Шчасце жыць у мірнай краіне
Автор: Рома Суворов • Апрель 15, 2019 • Эссе • 325 Слов (2 Страниц) • 13,172 Просмотры
"Шчасце жыць у мірнай краіне"
«Мы, беларусы - мірныя людзі» - з гэтых слоў пачынаецца гімн Рэспублікі Беларусь. І сапраўды, у той час, кали у самых розных частках планеты вядуцца разлютаваныя войны, у Рэспубліцы Беларусь пануе мір і спакой. Але ж не заўсёды жыццё было шчаслівым і паспяховым.
Войны заўсёды суправаджалі жыццё чалавека. Здавалася б, што сучасныя людзі ўжо даўно павінны былі выкараніць гэта зло. Але кожнае пакаленне ўсё ж адчувае на сабе наступствы вайны. Наша краіна захоўвае ў сабе гісторыю тысячы бітваў. Яны заўсёды былі звязаны з падзелам і захопам тэрыторый, палітычнымі ці эканамічнымі недамоўкамі або жа проста адносінамі паміж кіраўнікамі.
Калі ўсе канфлікты вырашаць з дапамогай войнаў, нічога добрага дакладна не выйдзе. Наш свет прыйдзе ў заняпад, будуць гінуць тысячы, мільёны людзей, наступіць разруха і беспарадак. Але так жа жыць немагчыма. Жывучы ў такім становішчы пастаянна, людзі пачнуць забываць, што значыць быць шчаслівымі. А шчасце - гэта не толькі быць здаровым, паспяховым і ўсебакова развітым чалавекам. Шчасце - гэта не ведаць, што такое вайна, пакуты і голад. Шчасце - гэта мірнае неба над галавой і ўсмешкі на тварах родных. Але, на жаль, мы абясцэньваем гэтыя паняцці, калі вакол нас стабільнасць і звыклы лад жыцця. А пачынаем цаніць толькі тады, калі нешта парушае гэтую гармонію.
Маё пакаленне ведае пра страшныя ваенныя гады толькі з кніг, фільмаў і апавяданняў тых, хто змог выжыць у нялёгких умовах. У адрозненне ад тых пакаленняў, нашы сучаснікі забяспечаны ўсім неабходным да шчаслівага жыцця. Грамадзяне нашай краіны могуць дазволіць сабе займацца любімай справай, хадзіць на працу, развівацца і рэалізоўваць сябе ў любых сферах дзейнасці. Робіцца ўсё, каб у нашай краіне было ціха, спакойна і камфортна.
Я шчасліва, што жыву ў такой краіне, у якой магу разлічваць на светлую будучыню. Бо тут няма войнаў, а пануе мір і спакой. Адпаведна, кожны павінен шанаваць тое, што мае. Мы павінны кожны дзень радавацца таму, што зямля не прасякнута крывёю маладых салдат. Толькі агульнымі сіламі мы здольныя прадухіліць развіццё вайны і гэта, як мне здаецца, наша галоўная задача.
...