Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Літаратурны аналіз казкі “Тры Маразы”

Автор:   •  Апрель 22, 2021  •  Контрольная работа  •  1,210 Слов (5 Страниц)  •  760 Просмотры

Страница 1 из 5

                                        УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ”

Філалагічны факультэт

Кіруемая самастойная работа

Марцінеўскай Дзіяны

Па тэме “Літаратурны аналіз казкі “Тры Маразы”

Студэнткі 1 курса СДП-БФ-181

Выкладчык:

Казлоўскі Р.К.

                                                   

                                                 

                                                  Гродна 2019

КАРОТКІ ЗМЕСТ

Жыў дзед і баба. Калі баба памерла, то застаўся дзед са сваёй дачкой адзін. Было яму цяжка аднаму, давай жаніцца. Прывёз сабе жонку, у якой тожа была дачка. Ніяк баба не магла змірыцца з падчарыцай. Баба настала на дзеда, каб звёз сваю дачку куды-небудзь,што яна яе знаць не хоча. Павёз ён яе ў лес, пасадзіў пад ёлку. Стаў ад’язджаць,а дачка плача. Але дзед паехаў дахаты.

Убачыў дзяўчыну Мароз, а тая замерзла. Даў ёй цяпло.

[pic 1]

А тут  прыйшоў другі Мароз,які таксама яе пагрэў: даў валенкі, шубу.

[pic 2]

Прыйшоў трэці Мароз, які даў ёй цэлы куфар рознай адзежы, залатую павозку і коней, і стала дзяўчына багатая. У той час адправіла мачыха дзеда за дачкой.

[pic 3]

Прыязджае ён у лес па яе. Прыязджае дахаты, а баба яму кажа,каб завёз і яе дачку на тое месца.

Завёз яе, а сам паехаў дадому. Сядзіць гэта дачка,ідзе Мароз. Дзяўчына аблаяла яго. У адказ Мароз яе яшчэ больш прымарозіў. Прыйшоў другі. І яго гэта дзяўчына аблаяла.

У той час сабачка бегаў па хаце і казаў:

-Цяў-цяў.Дзедава дачка ў карэце прыехала, а бабінай дачкі костачкі трашчаць.

Баба крычала на сабачку,а сабачка ўсё роўна бегаў і казаў.

Адправіла баба дзеда за дачкой сваёй. Паехаў дзед, а тая дачка ўжо зусім нежывая,замёрзла. Затым і памерла. А дзедава дачка стала жыць пажываць, дабро нажываць.

АНАЛІЗ

 Беларускую народную казку “Тры Маразы” адносяць да чарадзейных казак, так як ёсць тры чарадзейныя героі. У такіх казках станоўчаму герою заўсёды дапамагаюць чарадзейныя персанажы, каб дабро і праўда перамагла зло і няпраўду.

Павучальная казка асуджае  чалавечую зайздрасць і прагнасць. Казка- гэта народная мудрасць, якая выкладзена ў зразумелай і даступнай форме.

Паводзіны адмоўных герояў казкі (бабы і яе дачкі) выклікае адрыньванне злосці і несправядлівасці. А наказ, які панесла дзяўчына, успрымаецца чытачом, як урачыстасць справядлівасці. Трагічны канец казкі адлюстроўвае наколькі менталітэт беларускага народа адхіляе злосць, прыгнёт безабароннага і слабога  і якім бывае адплата за зло.

Станоўчы жаночы вобраз – гэта галоўная гераіня, дачка дзеда. Характар настолькі кароткі, что яна не спрачаецца,калі дзед пакідае яе ў халодным лесе. І так коратка вядзе яна сябе, калі Маразы выпрабоўваюць яе характар. Адказы дзяўчыны ветлівыя, нягледзячы на моцны мароз, за гэта Маразы яе і жалеюць.

 Станоўчы мужчынскі вобраз у казцы- гэта дзед. Ён добры,але слабы перад напорыстай бабай. Дзед моўчкі глядзіць на несправядлівасць па адносінах да яго дачкі і нічога не можа змяніць.

Адмоўныя вобраз ў казцы- баба і яе дачка- уладныя, зласлівыя, прагныя і зайздросныя.

Чарадзейнымі вобразамі у казцы з'яўляюцца Марозы-гэта адначасова суровыя і добрыя чараўнікі, якія па традыцыі спачатку выпрабоўваюць  герояў, а потым узнагароджваюць або караюць іх па справядлівасці. Важная роля ў казцы адведзена сабачцы, якая умее гаварыць. Яна не дапамагае дачцэ дзеда, але затое выказвае сімпатыю да яе і прадказвае развіццё падзей. Перадаваць яе гаворку трэба пераканана, упэўнена, робячы паўзу пасля “Цяф, цяф!”, які гучыць як своеасаблівае перайманне брэху сабакі, што заўсёды прыцягвае дзяцей і дастаўляе ім задавальненне.

...

Скачать:   txt (13.6 Kb)   pdf (315.8 Kb)   docx (233.8 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club