Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек. Якуб Колас
Автор: Виктор Мельник • Апрель 19, 2023 • Сочинение • 256 Слов (2 Страниц) • 875 Просмотры
Усе шляхі прыводзяць не да Рыма, а да родных вербаў і бяроз
Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму.
Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек. Якуб Колас
У нашы дні ўсе больш маладых людзей мараць аб пераездзе. У гэтым няма нічога дзіўнага – моладзь заўседы хоча шукаць лепшага жыцця. Гэта ўжо дарослыя людзі, якія адбыліся ў жыцці, не маюць сіл і жадання ў адно імгненне ўсе змяніць. А пакуль ты малады, няма нічога дрэннага ў тым, каб пашукаць свайго шчасця, нават калі прыйдзецца пакінуць дзеля гэтага сваю Радзіму.
Але шмат з тых, хто зрабіў такі крок і ўсеж-такі з’ехаў з Радзімы, вяртаючыся, адзначалі, якое месца родныя мясціны займаюць у іх сэрцы. Няма ва ўсім свеце такога ж цеплага душы месца, як родны дом. Для кожнага дом можа адчувацца па-рознаму. Для адніх -- гэта месцы, дзе праходзіла іх дзяцінства, для іншых -- гэта дом тваіх бацькоў. Але аб’ядноўвае ўсе гэта пачуцце роднага цяпла і жаданасці ад знаходжання там. Можна пераехаць у іншую краіну целам, нават думкамі, але душою немагчыма.
Жывучы ўвесь час на Радзіме, цяжка разумець яе каштоўнасць. Усе можа пачаць адчувацца нудным, маркотным, занадта звычайным. Толькі страціўшы з нашага жыцця некаторыя рэчы, мы пачынаем па-сапраўднаму цаніть іх.
Кожны можа па-рознаму вызначаць сваю Радзіму, ці не вызначаць яе ўвогуле, можа марыць аб пераездзе, нават ненавідзячы родныя мясціны. Але, атрымаўшы вопыт, нельга не пагадзіцца з тым, што няма месца, бліжэйшага за дом, як і няма краіны радней за Радзіму. І дзе б ты не аказаўся, дзе б не жыў, трэба заўседы заставацца беларусам і не саромеецца свайго роднага дому.
...