З гісторыі майго роду
Автор: dk2000 • Апрель 3, 2019 • Эссе • 706 Слов (3 Страниц) • 582 Просмотры
Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Універсітэт
Кафедра беларускай і рускай моў
З гісторыі майго роду
Творчая работа
студэнткі групы 101151-15
Васільевай Анастасіі Аляксееўны
Кіраўнік: Гаўрош Ніна Васільеўна
Мінск 2018
Надыходзіў вечар. Сонца заходзіла за гарызонт, пакідая за сабой чырвоны след на небе. Усё ў прыродзе рыхтавалася да сну: прыціхалі птушыныя спевы, ў хатах адзін за адным запальвалі святло, сядалі вячэраць пасля цяжкага працоўнага дню. І толькі конікі ндзе стракаталі ў густой траве, ды розныя насякомыя лёталі ў паветры. Сярод гэтай цішыні, сядзеў на прысбачцы сівы дзед і задуменна глязеў на агніста-чырвоны дыск, заходзіўшы за гарызонт. Аб чым думаў, марыў у той момант гэты дзядуля невядома.
Роўна сорак год таму звычайным хлопцам, які толькі скончыў курсы трактарыстаў ён быў накіраваны на працу на машынна-трактарную станцыю ў Велкарыту. Поўны жадання працаваць, малады хлопец ахвярна аддаваўся сваёй справе. Але часу папрацаваць аказалася не так шмат. Аднойчы ў яго зламаўся плуг, а на наступны дзень ён накіраваўся ў Макраны для яго рамонту, дзе і застаў пачатак вайны. На вулцы людзі крычалі: “Вайна! Вайна!” Праўда моцнай бамбёжкі не было. Іншага выйсця не было, як вяртацца да хаты, да бацькі з маці ў родную вёску Бразяцін. Па дарозе ўжо хадзілі нямецкія танкі, а каля магазіна яны разгарнулі палявую кухню. Прызыўны пункт быў ўжо заняты немцамі.
Ён жадаў ісці і абараняць радзіму ад ворага, таму іншага выйсця не знайшоў як уступіць у створаны парызанскі атрад імя Варашылава ў якім прайшоў усю вайну. Аддзяленне не падрывала чыгуначнае палатно, а знішчала немцаў - ладзіліся засады, нападалі на абозы Кулямётчыкі – заўсёды ў баю.Па словах дзядулі: ”Мы і грамілі гарнізоны, толькі ў Дамачве – два разы. Часта перапраўляліся на іншы бераг Буга. Там ў нас былі свае сувязныя, якія давалі свае дакланыя звесткі пра невялікія групы немцаў, што ехалі па дарогах”.
У сэрцы самаго дзядулі не выходзіла ледзь адна думка: “Гэта куля была мне прызначана”.
На адным з заданняў мяне цаной свайго жыця выратаваў камандзір аддзялення. Быў ён кадравым ваенным, застаўся ў першыя дні вайны ў асяроддзі тут, змагаўся ў нашым атрадзе. Нам паставіл задачу злавіць дзве машыны з нямецкімі салдатамі. Справа ў тым, што ў Дамачве быў своеасаблівы дом адпачынку для параненых. Яны папраўлялі здароў’е, а затым партыямі адпраўляліся ў Брэст ці іншы буйны горад. Тут мы вельмі доўга чакалі фашыстаў. Камандзір аддзялення, пачуўшы гул машын раптоўна загадаў мне аддаць яму кулямёт. А па тактыцы бою першымі заўсёды пачынаюь страляць кулямётчыкі. Немцы паспелі даць пару чэргаў у адказ, а б'юць-то заўсёды адразу па агнявой кропцы І камандзіра забіла амаль імгненна. Больш з нашых ніхто не загінуў і загад мы выканалі. Але каб падумаць, гэта куля была мая. Гэтыя думкі непакідалі розум дзядулі.
...