Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Транспартнае забеспячэнне ў турызме

Автор:   •  Декабрь 10, 2018  •  Курсовая работа  •  7,012 Слов (29 Страниц)  •  353 Просмотры

Страница 1 из 29

УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ”

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства

Транспартнае забеспячэнне ў турызме

                                                       Курсавая работа

Студэнткі 350 Т групы

В.С.Чурэйна

Навуковы кіраўнік:

выкладчык

Герасіменак Д.В.

                                             

                                                       Мінск, 2018

                                                       ЗМЕСТ

Уводзіны………………………………………………....................................3                                                                                                      

Раздзел 1. Класіфікацыя транспартных сродкаў………………...................5

Раздзел 2. Наземныя віды транспартных перавозак………………….........7

        2.1. Аўтамабільныя перавозкі………………………………………….7

        2.2. Чыгуначныя перавозкі…………………………………………….13

Раздзел 3. Паветраныя віды транспартных перавозак…………………….18

Раздзел 4. Водныя віды транспартных перавозак………………………….22

Заключэнне………………………………………………………………….. 26

Бібліяграфічны спіс………………………………………………………….28

                                           

                                             

                                                    УВОДЗІНЫ

Актуальнасць тэмы.

Транспартныя перавозкі - адзін з найважнейшых відаў паслуг у турызме. На іх прыпадае і асноўная доля ў структуры кошту тура, вагальная ў залежнасці ад працягласці і далёкасці падарожжа ад 20 да 60%. Ўздзеянне турызму моцна залежыць ад віду транспарту.

Перавозкі турыстаў ажыццяўляюцца рознымі відамі транспарту: наземным, паветраным, водным. Папулярнасць або запатрабаванасць розных відаў транспарту для турыстычных перавозак залежыць ад геаграфічнага становішча і кліматычных умоў краіны, яе эканамічнага развіцця, нацыянальных традыцый, сацыяльнага становішча і жыццёвага ўзроўню людзей і ад іншых фактараў. У кожнага віда транспарту ёсць свае перавагі і недахопы, абумоўленыя гістарычным развіццём, тэхнічнымі, эканамічнымі і экалагічнымі характарыстыкамі, але ўсе віды транспартных сістэм пераследуюць адну галоўную мэту - найбольш поўнае задавальненне патрэбаў падарожнікаў пры рэалізацыі паслуг па перавозцы. Найважнейшае патрабаванне да транспарту сёння заключаецца ў няўхільным павышэнні хуткасці дастаўкі пасажыраў, росце аб'ёмаў перавозак, экалагічнай чысціні і эфектыўнасці. Вельмі важна рацыянальна развіваць і эфектыўна выкарыстоўваць усе элементы транспартнай сістэмы, каб не ўзнікала дыспрапорцый як унутры кожнага віду транспарту, так і на стыках. Для гэтага патрэбна дакладная каардынацыя як у планаванні капітальных укладанняў, так і ў арганізацыі перавозак. Такое развіццё ўсіх відаў транспарту як адзінай транспартнай сістэмы і ўдасканаленне ўзаемадзеяння паміж імі забяспечваюць засваенне ўзрастаючых пасажырскіх перавозак з мінімальнымі матэрыяльнымі, працоўнымі і энергетычнымі рэсурсамі і разглядаюцца як галоўны кірунак развіцця турысцкіх транспартных перавозак.

Гэтым і абумоўлена актуальнасць тэмы дадзенай курсавой работы.

Ступень распрацаванасці праблемы.

Для напісання дадзенай курсавой працы я звярталася да розных падручнікаў па гэтай тэме, таксама была праведзена праца з некаторымі даследаваннямі спецыялістаў дадзенай тэмы.

Аб’ект даследвання.

Турысцкія транспартныя перавозкі ў складзе турысцкай індустрыі.

Прадмет даследвання.

Марскія, рачныя, авія-, чыгуначныя, аўтобусныя перавозкі.

Мэта работы.

Разгледзець розныя тыпы сродкаў перамяшчэння ў турыстычнай індустрыі і выявіць іх спецыфічныя асаблівасці.

...

Скачать:   txt (91.2 Kb)   pdf (387.4 Kb)   docx (40.6 Kb)  
Продолжить читать еще 28 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club