Вывучэнне мнагазначных слоу і амонімау малодшымі школьнікамі
Автор: marina110986 • Ноябрь 21, 2018 • Курсовая работа • 6,637 Слов (27 Страниц) • 904 Просмотры
курсовая, тема вывучэнне мнагазначных слоу і амонімау малодшымі школьнікамі
1 паняцце пра мнагазначныя словы і амонімы.2 прыемы працы пры вывучэнні мнагазначных слоу і амонімау на уроках мовы у начальных класах
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА 1 АСАБЛІВАСЦІ ВЫВУЧЭННЯ МНАГАЗНАЧНЫХ СЛОЎ І АМОНІМАЎ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ
1.1.Псіхалагічныя асаблівасці пачатковага этапа адукавання 5
1.2. Змест і структура навучання беларускай мове
малодшых школьнікаў 7
1.3. Вывучэнне мнагазначных слоў і амонімаў малодшымі школьнікамі. Паняцце пра мнагазначныя словы і амонімы 9
ГЛАВА 2 ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ ПРАЦА ПА ВЫВУЧЭННЮ МНАГАЗНАЧНЫХ СЛОЎ І АМОНІМАЎ НА УРОКАХ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ
2.1. Метады і формы работы над мнагазначнымі словамі і амонімамі ў пачатковых класах. Канстатыруючы этап экспрерыменту 13
2.2. Методыка працы над мнагазначнымі словамі ў пачатковых класах. Фарміруючы этап эксперыменту 15
2.3. Методыка правядзення кантрольнага этапу эксперыменту. Аналіз атрыманых вынікаў 18
ЗАКЛЮЧЭННЕ 21
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 23
ДАДАТАК 25
УВОДЗІНЫ
Развіццё і ўдасканаленне моўнай адукацыі малодшых школьнікаў у школах Беларусі звязана з пошукам і рэалізацыяй перспектыўных ідэй фарміравання асобы ва ўмовах актыўных пераўтварэнняў у грамадстве. Праверка на трываласць, якую адчувае на сабе школа, паказала, што далейшае яе функцыянаванне цесным чынам звязваецца з культуразгоднасцю і захаваннем асноватворных традыцый, якія склаліся ў сістэме адукацыі і развіваюцца ўжо не адно дзесяцігоддзе.
Павышэнне ролі культуры ў розных сферах жыццядзейнасці патрабуе ад сістэмы адукацыі фарміравання культурнага чалавека з яго высокімі маральнымі якасцямі, багатагым духоўным светам, камунікатыўнай культурай. У гэтай сувязі трэба адзначыць, што беларуская мова як вучэбны прадмет у пачатковых класах займае вядучае становішча ў вырашэнні пастаўленай задачы.
Сучасныя патрабаваннi да навучання беларускай мове заключаюцца ў тым, каб вучнi ўсебакова вывучылi мову на фанетычным, лексiчным i граматычным узроўнях, набылi адпаведныя практычныя ўменнi i навыкi i на гэтай аснове развiлi сваё маўленне ў шырокiм значэннi гэтага слова. Таму не выпадкова, што ў навучальным працэсе найажнейшую ролю набывае вывучэнне лексiкi, бо маўленчае развiццё вучняў залежыць не столькi ад ступенi валодання арфаграфiчнымi i граматычнымi нормамi, колькi ад асэнсавання i ўжывання лексiкi, у якой заключаюцца невычэрпныя магчымасцi для перадачы разнастайных значэнняў, для выражэння самых розных паняццяў, iдэй i думак.
Актуальнасць тэмы. Слова - цэнтральная адзiнка ва ўсiм механiзме мовы. Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў пачатковых класаў адбываецца не толькі шляхам раскрыцця значэння раней невядомага слова, але і праз пранікненне ў сэнсавыя таямніцы вядомага слова, авалоданне яго семантычным багаццем. Першы шлях вывучэння лексікі мае на мэце азнаямленне з асноўнымі паняццямі і адзінкамі лексікі і фразеалогіі. Гэта ўрокі, на якіх вывучаюцца такія тэмы, як лексічнае значэнне слова, адназначныя і мнагазначныя словы, прамое і пераноснае значэнні слова, амонімы, сінонімы, антонімы, слоўнікавае багацце мовы, агульнаўжывальныя, дыялектныя, прафесійныя словы і спецыяльныя тэрміны, запазычаныя, устарэлыя словы, неалагізмы, фразеалагізмы і крылатыя выразы.
...