Беларусь паміж Усходам і Захадам
Автор: ALEX89595 • Март 19, 2022 • Доклад • 998 Слов (4 Страниц) • 309 Просмотры
Беларусь паміж Усходам і Захадам
Для беларускай нацыянальнай свядомасці думка аб глыбокіх, часта непераадольных адрозненнях паміж культурамі, паміж Захадам і Усходам – адна з ключавых, асноватворных, па-за якой усе метадалагічныя і канкрэтна-гістарычныя, філасофскія канструкцыі руйнуюцца. У сусветнай філасофіі пачатак ХХ стагоддзя – гэта час разбурэння ўніверсальных схем, пераацэнкі каштоўнасцяў, пошук новых формаў. Час гэтых змяненняў супаў з перыядам фарміравання ў Беларусі ўласнай ідэнтычнасці. У філасофскім эсэ "Адвечным шляхам" Абдзіраловіч раскрыў драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу і вечнае праціваборства паміж Захадам і Усходам.
Традыцыйна Беларусь трактуюць як тэрыторыю, якая знаходзіцца паміж Усходам і Захадам, у гэтым заключаецца не проста нейкая геаграфічная, прасторавая дадзенасць, але і метафізічная сутнасць. Гэта тое, што народ атрымлівае у незалежнасці ад уласнага жадання, гэта та аб’ектыўная рэальнасць, па-за якой зразумець як мінулае, так і сучаснае і будучае проста немагчыма.
Беларусь, знаходзячыся на памежжы, заўсёды супрацьстаяла ўплыву гэтых дзвюх культур на нашу. Беларусь ад Х веку і да гэтай пары фактычна з’яўляецца полем для спаборніцтва двух кірункаў “эўрапэйскай, пеўна арыйскай, культуры - заходняга і ўсходняга” [1, c. 390]. Граніца, якая раздзяліла славянства на два станы праходзіць праз Беларусь, Украіну і хаваецца ў балканскіх краях.
За перыяд дзесяцівяковага вагання Беларусь так і не змагла шчыра прылучыцца ні да аднаго, ні да другога кірунку. Нават зараз ніхто точна не адкажа, да якога кірунку мы маглі б сябе аднесці. Беларусь застаецца своеасаблівай міжой паміж Усходам і Захадам. “Мы не зрабіліся народам Усходу, але не прынялі й культуры Зах. Эўропы”, – піша Абдзіраловіч. [1, с. 390]. З-за гэтага многія народы лічаць нашу культуру невыразнай, нявызначнай. З гэтым можна крыху паспрачацца, але на самой справе, цяжка не згадзіцца, і датычыцца гэта не толькі культуры, але і рэлігіі, эканомікі і палітыкі. Звязана гэта менавіта з цяжкімі гістарычнымі падзеямі, якія прайшлі праз тэрыторыю Беларусі.
Адна з самых важных праблем – праблема рэлігіі. З-за таго, што беларусы на працягу дзесяці стагоддзяў не маглі вызначыцца з выбарам лепшага боку, іх празвалі цёмным і дзікім народам. Хоць на самой справе яны з’яўляліся і праваслаўнымі, і католікамі. Уплыў гэтых рэлігій прывёў да падзелу народа на два напрамкі ў рамках адной культуры.
Ваганне паміж Захадам і Усходам і шчырая няпрыхільнасць ні да аднаго, ні да другога з’яўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народу [1, с. 390]. Абдзіраловіч прыводзіць прыклад дзеяча культуры Францыска Скарыны, аб якім да гэтай пары няведама, хто ён быў такі, ці каталік, ці праваслаўны, але адбіваў з'явiшча беларускага духу ў індывідуальнасці. Так паводзіла сябе ўся беларуская інтэлегенцыя, менавіта на тое былі свае гістарычныя прычыны.
У Х стагоддзі Беларусь не толькі прыняла хрысціянства, але і “шмат чаго як спадчыну з гаспадарсьцьвеннага, эканамічнага і духовага ўстрою Візантыцка-Рымскай Імпэрыі” [1, с. 390]. Заходнія славяны бяруць лацінскі ўзор, усходнія – візантыйскі. З гэтага часу пачынаецца праблема падзелу беларускага народа. На працягу ўсіх астатніх гадоў Беларусь была вымушаная пераймаць культурныя каштоўнасці Усходу і Захаду. У сувязі з гэтыя з'явіліся дзве групы славян: усходнія і заходнія.
Адметнай рысай характару усходніх славян з'яўляецца нахіласць да ўсяго скрайнага, выразнага, ясна падкрэсленага. Абдзіраловіч казаў, што “ўсходні славянін не любіць нічога
...