Функцыі фразеалагізмаў у загалоўках публіцыстычных СМІ
Автор: DianaJ • Май 8, 2018 • Курсовая работа • 6,612 Слов (27 Страниц) • 1,255 Просмотры
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА 1 СТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ДРУКАВАНЫХ СМІ 5
1.1. Стылістычныя сродкі сучасных газет 5
1. 2. Стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў у публіцыстычным тексце 10
ГЛАВА 2 СТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ЗАГАЛОЎКАЎ ГАЗЕТ 18
2.1 Загалоўкі сучасных друкаваных СМІ 18
2.2 Функцыі фразеалагізмаў у загалоўках публіцыстычных СМІ 21
ЗАКЛЮЧЭННЕ 29
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 31
УВОДЗІНЫ
На сучасным этапе развіцця грамадства ў чарговы раз назіраецца глабальнае змяненне нормаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове. Змены датычацца практычна ўсіх раздзелаў мовы. Шырока распаўсюджана фарміраванне фразеалагічных зваротаў у звыклых, або наадварот у нязвыклых спалучэннях слоў.
Загаловак – назва, сказ, у якім фармулюецца змест твора ці яго часткі. Можа быць вобразным або прадметна-лагічным. Загаловак – адзін з важнейшых элементаў сэнсавай і эстэтычнай арганізацыі тэксту. Аўтары, якія клапоцяцца пра цікаўнасць да сваіх твораў з боку чытачоў, вельмі ўважліва ставіліся і ставяцца да падбору загалоўкаў. Аператыўнасць і дакладнасць у падачы інфармацыі друкаваных СМІ, уздзеянне на адрасата – галоўныя задачы публіцыстычнага стылю, вырашэнне якіх дасягаецца рознымі шляхамі. Адзін з гэтых шляхоў – цікавы, кідкі, змястоўны загаловак матэрыялу.
У друкаваных СМІ цікавы загаловак – гэта адзін з найважнейшых складнікаў творчай працы журналіста, паказчык яго прафесіяналізму. У загалоўку адлюстроўваецца сутнасць усяго творчага пошуку аўтара, змест, камунікатыўная зададзенасць і прызначанасць публіцыстычнага тэксту.
Адным з найважнейшых прыёмаў у разуменні тэксту з'яўляецца асэнсаванне яго загалоўка. Спецыфіка загалоўка тэксту заключаецца ў тым, што ён з'яўляецца складовай часткай названага аб'екта, элементам яго структуры, і, займаючы моцную пазіцыю ў тэксце, адносіцца да тых кампазіцыйных элементаў, якія прыцягваюць павышаную ўвагу пры першым знаёмстве з тэкстам.
Загаловак таксама адразу абмалёўвае аблічча выдання, характарызуе густ рэдакцыі (ці адсутнасць апошняга). Таму здаецца магчымым гаварыць пра актуальнаць тэмы дадзенай курсавой працы.
Пытанне захавання моўнай ці маўленчай культуры ў СМІ прыцягвала і прыцягвае ўвагу даследчыкаў такіх як: М.Я. Цікоцкі, П.У. Сцяцко,
І.Я. Лепешаў, Г.Я. Салганік, В.І. Іўчанкаў, М.П. Карповіч і інш.
Прадметам вувычэння ў курсавой працы з’яўляюцца – фразеалагічныя звароты ў сучасным маўленні;
Аб'ект даследавання: загалоўкі ў сучасных газетах
Мэта даследавання: вызначыць асаблівасці ўжывання фразеалагічных зваротаў у загалоўках сучасных газет.
У суадносінах з мэтай фармулююцца і задачы курсавой працы:
- разгледзець ужыванне фразеалагізмаў у друкаваных СМІ;
– вызначыць стылістычныя сродкі газет;
- прааналізаваць асаблівасці газетных загалоўкаў.
Метады даследавання: апісальна–аналітычны, культурна–гістарычны.
Курсавая праца складаецца з уводзінаў, двух раздзелаў, заключэння і спіса выкарыстаных крыніц.
ГЛАВА 1 СТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ДРУКАВАНЫХ СМІ
1.1. Стылістычныя сродкі сучасных газет
Стылістычным сродкам мовы можа быць моўная адзінка, якая служыць сродкам стварэння або выражэння стылю.
Традыцыйна да стылістычных сродкаў далучаюць стылістычна- афарбаваныя моўныя адзінкі. На сучасным этапе стылістычныя сродкі прадстаўлены на ўсіх узроўнях моўнай структуры, найбольш багата – на лексічным. Напрыклад, такія словы, як функцыя, значымасць, гіпотэза, уласцівы мове навукі. Сотка, маршрутка, электрычка, залікоўка – размоўнаму стылю. Камюніке, нота пратэсту, светапогляд – публіцыстычнаму стылю. Да стылістычных сродкаў у галіне лексікі адносяцца словы абмежаванага выкарыстання або словы з функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай.
...