Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Праблема таленту ў апавяданні Змітрака Бядулі “Бондар”

Автор:   •  Сентябрь 8, 2022  •  Лекция  •  1,789 Слов (8 Страниц)  •  818 Просмотры

Страница 1 из 8

Канспект урока беларускай літаратуры ў 10-4 класе

ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Самасюк Алена Уладзіміраўна.

Тэма ўрока.    Праблема таленту ў апавяданні Змітрака Бядулі “Бондар”

Тып урока: урок-роздум

Мэта ўрока: з дапамогай мультымедыйных сродкаў стварыць умовы для вырашэння наступных задач урока:

  • праверкі ступені разумення вучнямі зместу апавядання , тэмы, ідэі і праблематыкі твора, асэнсавання сувязяў паміж творамі “Бондар” Змітрака Бядулі, паэмы “Курган” Янкі Купалы, паэмы “Сымон-музыка” Якуба Коласа; разумення праблемы талентаў і іх незапатрабаванасці ў свеце.
  • удасканалення маўленчых навыкаў вучняў, навыкаў адбору інфармацыі для характарыстыкі героя і аналізу апавядання;
  • выхавання ў вучняў пачуцця паразумення таленавітых людзей і гонару за іх, непрымірымасці да праяў чэрствасці і абыякавасці паміж людзьмі.

Час рэалізацыі ўрока : 09.09. 2014г.

Веды, уменні, навыкі, якія замацуюць вучні ў працэсе ўрока:

  • уменне працаваць самастойна і ў групах ( узаемадзейнічаць і супрацоўнічаць з іншымі);
  • уменне выказваць свае думкі і меркаванні абгрунтавана, абапіраючыся на змест твора і свой жыццёвы вопыт;
  • уменне абагульняць з’яву, рабіць свае высновы з прачытанага;
  • умець уключаць фантазію праз метад вуснага малявання партрэта галоўнага героя…

Абсталяванне: мультымедыйны праектар, прэзентацыя на тэму “Праблема таленту ў апавяданні Змітрака Бядулі “Бондар”, відэа- і аўдыяматэрыялы да ўрока.

Дыдактычнае забеспячэнне ўрока: тэкст апавядання Зміртака Бядулі “Бондар”, партрэт Змітрака Бядулі, карткі з індывідуальнымі заданнямі.

Этапы ўрока:

  1. Арганізацыйны момант
  2. Стварэнне матывацыі  на ўроку
  3. Праца з тэкстам:
  1. Арыентацыйны момант

3.2.   Слоўнікавая работа

3.3.  Праца з кампазіцыяй апавядання

  1. Стварэнне партрэта Данілы-бондара
  2. Праца з тэкстам
  3. Характарыстыка вобраза галоўнага героя
  4. Псіхалагічная схема вобраза героя
  5. Вызначэнне праблематыкі твора
  1.  Рэфлексія  
  2. Дамашняе заданне  

Этап урока

Метады і прыёмы

Што робіць настаўнік

Што робяць вучні

1.Арганізацыйны

2.Стварэнне матывацыі на ўроку

Праблемнае пытанне,

выкарыстанне аўдыяматэрыялаў

Задача настаўніка – зацікавіць вучняў тэмай урока, стварыць матывацыю да вывучэння твора праз пошукавыя, праблемныя пытанні

Шукаюць адказы на пастаўленыя пытанні, абменьваюцца думкамі, уражаннямі аб прачытаным творы

3.Праца з тэкстам:

3.1Арыентацыйны момант

Прыём “закончы сказ”

Настаўнік зачытвае незакончаныя сказы, звязаныя са зместам апавядання

Задача вучняў – дапоўніць і закончыць сказы, прапанаваныя настаўнікам.

3.2 Праца з незразумелымі словамі

( пошукавы этап)

Слоўнікавая работа

Настаўнік прапануе вучням растлумачыць значэнні незразумелых у тэксце слоў, звязаных з прафесіяй бондара

Вучні шукаюць значэнні незразумелых слоў, карыстаючыся тлумачальнымі слоўнікамі, энцыклапедыяй “Этнаграфія Беларусі” (папераджальнае заданне)

3.3.Праца з кампазіцыяй апавядання

Прыём “ следам за аўтарам”

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на падзел апавядання на часткі

Вучні тлумачаць такую мэтазгоднасць падзелу апавядання на часткі, улічваючы кампазіцыйную будову твора

3.4.Стварэнне партрэта героя

Прыём “вуснага малявання”

Настаўнік скіроўвае ўвагу вучняў на адсутнасць у творы апісання знешнасці галоўнага героя

Вучні, выкарыстоўваючы прыём “вуснага малявання”, ствараюць партрэт Данілы-бондара, абгрунтоўваючы свае меркаванні

3.5.Майстэрства галоўнага героя

Непасрэдная праца з тэкстам твора

Настаўнік звяртаецца да 2 і 3 частак твора

Вучні даказваюць, што перад намі сапраўдны майстар сваёй справы праз знаходжванне ў тэксце і зачытванне ўрыўкаў апісання натхнення, творчага працэсу майстра

3.6. Характарыстыка вобраза галоўнага героя

Работа ў групах

Настаўнік дзеліць клас на 2 групы і прапануе кожнай групе заданне

Вучні працуюць над заданнямі, дзеляцца сваімі ўражаннямі

3.7.Псіхалагічная схема вобраза галоўнага героя

Прыём “аднаві паслядоўнасць”

Настаўнік прапануе вучням схему псіхалагічнага стану героя ў пераблытаным стане

Задача вучняў – аднавіць правільную паслядоўнасць у прапанаванай схеме і абгрунтаваць яе

3.8. Вызначэнне праблематыкі твора

Эўрыстычны метад

Настаўнік прапануе вучням адказаць на пытанне як мага карацей : пра што твор?

Вучні выказваюць свае меркаванні і выбіраюць самыя асноўныя з іх

4. Рэфлексія

Прыём “дапісвання выразу”

Настаўнік звяртае ўвагу на карткі на партах вучняў і на экране.

Задача вучняў – дапісаць сказы

...

Скачать:   txt (24.1 Kb)   pdf (175.6 Kb)   docx (20 Kb)  
Продолжить читать еще 7 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club