Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Залессе. Вяртанне Паўночных Афін

Автор:   •  Апрель 10, 2018  •  Курсовая работа  •  11,319 Слов (46 Страниц)  •  510 Просмотры

Страница 1 из 46

Лінгвагуманітарны каледж установы адукацыі

«Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт»

Праектна-даследчая работа

Па дысцыпліне «Краязнаўства Беларусі»

Тэма: «Залессе. Вяртанне Паўночных Афін»

Падрыхтавала навучэнка 24 СП групы

                   Шыкавец Аляксандра Алегаўна

Мінск 2016

Ўводзіны

У кожнага з нас ёсць свая Малая Радзіма. Гэта можа быць як вялікі, шумны горад, так і маленькая, ціхая вёсачка. Але галоўнае тое, што малой радзімай можна назваць тое месца, дзе ты нарадзіўся, дзе правёў сваё дзяцінства, ці ж проста месца, да якога ляжыць душа і ў якое хочацца вяртацца зноў і зноў, якое ты можаш назваць сваім родным домам. Гэты невялікі куток зямлі з'яўляецца самай цэннай і неад’емлемай часткай жыцця кожнага чалавека, дзе знаёма кожная вуліца, кожны будынак, кожнае дрэва і вельмі важна заўсёды памятаць пра гэта, памятаць пра сваю Малую Радзіму.

Прадметам апісання маёй праектна-даследчай работы з'яўляецца вёска Залессе ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Каб апісаць усё тое, чым уражвае чалавека гэты куточак зямлі, не хапіла б, пэўна, ні часу, ні паперы. Відаць, ісціна ў тым, что зрабіць гэта проста немагчыма. Аднак, калі вызначыць нешта галоўнае, дык яно, нават, у тым, што прырода атуліла Залесскі край асаблівай пяшчотай і шчодрасцю, падараваўшы людзям чароўнае хараство палёў, лугоў, пралескаў, бароў, лясоў, крынічак, рэк, азёр…

Таксама, калі ўжо працягваць вызначаць галоўнае, дык яно і, безумоўна, ў тым, што на гэтай зямлі спакон вякоў жылі і жывуць такія ж прыгожыя душой і справамі людзі: добрыя, шчырыя, працавітыя, шчодрыя і чулыя, мужныя,  а таксама ж і таленавітыя.

Але больш за ўсе Залессе славіцца сваёй старой часткай вёскі, якая знаходзіцца ў адным кіламетры ад чыгуначнкі. У мінулым гэта быў радавы маёнтак Міхала Клеафаса Агінскага - вядомага кампазітара і грамадскага дзеяча. Тут ён пражыў дваццаць гадоў. На музычна-літаратурных вечарах, якія арганізоўваў кампазітар ў Залесскай сядзібе, выконваліся яго шматлікія творы: фартэпіянныя і вакальныя п'есы, паланезы, вальсы, мазуркі. Некаторыя гісторыкі лічаць, што менавіта тут быў напісаны і ўпершыню прагучаў знакаміты паланез "Развітанне з радзімай".

З другога боку чыгункі - новая частка вёскі, якая ўзнікнула дзякуючы пабудаванню аднаіменнай чыгуначнай станцыі на лініі Лібава-Роменскай чыгуначнай дарогі. забудаваная і і грамадскімі пабудовамі, па вуліцы ўздоўж чыгункі расцягнулася сучасныя адно- і двухпавярховымя жылыя дамы, а таксама і грамадскія пабудаванні, а іменна -  будынак Сельсавету, амбулаторыя, аптэка, 4 магазіны, дом культуры, бібліятэка, кафэ, банкаўскае аддзяленне АСБ “Беларусбанк”, дом рамёстваў.

Мэтай напісання маёй навукова-даследчай работы з'яўляецца раскрыццё і папулярызацыя гісторыка-культурнага патэнцыялу Залясся. Для напісання работы я карысталася самымі рознымі сродкамі - кнігі, Інтэрнэт, экскурсіі, паходы, а галоўнае - размова з дзеячамі культуры і мясцовымі жыхарамі.

ЗМЕСТ

Ўводзіны . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 2        

Раздзел І. Агульныя  звесткі пра Залессе . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .4

Раздзел ІІ. Па старонках гісторыі . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 4

Раздзел ІІІ. Турыстычны маршрут па выдатных мясцінах Залесся . . . . . . . . 5

Раздзел ІІІ. 1. Чыгуначная станцыя Залессе . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .  6

Раздзел ІІІ. 2. Помнік Ушанавання памяці загінутых яўрэяў . . . . . . . . . . 6

Раздзел ІІІ. 3. Брацкая магіла салдат, загінутых у час

                                                                Першай Сусветнай вайны . . . . . . 6

Раздзел ІІІ. 4. Свята-Пакроўская царква . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 6

Раздзел ІІІ. 5. Магіла героя Першай Сусветнай вайны А. Атхмезуры . . . 7

Раздзел ІІІ. 6. Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага . . . . . . . . . . . . 8

Раздзел ІІІ. 7. Залескія могілкі. Месца пахавання Паўла Южыка . . . . . . 17

Раздзел ІІІ. 8. Брацкая магіла салдат Першай сусветнай вайны . . . . . . . 18

...

Скачать:   txt (139.5 Kb)   pdf (390.8 Kb)   docx (57.4 Kb)  
Продолжить читать еще 45 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club