Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Вобраз-симвал дуба ў мастацкай літаратуры

Автор:   •  Апрель 2, 2022  •  Реферат  •  1,553 Слов (7 Страниц)  •  562 Просмотры

Страница 1 из 7

РЭФЕРАТ

ВОБРАЗ-СІМВАЛ ДУБА Ў  МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

2019 год

Часта ў кантэкстах беларускіх вусна-паэтычных творах сустракаецца вобраз магутнага дуба, які ўвасабляе сабою моц, трываласць і векавую мудрасць. Ёсць гэты вобраз і ў творах беларускіх пісьменнікаў, крыху з іншымі асаблівасцямі ўнутранага сэнсу.

Жыццё нашых продкаў было цесна звязана з дубам. Вобраз гэтага дрэва з яго багатай сімволікай сустракаецца ў шматлікіх абрадах, павер’ях, з’яўляецца цэнтральным аб’ектам у многіх казках, песнях, загадках. Дуб суправаджаў чалавека ўсё жыццё: людзі карысталіся рэчамі, вырабленымі з гэтага дрэва, яны звярталіся да дуба як да дарадцы і мудрага апекуна і вельмі яго шанавалі. Розныя праявы свайго жыцця людзі пераносілі на пэўныя формы аб’ектыўнага існавання дуба: на яго знешні выгляд, асаблівасці, стан. Разам з надзяленнем дуба рознымі духоўнымі якасцямі гэта дапамагала ствараць каларытныя фальклорныя вобразы, якія пазней паспяхова выкарыстоўваліся ў якасці асновы ў шматлікіх беларускіх творах.

            Традыцыйныя ў фальклоры вобразы-сімвалы дубоў, якія нечым нагадваюць свяшчэнныя дрэвы, даволі часта выступаюць на першы план і ў літаратурных творах.

 Часам ствараецца ўражанне, што перад намі не разгалісты, высачэзны лясны велікан, а чалавек, які мае тонкую чуллівую натуру і перажывае за ўсё, што адбываецца вакол яго; ён таксама радуецца і смяецца, плача і сумуе, а ў асобных выпадках здольны вылечваць людзей ад смутку  і адзіноты, дапамагаць ім у час цяжкіх выпрабаванняў.

 У творах беларускіх літаратараў вобраз дуба набыў адметнасць, нацыянальную асаблівасць. Рысы бунтара надаў традыцыйнаму вобразу Якуб Колас. Спачатку дуб падаецца ў яго вершах і апавяданнях, як звычайна, - пры апісанні прыроды. Тут дуб – звычайнае дрэва, без якого нельга ўявіць сабе беларускіх пейзаж.

 Сам пясняр, дзяцінства якога прайшло на ўлонні прыроды, у неабсяжных лясных прасторах , ніколі, нават у думках, не разлучае сябе з лесам – сваім  сябрам, “дзе і сам жывеш супольна з жыццём хвояў і дубоў” (“Гай”) [3, с.16]. Чытаючы маналог дуба з казкі “ Дуб і чароціна”, мы ўяўляем сабе моцнага, гордага бунтара-адзіночку: “А я (дуб) змалку надзееўся толькі на свае і на сілы зямлі і солнца. Змалку навучыўся сам дапамагаць сабе. Нікому не гнуўся. Лепей змагацца з усім, чым гнуцца ўсякай сіле” [3, с.26].

 Алегарычнай напоўненасці вобраз-сімвал дасягнуў у вершы “Дуб”, дзе магутнае, непакорнае дрэва сімвалізуе сабою вольналюбны беларускі народ.

 У творах Янкі Купалы прырода таксама адухоўленая. Яна прымае актыўны ўдзел у людскіх лёсах. Ідучы за традыцыямі народнай паэзіі, аўтар звяртаецца да птушак, бярозак, ветру. Так, вецер становіцца ласкавым сябрам дубровы, перагаворваецца з яе лістотай, якая весела шуміць.

 Аналіз вершаў Я.Купалы паказвае, што ён, развіваючы, узбагачаючы міфапаэтычную традыцыю вуснай народнай творчасці, у пераважнай большасці выпадкаў адвольна трактаваў шырокавядомыя фальклорныя матывы, падпарадкоўваючы іх задуме ўласных твораў. Часта казачны вобраз дуба служыць у яго сродкам для раскрыцця псіхалагічнага стану лірычнага героя.

У творчасці аднаго з самых папулярных беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Караткевіча  дуб нясе ў сабе ўжо іншыя сімвалы гістарычнага мінулага, сучаснага жыцця, цяжкіх успамінаў. Паэт балюча перажывае тое, што адбывалася на роднай зямлі ў час вайны, і нават цяжкія страты сярод людзей ён пераносіў на лес, дзе “дуб, расколаты бомбай, тужліва рыпеў” [3, с.12].

А той, хто вярнуўся з вайны і не застаў сярод жывых сваіх родных і блізкіх, гаворыць пра сябе: “Я самотны, як дуб збуцьвелы ў палях” [3, с.51].

 Прайшла жудасная вайна, і мірнымі падзеямі пачалі жыць людзі. Уладзімір Караткевіч сцвярджаў, што новае пакаленне не падвядзе сваіх бацькоў і дзедаў, якія здабылі перамогу ў барацьбе з фашызмам, бо расце яно з маладымі дубкамі (“Дзе асілкі-хлапцы маладыя узрастаюць дубамі”, “Беларуская песня”) [3, с.34].

Апавяданне “Дрэва вечнасці” – гімн магутнаму дубу і звычайнай грушы-дзічцы. Пісьменнік закрануў у ім матывы пакалення гэтым дрэвам. Велічны, магутны волат і адначасова патрыярх, а разам з тым бясконцая ў сваім развіцці жывая істота – такім паўстае дуб у намаляваным  Ул. Караткевіча “партрэце”.

...

Скачать:   txt (17.9 Kb)   pdf (95.1 Kb)   docx (15.4 Kb)  
Продолжить читать еще 6 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club