перакочваюцца над яго галавой. Страціўшы ў сабе вольнага паганца, што маліўся пню, зьліваўся духам з вялікімі сіламі зямлі, пяяў прыгожыя песьні, сустрачаючы вясьнянкамі Вясну або хаваючы Купалу, што мог вольна адпавядаць і вольнаму дыханьню ветру і руху свае душы, - страціўшы ўсё гэта, беларус ня ўбачыў нічога прынаднага і ў новым складзе жыцьця. Ўплывы Захаду і Ўсходу ў перакручаных, спэцыфічна славянскіх, часам карыкатурных выразах круцілі і гвалцілі душу беларуса, толькі прымушаючы яго ўбачыць, што ў чужой скуры заўсёды дрэнна, што трэба вытварыць нешта сваё, роднае, блізкае, арганічнае. Шмат вякоў беларусы вялі змаганьне з чужынскімі варожымі ўплывамі за сваю душу, і, здаецца, прыбліжаюцца часы, што будзе яна вольнай. Жыцьцё ставіць мяжу старажытным ідэалам і кліча беларускі народ, зьняважаны і забіты, ісьці пароўні з іншым на будоўлю новага агульначалавечага ідэалу.
Ў гэты час хай будзе нашым правадыром і сьветачам старажытны Скарына, «доктар лекарскіх навук з слаўнага места Полацку», што хацеў лячыць беларускі народ праменьнямі духовай асьветы. Ён на сабе адчуў гвалт чужацкіх культур і ня прызнаў іх сваімі ў сваім сэрцы. Першы ад усіх пазнаў, што толькі праз разьвіцьцё асабістага і народнага духу дойдзем мы да ўсечалавечага ідэалу, і на мужыцкую простую мову пераклаў Сьв. Кнігу - тады адзіны праменьчык усечалавечнасьці.
За ім цягнецца карагод, што шукалі свайго ўласнага духу, вагаліся, расчароваваліся і гінулі.
...