Моўна-стылева арганiзацыя рэкламных тэкстаў ў інтэрнэт-выданнях друкаваных СМІ
Автор: oddarka • Ноябрь 30, 2021 • Курсовая работа • 7,730 Слов (31 Страниц) • 334 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання
МОЎНА-СТЫЛЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РЭКЛАМНЫХ ТЭКСТАЎ Ў ІНТЭРНЭТ-ВЫДАННЯХ ДРУКАВАНЫХ СМІ
Курсавая праца
Дубавец Дар’і Раманаўны,
студэнткі 2 курса 3 групы,
спецыяльнасць «веб-журналістыка»
Навуковы кіраўнік:
доктар філалагічных навук, прафесар, дацэнт
Іўчанкаў Віктар Іванавіч
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………..3
ГЛАВА Ⅰ. ХАРАКТАРЫСТЫКА РЭКЛАМНЫХ ТЭКСТАЎ У ІНТЭРНЭТ-ВЫДАННЯХ ДРУКАВАНЫХ СМІ. ІХ МОЎНА-СТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ І ФУНКЦЫІ................................5
1.1 Агульная характарыстыка рэкламы ………...............................................5
1.2 Гісторыя паходжання и развіцця рэкламы…......................................….6
1.3 Моўная і стылёвая характарыстыка рэкламнага тэксту......................7
ГЛАВА Ⅱ. ФУНКЦЫЯНАВАННЕ МОЎНА-СТЫЛЁВЫХ СРОДКАЎ У РЭКЛАМНЫХ ТЭКСТАХ Ў ІНТЭРНЭТ-ВЫДАННЯХ ДРУКАВАНЫХ СМІ …….......................................……….14
2.1 Віды і функцыі моўна-стылёвых сродкаў у рэкламных тэкстах інтэрнэт-выданняў друкаваных СМІ на прыкладзе «СБ. Беларусь Сегодня»……………......................................................................................…….14
2.2 Віды сродкаў маўленчага ўздзеяння ў рэкламных тэкстах інтэрнэт-выднняу СМІ на прыкладзе «Комсомольская правда в Беларуси».……………………………………........................................…………19
ЗАКЛЮЧЭННЕ...................................................................................................24
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ……………………………...……..26
ДАДАТКІ…………………………………………………………………………28
УВОДЗІНЫ
Ні сакрэт, што мы жывём падчас бурнага развіцця маркетынгу і рэкламы. Яны дапамагаюць арганізацыям распаўсюджваць сваю прадукцыю, а людзям пазнаваць навінкі. Таму цяпер кожнай арганізацыі вельмі важна мець свой аддзел маркетынгу і ўмець якасна праводзіць рэкламныя кампаніі.
А як жа прарэкламаваць так, каб прадукцыя стала распаўсюджанай і папулярнай? Вось у гэтым і заключаецца галоўная задача рэкламшчыкаў: шукаць асаблівасці тавару і паказваць іх з самага лепшага боку. Менавіта гэта дапаможа пакупніку вылучыць дадзены тавар з мноства іншых. Чым больш якасна прарэкламаваны прадукт, тым больш людзей звернецца па яго пакупку, а такім чынам будзе высокі таваразварот і нізкія лішкі.
І каб дасягнуць найбольшай якасці ў распавяданні пра тавар ці паслугу пакупніку з ўсіх бакоў выкарыстоўваюцца розныя моўныя і стылістычныя сродкі ў. Кожны з іх выконвае сваю асаблівую функцыю, каб дасягнуць адной мэты—высокі таваразварот. Таму вельмі неабходна пастаянна аналізаваць мошныя сродкі, якія выкарыстоувае рэклама: што з гэтага працуе, а што не. У гэтым і заключаецца актуальнасць дадзенай працы.
Мэта курсавой працы – прааналізаваць рэкламныя тэксты ў інтэрнет-выданнях друкаваных СМІ, выявіць іх асаблівасці і віды, знайсці ў тэкстах маўленчыя і стылістычныя асаблівасці і вызначыць іх функцыі.
Для дасягнення мэты ў працы пастаўлены агульныя і прыватныя задачы:
• Сабраць фактычны матэрыял.
• Пазнаёміцца з навуковай літаратурай па тэме даследавання.
• Вызначыць паняцце рэкламы.
• Разабрацца, адкуль увогуле узялася рэклама
• Адзначыць віды рэкламных тэкстаў у інтэрнэт-СМІ, іх структуру,
...