Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Беларусь паміж Усходам і Захадам

Автор:   •  Март 29, 2021  •  Эссе  •  844 Слов (4 Страниц)  •  1,243 Просмотры

Страница 1 из 4

Томашёнок Яна Андреевна

1 курс, 20 ДМЛ-2

Эссе на тему «Беларусь паміж Усходам і Захадам»

У сусветнай філасофіі пачатак ХХ стагоддзя – гэта час разбурэння універсальных схем, пераацэнкі каштоўнасцяў, калі на змену класічнай філасофіі прыходзіць пошук новых формаў. Час гэтых змяненняў супала з палітычнымі і сацыяльнымі пераўтварэннямі ў Беларусі, дзе ў гэты перыяд адбываецца фармаванне ўласнай ідэнтычнасці. У філасофскім эсэ "Адвечным шляхам" І. Абдзіраловіч раскрыў драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу.

Першую частку твора аўтар пачынае, кажучы пра тое, што многія народы глядзяць на беларускую культуру як на нешта невыразнае, якое не мае сваіх асаблівасцяў, і не хочуць бачыць у ёй самастойнага народа. Абдзіраловіч не аспрэчвае сцвярджэнне аб недакладнасці культуры, а прыводзіць прычыну гэтага: "калі беларускі народ не стварыў выразнай культуры, дык гэта дзеля таго, што ў гістарычнай спадчыне яго была вялікая трагедыя народнага духу, якую перажыць выпала толькі двум-тром эўрапэйскім народам" [1, с. 390].

І праўда, калі падумаць, беларускі народ у розныя часовыя прамежкі знаходзіўся пад уплывам іншых народаў, кожны з якіх спрабаваў навязаць свае ідэалы. Беларусь, знаходзячыся ў самым цэнтры Еўропы, стала "полем змагання" двух кірункаў – заходняга і ўсходняга. У такіх умовах наша культура не магла сфармавацца, мы не маглі выйсці на ўзровень іншых краін або выбраць нейкі адзін напрамак развіцця.

У тэксце закранаецца адна з самых значных праблем – праблема рэлігіі. За 10 стагоддзяў беларусы не змаглі вызначыцца з выбарам лепшага боку, за што нас празвалі цёмным і дзікім народам. Хоць на самай справе мы былі і каталікамі і праваслаўнымі. Аўтар прыводзіць у прыклад Францыска Скарыну "аб якім да гэтай пары няведама, хто ён такі, ці каталік, ці праваслаўны". Такім чынам ўплыў гэтых рэлігій прывёў да падзелу народа на два напрамкі ў рамках адной культуры.

З-за недахопу культурнай спадчыны беларусы пачалі шукаць "па чужых дарогах". Для таго каб зразумець, чаму беларусы так і не сталі часткай аднаго з кірункаў, аўтар пачынае разважаць над асаблівасцямі Захаду і Усходу.

Аб Усходзе ён кажа так: “Усходні славянін ня любіць нічага палавіннага, вечна шукае нейкай агульнай, аданалітнай формы, якой і пасьвячае жыццё” [1, с.392]. “Абхапіць ўсё жыцьцё разам, зьмяніць і вялікае і малое, пранікнуць далейшыя куткі жыцьця аднэю прызнанай формай, адмятаючы бяз ніякага жалю ўсё непадобнае, – ідэя Ўсходу ўва ўсіх яго палітычных, соцыяльных і духоўных кірунках” [1, с. 392].

Захад жа з'яўляецца поўнай супрацьлегласцю Усходу: “... ягоная культура, наадварот, уся вырасла на барацьбе з скрайнімі кірункамі...” [1, с. 392]. На Захадзе ўсё было “абцягнута” кампрамісамі.

Што ж датычыцца Беларусі яе нельга аднесці ні да аднаго, ні да іншага кірунку. У сваім развіцці мы былі вымушаныя пераймаць культурныя каштоўнасці абодвух бакоў. Аднак акрамя нейкіх станоўчых якасцяў гэтых цывілізацый, да нас прыйшлі рысы, якія адмоўна адбіліся на развіцці. Абдзіраловіч прыходзіць да высновы, што нельга абмяжоўвацца толькі тым, што да нас прыйшло ад іншых цывілізацый, трэба стварыць шлях, які будзе адказваць духу беларусаў, іх ладу і форме жыцця. Але ў той жа час аўтар непакоіцца “каб як знойдзеныя формы новага беларускага жыцця не зрабіліся для нас саміх вялікай турмай і зьдзекам”.

...

Скачать:   txt (10.2 Kb)   pdf (52.8 Kb)   docx (10.6 Kb)  
Продолжить читать еще 3 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club