Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Славутасці роднага краю

Автор:   •  Апрель 18, 2022  •  Реферат  •  2,393 Слов (10 Страниц)  •  349 Просмотры

Страница 1 из 10

МІНІСТЭРСТВА АХОВЫЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЦЫНСКІ УНІВЕРСІТЭТ»

Кафедра

Рускай і беларускай мовы

     

РЭФЕРАТ

Славутасці роднага краю

Выканаў:                                                    

Студэнт 1 курса 9 групы

Педыятрычнага факультэта

Скуба Герман Генрыхавіч

Праверыў:

Варанец Віктар Іванавіч

Гродно 2021

Змест

УВОДЗІНЫ        2

Касцёл у вёсцы Крамяніца        2

Калінікскі камень у вёсцы Падбалоцце        3

Крынічка ў вёсцы Лебядзі        4

Капліца        5

Магільны склеп пана        5

ЗАКЛЮЧЭННЕ        10

Спісак літаратуры        10


УВОДЗІНЫ

Чалавек – істота цікаўная. Але ў вечных пошуках і далёкіх падарожжах нам уласціва не заўважаць таго, што знаходзіцца побач з намі. Вывучэння гісторыі свайго роднага краю мае вялікую актуальнасць.

        Нарадзіўся я ў вёсцы Князева Крамяніцкага сельскага Савета Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Таму я і вырашыў паведаміць вам пра самыя цікавыя славутасці маёй маленькай Радзімы.

Касцёл у вёсцы Крамяніца

[pic 1]   

Як сведчаць дакументы касцельнага архіва, будаўніцтва касцёла пачата 31.05. 1619 года. А не  ў 1617 годзе, як напісана ў кнізе “Памяць”. У 1617 г. зарадзілася крамяніцкая парафія з прыездам у Крамяніцу кракаўскіх канонікаў латэранскіх па запрашэнню віцебскага кашталяна Мікалая Вольскага з жонкай Барбарай з Войнаў.

 Касцёл цагляны, пабелены і атынкаваны. Сцены вельмі тоўстыя, вокны знаходзяцца высока. Будынак выкананы ў традыцыях рэнесансу. Мае прамавугольны выгляд, унутры арыгінальна ўпрыгожаны. Гісторыка-культурную каштоўнасць прадстаўляюць галоўны алтар Святога Крыжа, бакавыя алтары: Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Аўгустына, амбон, уваходныя дзверы і надмагільны помнік Вольскіх. У 1657 годзе касцёл, галоўны і бакавыя алтары былі асвечаны віленскім біскупам Янам Завішам. Сённяшні святар айцец Аляксандр паведаміў аб тым, што дакумент з аўтографам біскупа да цяперашняга часу захоўваецца ў алтары Найсвяцейшай Панны Марыі.  Скульптурнае надмагілле фундатараў касцёла — Вольскіх: Міколы ў даспехах і Барбары ў адзенні манашкі датавана 1630 годам.

[pic 2] Надмагілле фундатараў касцёла

На хорах устаноўлены арган (1923 г.). Пад касцёлам знаходзіцца склеп, у якім калісьці хавалі фундатараў касцёла. Цяпер там засталося 12 трунаў.  Зараз касцёл Божага Цела і Святога Юрыя.

Калінікскі камень у вёсцы Падбалоцце

[pic 3]

На захад за 1.8 км  ад вёскі Падбалоцце на раллі размешчаны геалагічны помнік прыроды” Калінікскі камень”. Даўжыня каменя- 3 м 30 см, шырыня—3 м, вышыня  - 3м, вага—каля 42 тон. Валун прынесены са Скандынавіі ледавіком прыкладна 220- 150 тыс. гадоў таму назад. Валун мае клінападобную  форму і цікавы склад.

Мы пагутарылі з вясковымі людзьмі. Яны пацвердзілі той факт, што камень на гэтым месцы назіраюць не толькі яны, але і іх продкі, і продкі продкаў. Ён не змяніў сваю форму з цягам часу.

Крынічка ў вёсцы Лебядзі

 [pic 4] 

Праз тэрыторыю Крамяніцкага сельскага Савета  паўз населеных пунктаў Вейшычы, Кандакі, Лебядзі, Марцінавічы праходзіць чыгунка. Яшчэ з даваенных часоў  у вёсцы Лебядзі функцыянаваў прыпынак на чыгуначнай станцыі Лебяды. Людзі адзін ад аднаго даведваліся, што каля чыгуначнага палатна—за дваццаць крокаў усяго—знаходзіцца цудоўная крынічка з лячэбнай вадой. Мяне зацікавіла  паходжанне гэтай крынічкі, бо яна знаходзіцца якраз за метраў 200 ад бабулінай хаты.

...

Скачать:   txt (24.7 Kb)   pdf (945.5 Kb)   docx (874.2 Kb)  
Продолжить читать еще 9 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club