Водгук на верш Петруся Броўкі "Пахне чабор"
Автор: alina.k • Ноябрь 17, 2019 • Сочинение • 280 Слов (2 Страниц) • 21,634 Просмотры
Пятрусь Броўка
Верш "Пахне Чабор"
Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор...
Пахне чабор…
Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор...
Пахне чабор…
Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор...
Пахне чабор…
Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор...
Пахне чабор…
Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай – яна прада мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор...
Пахне чабор…
Верш "Пахне чабор" — песня-споведзь, у якой выяўляецца разнастайная гама пачуццяў : і ўспаміны аб даўнім, беззваротным юнацтве, і першае каханне, што апаліла думу героя, і прыгажосць чыстай душы, яе рамантычная ўзнесласць, і юнацкая нерашучасць, і боль страты, і дакор сабе.
Аўтар перакананы у тым, што нягледзячы на боль, на сум, жыццё ідзе, яно прыгожае, цудоўнае, і трэба радавацца
...