Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Слуцкага паўстаньня 1920

Автор:   •  Апрель 16, 2021  •  Реферат  •  6,410 Слов (26 Страниц)  •  256 Просмотры

Страница 1 из 26

ЗМЕСТ.

УВЯДЗЕННЕ…………………………………………………………….....2

1. КАНЕЦ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЕ ВАЙНЫ 1919 – 1920 гг. ………....4

2. НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ НА СЛУЧЧЫНЕ…….…....7

3. НАПЯРЭДАДНІ……………………………………………………....…8

4. ЗЬЕЗД СЛУЧЧЫНЫ І РАДА СЛУЧЧЫНЫ…………………….…....10

5. ПАЎСТАННЕ………………………………………………….…...…17

6. УДЗЕЛЬНІКІ ПАЎСТАННЯ………………………………………......21

7. ДАВЕДКА…….……………………………………………………...…23

8.ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………..30

ЛІТАРАТУРА ……………………………………………………….……32


УВЯДЗЕННЕ.

У 1992 г. упершыню на Беларусі шырока святкаваліся ўгодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г., пра якое савецкія гісторыкі амаль і не ўспаміналі. Нават у 3-м томе пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» няма ніводнай згадкі пра паўстанне. Толькі ў асобных спэцыяльных навуковых працах, у тым ліку ў кароткіх артыкулах Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі, гэтае паўстанне ўпаміналася. Аднак і гэтыя працы былі аднабаковыя, бэз уліку публікацыяў мэмуараў і архіўных дакумэнтаў, што знаходзяцца за мяжой. Таму яны не былі поўнымі і аб'ектыўнымі.

Савецкая прапагандысцкая сыстэма рабіла ўсё, каб праўда аб слуцкіх падзеях не дайшла да нашчадкаў. Але народ захаваў памяць аб сваіх героях. Яна збераглася нават у сучасным беларускім фальклёры: народных песнях і паданнях. Праўда аб Слуцкім збройным чыне захавалася ў архіўных дакумэнтах, паведамленьнях тагачасных газэтаў, ва ўспамінах паўстанцаў.

Выяўленыя архіўныя дакумэнты разбураюць старыя «сведчаньні» аб тым, што «сутычак з Чырвонай арміяй ня было; ні з аднаго, ні з другога бакоў ня было зроблена ніводнага стрэлу» і што «ніякага паўстання ў Слуцку ня адбывалася». Аднак і цяпер апалягеты савецкае канцэпцыі гісторыі Беларусі сцьвярджаюць, што «слуцкая акцыя» была правакацыяй Пілсудзкага і польскага ваеннага генэральнага штабу. Трэба заўважыць, што такую думку падзялялі ў міжваенны час і некаторыя беларускія нацыянальныя дзеячы. Так, орган беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў «Беларуская Крыніца» ў лістападзе 1931 г. (№3) пісаў: «Проціў Слуцкага паўстання, як паўстання беларускага народнага і незалежніцкага, часта можна пачуць закід, што яно было арганізавана палякамі для барацьбы з бальшавікамі і агулам для польскіх палітычных мэтаў на беларускіх землях. Вось жа факт пэўнай (дагэтуль нявыясненай) прыналежнасці да гэтай справы польскага генэральнага штабу і польскае палітыкі агулам застаецца фактам. Факт гэтае польскае прыналежнасці да Слуцкага паўстання сцвярджае таксама і тое, што камандаванне паўстанскае было ў сціслым кантакце з так званай беларускай Найвышэйшай Радай, якая трымалася…польскае...арыентацыі…»

Чым жа было Слуцкае паўстанне? Якімі мэтамі кіравалася? Хто складаў кантынгент паўстанцаў? У якіх абставінах яно адбылося? На ўсе гэтыя пытанні паспрабуем коратка адказаць.


1. КАНЕЦ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЕ ВАЙНЫ 1919—1920 гг.

Слуцкае паўстанне адбылося ў самым канцы грамадзянскае вайны на тэрыторыі Беларусі падчас апошніх баёў, якія вялі на нашай зямлі польскія і савецкія расейскія войскі. Пасля разгрому савецкіх войскаў Варшавай у жніўні 1920 г. Чырвоная армія пачала адступаць на ўсход, аддаючы польскім войскам тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Спроба камандуючага Заходняга фронту савецкіх войскаў М. Тухачэўскага затрымаць свае арміі на лініі старых германа-расейскіх акопаў (умацаваных падчас пазыцыйнай вайны ў 1915—1918 гг.) не ўдалася. У пачатку кастрычніка 1920 г. польскія войскі развілі наступ і набліжаліся да Полацку, Менску і Слуцку.

А ў сталіцы Латвіі — Рызе — ішлі мірныя перамовы паміж урадавымі дэлегацыямі Савецкае Расеі ды Савецкае Ўкраіны, з аднаго боку, і Польшчы — з другога. Кіраўнік савецкае дэлегацыі А. Іофэ не дапусьціў прадстаўніка БССР А. Чарвякова да перамоваў, сказаўшы яму, што калі спатрэбіцца, дык савецкі бок перадасць усю тэрыторыю Беларусі Польшчы. Такая прапанова і была зроблена згодна з інструкцыяй ураду РСФСР. Аднак кіраўнік польскай дэлегацыі Ян Домбскі адмовіўся ад такога падарунку, бо польскі бок лічыў немэтазгодным уключаць вялікую тэрыторыю, населеную беларусамі, у склад Польскай дзяржавы, каб не стварыць сабе «беларускае праблемы».

...

Скачать:   txt (83 Kb)   pdf (428.5 Kb)   docx (187.7 Kb)  
Продолжить читать еще 25 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club