Человек - это целый свет
Автор: Кристина • Апрель 30, 2020 • Сочинение • 502 Слов (3 Страниц) • 3,057 Просмотры
Кожны чалавек – гэта цэлая кніга, калі толькі вы ведаеце, як чытаць яе. Штодня нас акружае мноства людзей. Сацыяльныя сеткі даюць вялікія магчымасці для зносін. Але разам з тым, мы ўсё менш ведаем пра людзей, якія вакол нас. Зносіны з сябрамі ў інтэрнэце зводзяцца да кароткіх стандартных выказванняў. Сваіх суседзяў мы часта ведаем толькі па імёнах ці проста па твары.
Пaэт-фiлocaф Анaтoль Bяpцiнcкi cфapмyлявaў y вepшы "Бaчy я..." думку пpa тoe, штo чaлaвeк нe пaвiнeн yмeшвaццa ў acaбicтыя cпpaвы iншыx, aлe ён нe пaвiнeн быць aбыякaвым дa людcкoй бяды. Уcёй cвaёй пaэзiяй A. Bяpцiнcкi cцвяpджae iдэi дaбpa, мipy, згoды, yзaeмapaзyмeння пaмiж людзьмi: “Дpyжыцe — i бyдзe xapoшae, пpыгoжae вaшa жыццё".
Я лічу, што кожны чалавек – гэта носьбіт усіх сацыяльных і псіхалагічных чорт чалавецтва: розуму, волі, патрэбнасцей, інтарэсаў. У кожнага свой характар, думкі і пачуцці. Кожны мае свой унікальны ўнутраны свет, непаўторны жыццёвы вопыт. У беларускай літаратуры на працягу многіх гадоў аўтары разважалі на гэту тэму. Бо чалавек - гэта заўсёды нейкая таямніца, якую хоча спасцігнуць кожны пісьменнік, якую кожны разумее па-свойму. Больш за ўсё мне спадабаліся наступныя вершы: Міхась Карцялёў “Будзь чалавекам!”, Аксана Сінкевіч “ Я - народжана чалавекам”, Алесь Казека “Будзь удзячны”, Рыгор Барадулін “Чалавек не ўзнікае так”. Аўтары разважаюць аб сутнасці чалавечага быцця. Але асаблівую ўвагу хочацца звярнуць на верш Рыгора Барадуліна “Вечнасць”. Назва цалкам адлюстроўвае змест верша: прызначэнне чалавека, яго справы, роздумы пра вечны кругазварот жыцця. Верш нібы зварот лірычнага героя ў Вечнасць, у якую сыходзіць кожная істота на Зямлі. Вечнасць, на думку Рыгора Барардуліна, прысутнічае ў кожным дні чалавечага жыцця.
...