Што такое шчасце
Автор: bodbodbod • Декабрь 9, 2020 • Сочинение • 457 Слов (2 Страниц) • 2,037 Просмотры
Складана разважаць пра такое паняцце як шчасце. Для кожнага чалавека слова шчасце мае сваё асаблівае значэнне, звязанае з тым, як складваецца яго жыццё. Для многіх шчасце — гэта матэрыяльныя каштоўнасці , забяспечанае жыццё. Для духоўна багатых людзей вялікую каштоўнасць мае магчымасць духоўны рост. Часам здаецца, што шчасце — гэта тое, чаго не хапае ці зусім няма ў жыцці.
У кожнага чалавека, у кожнай сям’і свая мерка шчасця. Але ёсць і агульная мерка. Гэта мір і спакой. І сапраўды, якое гэта вялікае шчасце — жыць і працаваць пад мірным небам, у спакойнай краіне!
Радзіма — не толькі родная краiна чалавека, дзе ён жыве, а гістарычная, культурная спадчына яго народа. Беларусь — зямля нашых продкаў, багатая на падзеі і імёны. Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю, на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашай мілай матулі-Беларусі, павінны ведаць, што краіна, у якой мы жывём, — гэта самы цудоўны падарунак.
Я люблю сваю Беларусь за яе самабытнасць, цудоўную прыроду, культуру, ганаруся ёй, хачу бачыць чыстае неба, яркае сонца, усмешкі, радасць і смех. Мы, беларусы, мірныя і добразычлівыя людзі, не хочам вайны. Нікому не патрэбна вайна! Яна прыносіць толькі боль, гора і пакуты. Любы гвалт бессэнсоўна. Колькі ж войнаў пранеслася па маёй Беларусі! Але самай страшнай і разбуральнай была апошняя. Нельга апісаць тую боль і пакуты, якія выпалі на долю нашых дзядоў і прадзедаў, яны спаўна выпілі чашу болю і пакут. Больш за тры гады Беларусь знаходзілася пад фашысцкай акупацыяй, выпрабаваўшы на сабе масавы тэрор, расстрэлы, гвалт, здзекі, разбурэнне гарадоў і вёсак. Кожны трэці беларус загінуў у агні Вялікай Айчыннай вайны.
...