Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Прынцыпы і нормы беларускай арфаграфіі

Автор:   •  Ноябрь 13, 2022  •  Лекция  •  3,701 Слов (15 Страниц)  •  279 Просмотры

Страница 1 из 15

Раздзел 6. Арфаграфія

Тэма 8. Прынцыпы і нормы беларускай арфаграфіі

Асаблівасці мовы выяўляюцца ў графіцы і арфаграфіі.

Галосныя гукі на пісьме перадаюцца 10 літарамі: а, о, у, э, ы, і, е, ё, ю, я. Для перадачы зычных гукаў у беларускім алфавіце выкарыстоўваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш. Для абазначэння афрыкат [дж] і [дз] выкарыстоўваюцца спалучэнні літар – дыграфы (ад грэч. di – ‘двойчы’, graphō – ‘пішу’) – д і ж, д і з: нараджэнне, дзесяць. Звонкія гукі [г] (фрыкатыўны) і [ґ] (выбухны) звычайна абазначаюцца адной літарай – г: легіянер [л’эг’ійан’э́р] і гузік [ґу́з’ік].

Літара ь (мяккі знак) гукавога выражэння не мае, яна служыць для абазначэння мяккасці папярэдніх зычных (гульня, футбольны) або паказвае на тое, што наступны галосны абазначае два гукі (мільён, Васільеў), і ўплывае на размяшчэнне слоў ў слоўніках і даведніках.

Апостраф, або надрадковы знак (’), літарай не з’яўляецца, ён выкарыстоўваецца для абазначэння ётавых галосных і, е, ё, ю, я пасля прыставак, у корані слоў пасля губных, заднеязычных [г, к, х] і [р]: пад’езд, вераб’і, Лук’янаў, бар’ер; у фанетычнай транскрыпцыі для абазначэння мяккасці зычных: гульня [гул’н’а́]; для аддзялення службовых слоў (часціц) у запазычаных уласных назвах: д’Артаньян.

Арфаграфія (ад грэч. orthos ‘прамы, правільны’ і graphō ‘пішу, малюю’) – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы перадачы вуснай мовы на пісьме – правапісныя нормы літаратурнай мовы. Арфаграфіяй (правапісам) называюць таксама сістэму агульнапрынятых правіл перадачы вуснай мовы на пісьме, якія вызначаюць аднастайнае, унармаванае і абавязковае для ўсіх напісанне слоў і іх значымых частак (марфем).

Арфаграфічныя нормы рэгулююць правілы перадачы вуснай мовы на пісьме. Паказаныя нормы ўласцівыя пісьмовай мове і рэгламентуюцца ўзаконеным правапісам. Сучасныя арфаграфічныя нормы кадыфікаваныя законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008 г.). Згодна з законам, ненаціскныя галосныя ў беларускай мове пішуцца ў адпаведнасці з вымаўленнем, у тым ліку і галосныя э, е. Гук [э] у ненаціскных складах, як правіла, перадаецца літарай а; галосныя е і ё ў першым пераднаціскным складзе перадаюцца праз літару я і інш.

Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі

Сучасная беларуская арфаграфія грунтуецца на фанетычным і марфалагічным прынцыпах правапісу, а таксама на традыцыйным і дыферэнцыяльным напісаннях.

Фанетычны прынцып заключаецца ў тым, што напісанне таго ці іншага слова поўнасцю адпавядае яго літаратурнаму вымаўленню, гэта значыць, што паводле фанетычнага прынцыпу на пісьме перадаюцца арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы; напрыклад, у словах спорт – спартыўны, студэнт – студэнцкі ўсе літары абазначаюць тыя гукі, якія чуюцца пры вымаўленні гэтых слоў.

...

Скачать:   txt (53.3 Kb)   pdf (233.7 Kb)   docx (43.9 Kb)  
Продолжить читать еще 14 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club