Значэнне творчасці Кандрата Крапівы
Автор: Verona55 • Сентябрь 29, 2018 • Реферат • 467 Слов (2 Страниц) • 8,903 Просмотры
Значэнне творчасці Кандрата Крапівы.
Да ліку першага шэрагу беларускіх літаратурных класікаў адносіцца Кандрат Крапіва. Імя,вядомае кожнаму, нароўні з трыядай «Колас – Купала – Багдановіч». Нельга ўявіць літаратуру Беларусі ХХІ стагоддзя, калі не было б “пякучкі-крапівы” беларускай драматургіі, калі не існаваў бы гэты таленавіты пісьменнік, мастак беларускага слова, аўтар выдатных сатырычных і гумарыстычных вершаў і апавяданняў, баек і фельетонаў.
Асабліва яскрава праявіўся талент Крапівы-сатырыка ў жанры байкі. Многія з яго баек выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі сцісла і запамінальна. Кожны адукаваны беларус сёння ведае, што «Другі Баран ні "бэ", ні "мя", а любіць гучнае імя».
У сваіх творах Кандрат Крапіва высмейваў зайздрасць, кар’ерызм, прагнасць, падхалімства, палахлівасць і прыстасавальніцтва. Напрыклад, байка “Дыпламаваны баран” выкрывае ваяўнічую самазадаволеную пасрэднасць.Байка “Ганарысты Парсюк” высмейвае залішнюю самаўпэўненасць, крывадушнасць людзей. У байцы “Міхальнік Іваноў” аўтар распавядае пра падхалімаў, якія любой цаной імкнуцца дагаджаць начальству, каб быць у яго ласцы.
Пры дапамозе простых i даступных народу вобразаў Кандрат Крапіва ў сваіх творах адлюстраваў жыцце беларусаў. Так у невялікім творы “Хто смяецца апошнім” драматург выкрыў невуцтва, высмеяў катэгорыю людзей, што стараліся ўзвысіцца над іншымі, нічога не маючы за душой.У вобразах Гарлахвацкага і Зёлкіна Крапіва высмеяў махляроў і невукаў.
Спазнаўшы прыхільнасць улад свайго часу, К.Крапіва як пісьменнік ўсё роўна балансаваў сваёй сатырай на тонкай грані дазволу, бо “пякучае” і “вострае” слова гэтага пісьменніка бязлітасна выкрывала заганы тагачаснага грамадства. У сваіх творах Кандрат Крапіва таленавіта, па-рыцарску смела аблічваў слабасці характару чалавека. Гэта стала падставай для параўнання З.Азгурам Кандрата Крапівы з
Дон-Кіхотам, бо і паводзінамі, і знешнасцю пісьменнік нагадваў скульптару славутага героя аднайменнага рамана М. Сервантэса.
...